Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця

Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця
Артыкул
Аўтар: Уладзімір Пічэта
1926

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Выява

Проф. Уладзімер Пічэта.
Правадзейны Член Інстытуту
Беларускае Культуры.



Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.

I.

Тэрыторыяльнае адзінства Полацкае зямлі пачало раскладацца ўжо з пачатку XIII сталецьця. На той час як смаленскі князь Імсьціслаў улажыў умову з немцамі, у 1229 годзе, Віцебская зямля ўжо політычна вылучылася з складу Полацкае зямлі. Віцебскі князь, нароўне з смаленскім і полацкім князьмі, прымаў удзел у ўкладаньні ўмовы 1229 году. Дзякуючы экономічнаму і політычнаму ўзмацненьню Смаленскае зямлі — Полацкая і Віцебская землі падпалі пад фактычны протэкторат Смаленскага князя. Дзякуючы гэтаму самаму зававалася экономічнае адзінства Полацкае і Віцебскае зямель, праз якія праходзіў найважнейшы гандлёвы шлях па Заходняй Дзьвіне да берагоў Балтыцкага мора. З часу экономічнага і політычнага заняпаду Смаленскае зямлі, у другой чвэрці XIII сталецьця, Віцебская і Полацкая землі сталі незалежнымі адна ад другое і экономічна і політычна.

XIII сталецьце было цяжкім часам для Полацкае зямлі. Суседняя Літва, якая на гэты час політычна ўзмацнілася, рабіла заўсёды напады на Полацкую зямлю і страшэнна нішчыла яе. Насельніцтва Полацкае зямлі ня мела магчымасьці організаваць належную абарону ад літоўскіх нападаў. Частка насельніцтва шукала ратунку, уцякаючы ў паміжрэчча Акі і Волгі, дзе яна разьвінула вельмі значную колёнізацыйную дзейнасьць. Калі вусьце Заходняе Дзьвіны захапілі немцы, дык гэта, не даючы магчымасьці палачанам гандляваць вольна па Заходняй Дзьвіне, стаўляла Полацкую зямлю ў экономічную залежнасьць ад Лівонскага ордэну, што яшчэ больш падкрэсьлівала той цяжкі экономічны і політычны стан Полацкае зямлі, у якім яна знаходзілася. Няма патрэбы перагледзець яшчэ раз літоўска-полацкія ўзаемаадносіны. Аналіз гэтых узаемаадносін зрабіў і профэсар Данілевіч у сваёй «Гісторыі Полацкае зямлі»[1], і профэсар Любаўскі[2]. Адзначым, што, дзякуючы напружаным літоўска-полацкім узаемаадносінам, частка тэрыторыі Полацкае зямлі, якая засталася пасьля вылучэньня яе з складу Віцебскае зямлі, увайшла ў склад уласна Літоўскага княства, гэта — мясцовасьці на поўдзень ад Заходняе Дзьвіны, а рэшта вялікае калісьці тэрыторыі Полацкае зямлі павінна была адчуць залежнасьць ад літоўскіх князеў.

Барацьба літоўскіх князёў з Полацкам скончылася ўтварэньнем у ім сувэрэнітэту Літвы. У 1387 годзе Полацак, які не хацеў падпарадкавацца Літве, быў абложаны братам Ягайлы Скіргайлам і, урэшце, павінен быў капітуляваць. Профэсар Любаўскі думае, што палачане толькі тады пусьцілі да сябе ў горад Скіргайлу, калі ім была забясьпечана полацкая політычная старасьветчына і абвечаны непарушнымі полацкія правы і вольнасьці[3]. Профэсар Любаўскі заўважае, што і паводле пацьвярджальнага прывілею Полацкае зямлі ад 23 ліпня 1511 году пачатак пацьвярджэньня політычных праў і вольнасьцй Полацкае зямлі адносіцца да часоў Скіргайлы[4].

