Песьні-жальбы (1910)/Думкі/Скора ў полі забушуе…

Восенны дождж * * * (Скора ў полі забушуе…)
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Скора ў полі забушуе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Скора ў полі забушуе,
Песьню сівер запяе,
Ӯсе дарожкі зараўнуе,
Гурбы сьнегу нанясе.

Ӯсё змешаецца ў тумане,
Ӯ белым попелі сьнягоў.
Сумна вецер плакаць стане
Над будынкам мужыкоў.

Я-ж люблю той сьвіст у полі,
Як вакол усё дрыжыць —
На спатканьне песьням волі
Дух мой рвецца і ляціць.