Песьні-жальбы (1910)/На разстані/Што вы, хлопцы, спахмурнелі…

* * * (Толькі стогне земля…) * * * (Што вы, хлопцы, спахмурнелі…)
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
С турмы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кіньце смутак.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Што вы, хлопцы, пахмурнеліі,
Як каго вы пахавалі?
Ці нешчасьця вас здалелі,
Ці вас думкі спанавалі?

Плюньце, хлопцы! Засьпеваймо,
Аж каб вокны задрыжалі!
Ва ўсе грудзі загукаймо,
Каб ўсе думкі паўцекалі!
Ці-ж мы будзем вечна гнуцца,
Апускаць ў нядолі рукі? —
Нехай сьлёзы больш ня льюцца!
Нехай нас ня знаюць мукі!

За работу жыва, жыва!
Каб нас доля не кідала,
Каб ня сохла наша ніва,
Каб нуда нас не чэпала!