Песьні на руінах (1929)/Чорная дарога/Мітусяцца, сьвецяць

⁂ Даліны адвеялі Мітусяцца, сьвецяць
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1929 год
⁂ Якая змучаная дрож
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зоры мітусяцца, сьвецяць.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МІТУСЯЦЦА, СЬВЕЦЯЦЬ

Зоры мітусяцца, сьвецяць,
Упасьці мне хочацца ніц,
А вецер
Шуміць і шуміць, і шуміць.

Хціва ўсьміхаецца месяц,
Косы заплёўшы ў кусты.
Над лесам
Зорам ніяк не астыць.

Восень — дзяўчына красуня,
Прозалаць сыпле з лясоў.
Красуе
Хай радасьць і смутак, і ўсё.

Ты, о мая Бэатрыча, —
Выходжу цябе сустракаць;
Ў аблічча
Мне ў шчасьці сьмяецца рака.

Зоры-ж мітусяцца, сьвецяць,
Упасьці тут хочацца ніц,
А вецер
Шуміць і шуміць, і шуміць.