Песьні-жальбы (1910)/С турмы/Турэмная камэра

С турмы Турэмная камэра
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
Катаржнікі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Турэмная камэра (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТУРЭМНАЯ КАМЕРА.
Цесна камера, як клетка —
Вузкі ход прамеж двух нар;
Пры вакне—жалеза сетка,
Над дзьверамі календар,
Пісан вуглем ў два радочкі,
Ды „буфэт“ с пяці дасок,
Ў павуцьці усе куточкі,
Ў пыле кожны вугалок.
Два ваконцы, дзьве рашоткі,
Два цэбэркі для вады;
Столік вузкі і кароткі,
Сеннікі у два рады.
Абабіт пабел усюды,
А праз столь цячэ вада,
Ў закарвашках зьвярок руды—
Клоп і ўсякая брыда.
Пахне потам чэлавечым…
Сперты воздух, кіслы дух.
Ўстанем рана — дыхнуць нечым,
Проста вешай хоць абух.