Паперы прышли ў турму з акружнога
Што зараз зачнецса суд послѣ Каляд.
Сядзелаж там нашаго брата и многа,
Было а нявинных памежы нас шмат!
Быў пан, что у банку краў грошы чужыя,
Быў писар, што выдаў паперы благія…
Я сам тут сядзеў, а за што каб спытали,
Дык я б ня сказаў и яны бы ня знали.
А писано так, што „страбиў жывы знак“ —
Калок на капцы (быў гнилы, як бурак)
Пры поли маим мне стырчаў, як скула,
Наехаў кабылой и слуп той звярнула.
Кабже люльку было палиць чым ня кресаўшы,
Агонь разлажыў, той калок пащапаўшы.
Прыехаў да дому, посѣяўшы грэчку,
Закинуў кабыле, забраўся на печку,
На заўтра, праспаўшыся добра, ў ранку,
Завець мяне сотник, стукнуўшы па ганку,
Уратник скликае людзей аж на поле,
Писаць там штось трэба яму ў пратаколѣ.
Пайшоўшы гляджу я, аж іон штось пытае:
„Чыя то граница и грэчка от тая?
„Хто слуп осмялиўся спалиць самопраўна?
„Кали то было? Ци даўно, ци ня даўна?“ —
Уратник же пише, а я дык смяюся,
Кажу: „Ох муси надта цябе дык баюся!
Пытаю: „Ци брат твой, ци бацька гниляк,
„Што ўзяўся писаць пратакол щера так?
„Ци може той кол тольки іос’ць твой зямляк? А може вялики якись быў начал,
Ци спраўник, ци больше яце ганарал?
Прыблуда! Схавайся, адкуль ты прышоў,
У нас ужо досыць таких прыбышоў,
И кажны гніе, бо як кол тут убіўся
А зрублены пень там згніе, гдзе радзиўся.
Кабыла мая дык ўсих вас паверне
Не то што чапаць, але тольки як перне!“
А людзи рыгочуць, зышоўшыся з хат,
Бо кожны ўтапиць бы уратника рад.
А іон дыки тоя, што я кажу, пише,
Други раз спытае, чаго ня паслыше,
Мянеж еще болей ды смеласць бярэ.
А дзядзька мой близка загоны арэ:
Яж бич яго ўзяўшы, ды ззаду зайшоў,
Уратнику трэйчы як дам меж ушоў,
Аж іон закрычаў: „калавур, тут разбой!“
И зноў записаў, ўзяў паперы з сабой,
Аж сеў на каня, даў аж пыл закурэў,
Народ же за с’меху ўвесь аж памлеў.
Смяіется сабе, а таго няўдагад,
Уратник — начальник, ня то, што наш брат.
За тыдзень же сотник павестки прыпіор,
Каб мы ўсе заўтра зьявилися ў двор:
Тут пан прыляцеў аж на тройцэ з званком,
Распытываць будзе пад строги закон.
Тут некуды дзецса, на заўтра чуць свет,
Мужчын з два дзесятки, дванас’це кабет,
Идзіом да двара, за малым ня д’ве мили,
Идзіом, а чаго? Каб мы знали, хоць с’нили!
Адзин каже, выйшоў то пэўне указ,
Каб скинуць падатки якія из нас;
Други, што зямли дададуць, ци аброк
Даруюць за прошлы, ци гэты хоць рок,
Лгуць бабы, што бискупа вернуць и зноў,
Ци може биць розгами будуць паноў, За тоя, што немцам ўсіо прадали
И надта на шмат, што далгоў завяли —
У банках ўсе аж па вушы сядзяць,
Кидаюць двары, на Парыжу глядзяць;
Усе пушы з’мяли ў жидоўски кяшень.
И жывуць так без заўтра, абы з дня ды на дзень
Нихто ня згадаў, чаго кличуць ў двор,
Нихто ня паняў, што то сотник прыпіор!
Прыходзили ў двор, — той начальник іос’ць тут
Выходзе да нас, апрануўшы сурдут,
Пытаетса так: А за што вы, ребяты,
„Уратника здули, ледзь трапиў да хаты?“
„За тоя, мы кажем, што надта іон ласы,
„Што любе яешню, курей и кялбасы,
„Унадзиўся надто іон лазиць па хатах,
„Ды нюхаць, каторый муж служэ ў салдатах;
„Свиніой гаспадаре у нашым гародзе,
„Праз дз’веры ўлазе, праз вокны выходзе,
„Ды надто цикавы, каторы што мае,
„Ня то што ў свирны, ў кяшень заглядае;
„На поле слупки, и да их яму наўда,
„Тагож ня утрапи, гдзе крыўда, гдзе праўда;
„Іон гад, каб писаць, а рабиць ниц ня робе,
„А нам дык іон так, як той кашель ў хваробе“.
Мыж гэтак лапочем, а іон усе пишэ,
Пытаецса тольки, а сам як ня слыше;
А потым читае: „Такіе то людзи
„Уратника били, цягали за грудзи;
„Прызналися сами и як и чым били,
„И знали сами, што закон праступили,
„Супроци начальства законной ўлас’ци
„И змовились віоской уратника ўклас’ци!
„Зачынщык же я, — або я той калок
„Спалиў, а других я ў бунт увалок.
„Дык мяне ў васторг той же час запярци
„И судзиць найсражей па вяликой стаци“! Чытае іон гэтак, а мне дык здаецса:
Он з нашаго брата и з праўды смяецса,
Во ў законе ўсе роўны и пан и мужык,
А штож то уратник за вельки индык?
Як іон каго трэсне, так гэта ничога,
Ягож ня даткни, так як Юрья Святога!
То так думаў я ажно вышла ня тоя;
Уратник на службе, то дзела другоя:
Тагды сцяражы ты яго як той скулы,
Бо іон то ня іон, а то іосць артыкулы,
Раздзелы, стаци и ўсе зводы закона!
Мужык же наш брат, той ўсюды варона.
Здалосяж мнѣ так, што ци дурню, ци шельме,
Ци хитры іон будзе, богаты хоць вельме,
Мундзир хоць надзенець, жупан хоцьбы новы,
А дурням же будзе дурны безгаловы;
А шельму же нюхам пачуе сабака
И ўсюды для шельмы чесць будзе еднака,
И прыказкаж каже, што Бог ня цяля,
Су сей грамады познаець круцеля!
Законыж — а думачки нашаго брата,
Як ноч, а то дзень; гэта будни, то с’вята.
Вот гэтых законоў пазнаць я ня мог
За гэтож цяпер я й папаўся ў астрог:
Цяпер ужо тут дык мне вочы праціорли,
Пазнаў я… й бацькову хату запіорли…
Отож завуць и мяне на той суд,
Учыць шанаваць и начальства и кнут,
Й слуп, што гниець стоячы ля дарог,
Бо начал, кнут и слуп то даў Бог!
|