Першапачатковы тэкст гэтых «добраваленств» не захаваўся. Усе гэтыя «добраваленствы», якія вядуць свой пачатак ад часу Скіргайлы і Вітаўта, аб’ядналіся ў вышэйпамянёным пацьвярджальным прывілеі ад 23 ліпня 1511 году. Самы «пацьвярджальны земскі прывілей» ня быў доўгі час прадметам самастойнага навуковага вывучэньня. Толькі ў 1903 годзе малады дасьледчык гістарычнага лёсу Літоўска-Беларускае дзяржавы Якубоўскі, зрабіў спэцыяльны крытычны аналіз пацьвярджальнага прывілею Полацкае зямлі[5]. Гэта дало магчымасьць дасьледчыку прысьці да вельмі каштоўных вывадаў і нагляданьняў. Якубоўскі адзначыў у пацьвярджальным прывілеі ад 23 ліпня 1511 году прысутнасьць дзьвёх частак, розных з боку формы і зьместу належыць да больш старадаўніх часоў; другая частка - больш позьняга пахаджэньня. Артыкулы абедзьвюх частак перамешаны адны з другімі, але вылучэньне іх з ліку найбольш архаічных не выклікае асаблівае цяжкасьці[6]. Можна зусим згадзицца з прыпушчэньнем Якубоўскага, што самая старадаўняя частка Полацкае Ўстаўнае Граматы ад 23 ліпня 1511 году ўяўляе сабой нішто іншае, як частку граматы аб угодзе жыхароў Полацку з сваім князем у першай палове XIV сталецьця. Пільная патрэба такога пісанага "раду" тлумачылася прысутнасьцю ў Полацку паасобных удзельных князёў, спачатку ў асобе Война, брата Вітэна і Гэдыміна, а потым - у васобе князя Андрэя (сына Альгерда, як стаў Полацкім князем яшчэ пры жыцьці бацькі і быў на чале зямлі на працягу трыццаці год[7].

Радная грамата палачан з сваім князем, укладаньне якое Якубоўскі адносіць да першае чвэрці XIV сталецьця і тэкст якое, можна здагадвацца, захаваўся ў пацьвярджальным прывілеі ад 23 ліпня 1511 году, складалася з 11 артыкулаў. Грамата аб угодзе забясьпечвала полацкую царкву ад таго, каб князь не мяшаўся ў яе справы: «што же церкви божией, тобе не вступатися, в дом божий святой Софеи, у дом божий святого спаса и в иные церкви не вступати со тобе». Паводле ўгоды Полацкі князь адмаўляўся ад пасяганьняў на адмерлую маемасьць «беззадщину и отмерщину», а таксама адмаўляўся ад таго, каб мяшацца ў справы куплі і продажы зямель: «и в купленницы Полоцкие ти не вступатися». Грамата абараняла насельнікаў Полацкае зямлі ад самавольнае падворнае павіннасьці? «а в подводы ти, княже, коней в полочан не брати ци в посельских путников ни в сябров городских». Грамата абараняла непарушнасьць процэсуальнае старасьветчыны. Яна забараняла даваць веру паказаньням халопаў: «а холопы и рабе веры не няти»; забясьпечвала справядлівасьць судовых спраў: «а о обаде не права дати»; нязьменнасьць даунейшых судовых пастаноў: «а старых судов ти яе посуживати»; вызваляла з астрогу тых, хто меў заручнікаў: « а через поруку внятство не сажати». Урэшце, грамата забараняла прымаць пад увагу тых паказаньні, якія былі дадзены ў часе катаваньня: « а по муце веры не няти», і забараняла палачанам, пад пагрозаю кары, хаваць ад князя прыпісаныя да князёўскага стала рэкі і азёры: «а полочанам рек и озер княжих не таити и хто потаит, того ти, княже, казнити». Такою павінна была быць грамата Полацку аб угодзе з сваім з сваім князем у першай палове XIV сталецьця. Запраўды, усе артыкулы архаічны з боку свае мовы і зьместу. Яны былі звычайнымі пакуль не настаў час узаемаадносін князя з вечам на падставе ўмовы. Сталая экономічная і політычная сувязь Полацку з Ноўгарадам мела магчымасць зрабіць у пэўным кірунку ўплыў на праўную формулёўку полацкае старасьветчыны, якую далі ёй палачане. Зусім магчыма, што «добраваленствы» Скіргайлы, якія той даў Полацку, і былі зьмешчаны ў вышэйпамянёнай грамаце.

