Пес’ни (1904)/Дурны мужык, як варона

Дурны мужык, як варона
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1904 год
Як праўды шукаюць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дурны мужык, як варона.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дурны мужык, як варона.

Весь свет, кажець, бьець у звона:
„Дурны мужык, як варона“.
Гэта таки справедлива:
„Іон дурнѣйшій ад вароны“
И ня дзива — былоб дзива
Каб мужык, ды быў учоны.
Дык крычыцеж, бійце ў звона:
Дурны мужык, як варона.

Да навуки іон не браўся,
Закасіўся, заараўся;
Дурням умрэ, як радзиўся,
Сам сабой дурным зрабиўся.
Ведама, — мужык гамула;
Ад навуки адвярнула!
Дык крычыцеж… (як раней)

Чиж ня дурень мужык гэта:
Гарэ, сее усіо лета,
А як прыдуцса дажынки,
Няма збожа ни асьминки,
А дождаўшы на каляды
Мужыки мякинце рады,
Дык крычыцеж… (як раней)

Усю зиму возам цягне
До вокзала рожна збоже,
Ноги змерзнуць, сам зас’мягне
А на хлеб кажух заложе,
Каб дажыць як до крапивы,
Абы ў поле вышеў жывы.
Дык… (як раней).

Ад Пятра и до Якуба
Іон касой махаў ад раня:
Наклаў стагоў людзям люба,
У хацеж сена ани званя,
Равець с голоду скацина
Хоць кинь бяты за вачына!
Дык… (Як раней)

Глядзи, касціол аж да неба;
Воласць бляхами накрыта!
Сребрам скрые, коли треба
Бо за гэта яго бита
А сам жывець ў мокрай яме
Дзверы замкнуў анучами!
Дык… (ям раней)

З камаровы нос сякерку
Сцис’не крекне, замахае пух;
Зробе пущу, як талерку;
Свет дрывами закидае!
А у хаце, зварыць страву:
Пощапае стару лаву!
Дык… (ак раней).

Глядзи! горы поразрыты,
А чугункой свет обвиты:
Усіо з мужыцкой цяжкой працы,
Усе едуць у палацы;
У мужыкаж няма билета!
Циж ня дурень мужык гэта?
Дык крычыцеж, бійце ў звона:
Дурны мужык, як варона.