У ВАСТРОЗЕ.
Нудна Сьцёпцы за рашоткай,
Нудна, эх, старому!
Плачуць думкі, рвуцца думкі
Сьцёпкавы да дому,
Дома жонка, дома дзеткі…
Бог сьвяты іх знае,
Як жывецца небаракам
Там у родным краю!
Ходзіць Сьцёпка з вугла ў вугал,
Гляне у ваконцэ:
За рашоткай відаць неба,
Хмарак валаконцы.
Эй, хмарынкі, плывецё вы
У старонку тую,
Гдзе пакінуў я сямейку,
Хатачку старую!
Ох, паплыў бы я, здаецца,
Хмаркі, разам з вамі,
Каб на вёску сваю глянуць
Нуднымі вачамі
Там, далёка, за дамамі
Разляглося поле,
Лес—гаёчэк, дол, курганы…
Эх, прастор там, воля!
А у полі дым сінее —
Бульбу люд капае;
Сьцёпка ж бедны так марнее,
Долю праклінае… Ляжа Сьцёпка спаць на нары
І праз цэпу ночку
Ўсё аб роднай вёсцы сьніцца,
Аб родным куточку.
Нудна, Сьцёпцы за рашоткай,
Нудна, эх, старому!
Плачуць думкі, рвуцца думкі
Сьцёпкавы да дому.
|