Політычна-праўнае палажэньне Полацкае зямлі зьмянілася ў часы Вітаўта, уладу якога Полацак прымушаны быў прызнаць. Разам з тым Полацкая зямля павінна была адмовіцца ад таго, каб мець свайго князя, і прыняць намесьніка ад вялікага князя Вітаўта (1392). Дзеля замірэньня насельніцтва Вітаўт павінен быў выдаць новы прывілей, які замацаваў за палачанамі іх політычна-бытавую старасьветчыну і даў новыя «добраваленствы». Якубоўскі адносіць апавяшчэньне гэтага прывілею да 1392—1399 гадоў. У 1399 годзе Витаўт быў у Полацк, дзе зацьвердзіў умову палачан з Рыгай[8]. Тое, што Полацак прызнаў сувэрэнітэт вялікага князя Вітаўта, рабіла паважныя зьмены ў дзяржаўна-праўным палажэньні Полацкае зямлі. У Полацку было зьнішчана самастойнае князяваньне; замест удзельнага князя ў Полацку сядзеў намесьнік вялікага князя, якога сталі тытуляваць, з пачатку XVI сталецьця, ваяводаю. Барацьба Вітаўта з тым, што засталося ад удзельна-фэўдальнае сыстэмы, патрабавала асьцярожнае і лагоднае політыкі ў адносінах да насельніцтва зямель, бо яно згадзілася-б з адбыўшыміся дзяржаўна-праўнымі зьменамі ў палажэньні зямель толькі тады, калі атрымала поўную забясьпеку з боку ўлады ў непарушнасьці ўсяе політычна-праўнае старасьветчыны.

Полацкі прывілей Вітаўта ішоў насустрач гэтаму жаданьню. Ён ня толькі пацьвердзіў усе артыкулы старадаўняе Полацкае граматы, аб угодзе з сваім князем, і гэтым перанёс усе абмежаваньні ўлады Полацкага князя на самога вялікага князя, але замацаваў за Полацкай зямлёй асаблівае політычна-праўнае палажэньне, на падставе якога Полацкая зямля, здабыла рад політычных прывілеяў. Дзякуючы гэтым прывілеям Полацкая зямля захавала ўнутраную аўтономію, прызнаючы, у той самы час, сувэрэнітэт вялікага князя. Яна стала аднэй з частак вялікага княства Літоўскага і карысталася асаблівымі правамі і перавагамі, якія, у значнай меры, абмяжоўвалі прэрогатывы ўлады вялікага князя ў адносінах да насельніцтва Полацкае зямлі.

Прывілей Вітаўта разглядаў Полацкую зямлю як тэрыторыяльную, політычна-вылучаную адзінку, з сваімі мясцовымі правамі і перавагамі. З гэтага вынікала права засяленьня зямлі, права мець у сябе намесьнікаў, толькі — са згоды палачан. Вялікі князь ня меў права прызначыць у Полацак намесьніка «супроць іх волі». Таксама, намесьнік, якім насельніцтва было нездаволена і якога яно вымагала зьмяніць, павінен быў быць звольнены ад сваіх абавязкаў. Вялікі князь прымаў на сябе ў такім выпадку абавязак «им наместника иного дати, по их воле»[9]. Вызначэньне кандыдатаў на пасаду намесьніка паказвае на тое, што існаваў сход краю, які, у пэўнай меры, меў магчымасьць выяўляць волю тых грамадзкіх груп, якія займалі кіраўнічае становішча.

Намесьнік, якога стаўляў вялікі князь, павінен быў бездкладна «первого дня ему кресть целовати и полочанам на том, чтобы без исправы полочанина не казнити ни в чем». Гэтым забясьпечваліся справядлівыя пастановы судоў[10]. Полацкая зямля, прызнаючы сувэрэнітэт вялікага князя Літоўскага, павінна была быць выключна пад яго ўладай. Правы вялікага князя ў адносінах да Полацкае зямлі не павінны нікому перадавацца — «а полочанам не даритися никому»[11]. Прывілей Вітаўта абараняў насельніцтва ад самавольных пабораў з боку намесьнікаў. Прывілей забараняў намесьніку ўсялякія падарожы па краіне, выключаючы толькі падарож на паляваньне, у часе якіх насельніцтва аслабанялася ад даваньня намесьціку якіх-колечы натуральных падарункаў: "и по станам не дарити[12]. Прывілей Вітаўта, прызнаючы за палачанамі ўнутраную аўтономію, надаваў насельніцтву права «всем жити в Полоцку добровольно, покуль хто хочет». Нездаволеныя мелі права выехаць «куды кто хочет без кождой зачепкі», маючы права ўжыць сваю нярухомую маемасьць паводле ўласнага жаданьня. Палачане маюць і мясцовую тэрыторыяльную падсуднасцьць. Усе справы, што датычаць палачан, «хатя бы о смертной вине», разглядаюцца «в Полоцку по их праву с полочанами по испросу». Позва ў Літву адказчыка згодна з просьбай ісці — немагчымае зьявішча[13].

Полацкі прывілей Вітаўта даў Полацкай зямлі і некаторыя фінансавыя правы і перавагі, якія павінны былі зрабіць больш цесную сувязь паміж Полацкаю зямлёй і іншымі часткамі вялікага княства Літоўскага. З гэтаю мэтай з палачан зьнялі мыта "по всей нашей державе[14]. Урэшце, прывілей 1399 году надаў палачанам права караць самім тых палачан, якія «загудят воск в Ризе или инде, а приедет до Полоцка»[15].

