Плач
Плач Верш Аўтар: Язэп Пушча Крыніца: https://knihi.com/Jazep_Pusca/Viersy.html#chapter363 |
Вецер з каліны росы страсае,
Рэчанька ў хвалі слёзы збірае,
Вечарам хмурным дожджык марусіць,
Плачуць над урнай сыны Беларусі.
Дол не капалі, ўмыліся плачам:
«Янкі Купалы болей не ўбачым».