Песьні-жальбы (1910)/На разстані/Хмары

Пад шум ветра Хмары
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Нягода
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хмары (Як ліхія думкі-мысьлі…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХМАРЫ.
Як ліхіе думкі-мысьлі,
Над зямлёю хмары звісьлі.
Ой, вы, хмары! што вы сталі?
Што вы неба нам заслалі?
Скрылі сонцэ, чэрадою
Таўчэцёся над зямлёю?
Чаму ў летку над палямі
Не ліліся вы сьлезамі?
— А нас ветры так сушылі!—
Чаму збожа не мачылі?
Як гарэлі нашы нівы,
Тагды, хмары, гдзе былі вы?
Мы на неба пазіралі,
Вокам, хмары, вас шукалі.
Сохла праца наша ў полі.
— Як мы, хмары, вы—без волі!