Побыт Іероніма Пражсага ў Беларусі

Побыт Іероніма Пражсага ў Беларусі
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2, ліпень 1923 г., б. 45

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І. В.

Побыт Іероніма Пражсага ў Беларусі

Зносіны між Беларусьсю і Чэхіей сягаюць часаў калі чэская эміграцыя кіравалася ў Беларускія землі ад прасьледаваньняў славянскага абраду ў сваім краю. У свой час, ў расійскай літэратуры, была высказана дагадка, што слаўны Мэркуры Смаленскі быў родам чэх.[1]У XIV сталецьці ў ліку вайсковых частак быўшых на службе ў войску В. К. Літ. знаходзім чэхаў. Знаходзім чэхаў і ў ліку духавенства, аб чым сьведчыць апостал перапісаны ў 1398 гаду, для полацкага біскупа Феадосія, „многагрэшным Янам, родам Чэх“ (пераховываўся ў полецкай гдзінаверчаскай цэркві). Імёны чэскіх эмігрантаў сустрачаюцца такжа ў царкоўных і манастырскіх памянніках (памяннік Дзісенскага Васкрэсенскага манастыра ўпамінае двох чэхаў—Марціна і Мікалая іконапісца).

Пропаведзь Гуса і Іероніма пражскага мела адгалосак і ў Беларусі, так што ўрэшце, ў 1413 гаду Іеронім адведвае Полацак і Вітабск, дзе праўдападобна жыў яшчэ яго „многагрэшны“ пабратым Ян Чэх, і, магчыма, аднадумец ў справах веры. Іеронім і яго вучыцель Гус лічылі патрэбным завязаць безпасярэдныя стасункі з беларускімі землямі, Аб падарожы Іероніма ў Беларусь знаходзім зьменку ў вінуючых-пунктах, пададзеных інквізытарам Канстанцкаму сабору пры працэссе Іероніма. Іероніма вінілі ў тым, што ён, прыбыўшы, ў 1413 гаду, ў сьвіце Вітаўта у Вітабск, дзе жыхары „ў большай часьці русіны або сызматыкі“, пагардзіўшы каталіцыую працэсыю, якая вышла на сустрач князю, пайшоў да сызматыцкай працэсыі і, ўхіліўшы калені, стаў пакланяцца іх абманным рэліквіям і абразам“. Пасьля бытцам Іеронім публічна вызнаваў, што вера русіноў „будзе і ёсьць дасканальная“. Бытцам ён стараўся нават самога Вітаўта адхіліць ад каталіцтва і накланіць „аставацца ў названай сэкце русінскай“. Ў часе нябытнасьці віленскага (каталіцкага) біскупа, Іеронім сказаў што: „русіны добрыя хрысьціяне“… У Полацку (памылкова Pleskow) Іеронім „увайшоў у царкву або сынагогу тых Русіноў і няверных (paganus) у часе адправы, дзеля пакланеньня абманным іх сакрамантам… і ўхіліўшы калені паў ніц перад мнімымі іх сакрамантамі“. Каб больш і больш падабацца вышэйназваным няверным народам і паказаць ім, што ён спагадае іх сэкце і абманнай веры і быць падобным ім у абычаях, такжа як у веры, Іеронім, па абычаю тых няверных, адпусьціў сабе і насіў доўгую бараду і валасы (Витеб. Стар. Т. I. № 10 і Т. V ч. I стр. XLIV—XLIV).

Гэтымі старымі зносінамі з чэхамі трэба тлумачыць і тое, што другой славянскай, пасьля чэскай, зьяўляецца біблія беларуская, якая, як вядома, пачынае навет друкавацце ў Празе (1517 год). Скарынаўскі-ж перпклад бібліі на беларускую мову папярэдзілі рукапісныя пераклады. А знача мысль аб перакладзе кніг, на народную мову, была паднята ў Беларусі пад ўплывам, змагаўшыхся за сваю народную мову, чэхаў, дая каторых гэтае пытаньне было пякучым ў тыя часы.

Зноскі

правіць
  1. Голубовекій (Исторія Смоленской земли до начала XV ст. Кіеў 1895 г.) называе Мэркурія, разьбіўшага войскі Батыя пад Смаленскам у 1242 гаду, немцам. Але калі прыняць пад увагу, што, як сьведчыць яго жыцьцеапісаньне, ён быў усходнага абраду і залічан у лік сьвятых усходнай цэркві, то становіцца праўдападобным, што Мэркуры быў выходцам са славянскіх зямель быўшых, ў той час, ўзалежнасьці ад нямецкага імпэратара. У дадатку, тых славянскіх зямель, дзе істнавала славянская літургія, а знача, найпраўдападобней, Чэхіі.