Песьні-жальбы (1910)/С турмы/Песьня няволі

Вячэрніе хмаркі Песьня няволі
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
У турме вясной
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня няволі (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ НЯВОЛІ.
Як лёгкі дым, як тонкі пар,
Расталі ў небе кучы хмар…
Ой, неба гладзь далёкая,
Крыштальная, глыбокая!
Як моцны гук, прызыў вясны
С тваей пачуўся вышыны!
Прастор, прастор і воля там,
Але не нам яны, не нам!
Запёрты мы, прыдаўлены.
Рашоткі нам пастаўлены.
Высок, высок паркан—сьцена,
Нам песьня волі не чутна
Не нам вясны прастор, лучы…
Ня бійся, сэрцэ, і маўчы.
Ӯ няволі годы адцьвітуць…
Не плач, душа! ня рвіся грудзь!