Песьні-жальбы (1910)/На разстані/Сябром

Братом згнаннікам Сябром
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Не бядуй
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сябрам (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯБРОМ.
Ой, вы, сябры маі мілы,
Гдзе цяпер вы, дарагіе?
Ці схавалі свае сілы?
Ці ёсць думкі маладые?
Тые думкі, тые мысьлі,
Што нам душу валнавалі,
З-за каторых хмары звісьлі,
За што з нівы нас сарвалі?
Нас з народнай благой нівы
Разагналі па ўсім сьвеце...
Ці здаровы вы, ці жывы?
Гдзе вы, хлопцы? адгукнеце!
Ці збярэмся зноў калі мы
Ӯ нашым бедным родным краю,
Як бы птушкі пасьля зімы?
Гдзе вы, хлопцы? я гукаю!
Не, ня праўда! быць ня можэ,
Каб ня грэла цёпла сонцэ.
Наша праўда нам паможэ —
Блісьне сьвет і к нам ў ваконцэ!