Песні мае
Верш
Аўтар: Міхась Васілёк
1925
Крыніца: Вершы. - 1973. — с. 11

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Эх, старонка мілая,
Дзён тваіх паэт я…
Дрэўца ты пахілае,
Песня недапетая…

Песні мае, песенькі,
Думак, сэрца дзеці вы,
Хоць завеяй едзем мы, —
След ваш не замецены.

Нарадзілі гора вас,
Крыўда, здзек вялікія,
Каб змагацца з ворагам
Люд працоўны клікалі.

1925