Полацкі прывілей 1399 году выразна падкрэсьліў асаблівае дзяржаўна-праўнае палажэньне Полацкае зямлі ў складзе вялікага княства Літоускага. Праз гэта былі дасягнуты як тое, што палачане пагадзіліся з уладай вялікага князя, гэтак і тое, што і ўдзельнага князя замянілі пасадай намесьніка. Прывілей не крануў дзяржаўна-праўнае і бытавое старасьветчыны. Затое на насельніцтва ўскладаўся абавязак заўсёды быць нарыхтаванм да таго, каб ісьці на вайну[16].

У змаганьні цэнтральных краін, якія мелі прывілеі, з краінамі паузьмежнымі, якія прывілеяў ня мелі, а змаганьне пачалося, як памёр Ягайла, Полацак спагадаў спачатку Сьвідрыгайлу. Толькі пасьля таго, як Сьвідрыгайлу канчальна перамаглі, Полацак, а разам з ім і Віцебск былі прымушаны прыняць намесьнікаў вялікага князя Жыгімонта (сына Кейстута)[17]. Жыгімонт павінен быў даць Полацку новы прывілей, у якім былі пацьверджаны ўсе дадзеныя раней "добраваленствы" і нададзены новыя. Паводле думкі Якубоўскага, гэты прывілей быў дадзены ў тэрмін паміж 1436-1440 гадамі. Гэтае прыпушчэньне Якубоускага зусім правільнае. Дакладнасьць паказанае даты выходзіць з агульнага політычнага палажэньня Полацку. Аднаўляючы прывілей Жыгімонта,Якубоускі лічыць, што ён абхапіў "добраваленствы" Вітаўта і Сьвідрыгайлы. Праўда, у пацьвярджальным прывілеі 23 ліпня 1511 году замест Сьвідрыгайлы гутарка ідзе аб Скіргайле. Якубоўскі лічыць гэта звычайнаю памылкаю перапішчыка, бо наступнікам Вітаўта на стале Вялікага князя быў Сьвідрыгайла. Апроч таго, нічога ня ведама аб прывілеях Скіргайлы, які быў кароткі час намесьнікам Ягайлы ў Літве[18]. Якубоўскі знаходзіць пацьвярджэньне свае думкі аб памылцы у пацьвярджальным прывіле, які даў Полацкай зямлі Жыгімонт-Аўгуст 21 лютага 1547 году, бо ў ім замест слова "Скиргайла", напісана "Швидрыгайла"[19]. Згадзіцца з гіпотэзай Якубоўскага можна толькі часткай і прызнаць правільным чытаньне прывілею Жыгімонта-Аўгуста, але толькі ў значна больш абмежавальных рамках у параўнаньні з прыпушчэньнем Якубоўскага. Нам здаецца, што ў прывілеі ад 23 ліпня 1511 году няма тае значнае памылкі, аб якой кажа Якубоўскі. Вялікі князь Скіргайла быў адным з аўтараў полацкае аўтономіі. Вось чаму тое, што яго імя ўспамінаецца ў прывілеі, не выклікае ніякае асаблівае падазронасьці. Трэба думаць, што ў гэтым выпадку ў самым тэксьце прывілею ня было ніякае памылкі перапішчыка. Полацкая зямля падтрымала вялікага князя Сьвідрыгайлу ў яго змаганьні з Жыгімонтам, сынам Кейстута. У часе змаганьня, калі ўсё было пастаўлена на карту, калі самі палачане былі зацікаўлены ў тым, каб перамог Сьвідрыгайла, ня было месца асаблівым дзяржаўна-праўным актам. Зразумела, вялікаму князю Сьвідрыгайлу даводзілася раздаваць землі, і гэтыя раздачы пацьвердзіў Казімер і яго наступнікі. У гэтым выпадку падмен слова "Скиргайла" словам "Швидрыгайла" у тэксьце пацьвярджальнага прывілею Жыгімонта-Аўгуста можна лічыць правільным, што зусім адпавядала тэй політычнай кон'юнктуры, у ўмовах якое адбывалася політычная дзенасьць вялікага нязя Сьвідрыгайлы.

