Песьня каханьня
Верш
Аўтар: Іржы Волькер
? (пераклад 1926)
Арыгінальная назва: Báseň milostná
Пераклад: Уладзімір Жылка
Крыніца: Часопіс «Прамень» (Прага), № 1 (54), 1926 г., б. 20

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





ПЕСЬНЯ КАХАНЬНЯ.


Кажаш, што толькі ў тваіх вачох — цэлы сьвет,
Што для мяне няма нічогапа-за імі.
Хмарынкі плывуцьвачыма тваімі
Белыя яблыні цьвітуць,
Птушкі лётаюць, пяюць.

Я веру —
І ня веру.

З вялікім болем вочы твае ламаю на часьці
Каб ізноў абвіў мяне ланцуг вясёлкі.

Скажы мне, маё каханьне,
Калі ўвесь сьвет у вачох тваіх зьммясьціўся,
Чаму дапусьцілі толькі,
Каб работнік раніцай сёньня упаў з рыштаваньня
І на маіх вачох
Забіўся