Песьні-жальбы (1910)/Родные абразы/Палесскіе абразы

Вярбіна Палесскіе абразы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Дарога
Іншыя публікацыі гэтага твора: Палескія вобразы (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЛЕССКІЕ АБРАЗЫ.
Цёмны бор, кусты, балоты,
Кучы лоз і дубняку,
Рэчкі, купіны, чароты,
Морэ траў і хмызняку;
Мосьцік, зложэны з бярвеньнёў,
Брод і грэбля кожны крок,
На дарозі рад карэньнёў,
Крыж, пахілены на бок;
Пералескі, лес, палянка,
Старасьвецкі дуб з жарлом,
Хвоя—веліч на кургане
С чорным буславым гняздом…
Гразь, пяскі; лужок зялёны;
Шум крынічкі с-пад карча,
Шэлест лісьцёў несканчоны,
Крык у небі крумкача;
Вербы, груша—сіраціна,
Нізкарослы цёмны гай…
Гэта ты, балот краіна!
Гэта ты, палесскі край!