Прывілей Жыгімонта, сына Кейстута, пацьвердзіў "добраваленствы", якія далі Полацку вялікія князі Сьвідрыгайла і Вітаўт. У тэксьце, які аднавіў Якубоўскі, есьць 44 артыкулы - на 20 артыкулаў больш у параўнаньні з папярэднім прывілеем Вітаўта. У дзяржаўна-праўных адносінах новы прывілей ня даў ніякіх новых пераваг, за выключэньнем артыкулу, які забараняў полацкім намесьнікам «городом дарити». Рэшта артыкулаў абараняе насельніцтва ад самавольных пабораў і павінасьцяй з боку розных устаноў сьвецкае і духоўнае ўлады[20].

Часы Казімера Ягелёнчыка — новы момат у гісторыі Полацкае контытуцыі. Казімер Ягелёнчык, дзеля дасягненьня згоды паміж насельніцтвам краін прывілеяваных і непрывілеяваых, павінен быў обвесьціць 2 мая 1447 году новы прывілей, у якім зямляўласьнікі, — шляхта і мяшчане, — атрымалі рад істотных праў і пераваг. Каб супакоіць насельніцтва Полацкае зямлі, Казімер Ягелёнчык дадаў да старых артыкулаў Полацкае констытуцыі яшчэ новыя, у якіх адбіўся зьмест прывілею 2 мая 1447 году. Полацкая зямля атрымала ад Казімера Ягелёнчыка пацьвярджальны прывілей, з дадаткам новых артыкулаў (1451). Новыя артыкулы ўводзілі ў склад Полацкае констытуцыі асноўныя палажэньні прывілею 2 мая 1447 году. Гэта былі: 1) гарантыя асабовае недатыкальнасьці і публічнага разгляду судовых спраў; 2) індывідуальная адказнасьць за злачынствы; 3) права вольнага кіраваньня вотчыннымі маёнткамі, у вадпаведнасьці з жаданьнямі іх уласьнікаў, 4) прызнаньне за зямляўласьнікамі права на вотчынны суд; 5) права не плаціць сярэбшчыны; 6) права ўдавы на маемасьць.

У часы новага вялікага князя Аляксандра, сына Казімера, тэкст Полацкае констытуцыі быў пацьверджаны і дададзены двома артыкуламі, як гэта дакладна давёў Якубоўскі. Гэты дадатак новых артыкулаў быў выкліканы тым, што Полацак атрымаў 7 кастрычніка 1498 году прывілей на Майдэборскае права. Новыя артыкулы вялікага князя Аляксандра забясьпечвалі непаршнасьць усіх зробленых зямельных дасягненьняў і атрыманых унутры гораду данін — да таго часу, як быў абвешчаны прывілей на Майдэборскае права, з умовай, каб насельніцтва, якое жыло на гэтых землях, у выпадку, калі-б, «хотели купецто, або ремеслом, которым ся бы ходити, ты мают з мещанами нашими серебщизну и ордынщину платити и иные поплатки ку пожитку нашего земскому»[21]. Урэшце, у часы Жыгімонта I канчальна склаўся тэкст Полацкае констытуцыі, да якой у пацьвярджальным прывілеі 23 ліпня 1511 году былі дададзены тры новыя артыкулы; паводле гэтых артыкулаў, папершае, полацкая важніцы знаходзілася пад сумесным загадам баяр і мяшчан; падругое, царкоўныя баярскія людзі былі звольнены ад удзелу ў выплаце сярэбшчыны, якую войт, бурмістар і радцы «на своей потребе кладут на наше место», і, урэшце, патрэцяе, — падзел лясоў баярскіх ад мяшчанскіх. Мяшчане ня маюць права браць лясныя матар’ялы ў баярскіх лясох «на свои потребы меские». Мяшчане маюць права браць «на свои потребы» лес каля гораду, «в наших борех и лесех и дубровах, и гаях, где сдавна будут бирали, а в боярской не мают брать». Так канчальна склаўся тэкст Полацкае констытуцыі[22].

Паводле свае констытуцыі Полацкая зямля карысталася асобнымі дзяржаўна-праўнымі нормамі, якія вылучалі яе ў паасобную ад іншых частак дзяржавы тэрыторыю і адносіны якое да цэнтральнае ўлады вельмі выразна выявіліся ў самой констытуцыі. Дзякуючы гэтаму правы і паўнамоцтвы ўлады вялікага князя былі ў значнай меры зьменшаны тымі публічна-праўнымі нормамі, якія зьмешчаны ў Полацкай констытуцыі[22].

Полацкая зямля - адна з складаных частак Літоўскага вялікага княства, аднак такая, якая захавала нязьменаю сваю праўна-бытавую старасьветчыну. Яе злучанасць з цэнтральнай уладай абмяжоўвалася толькі прызнаньнем сувэрэнітэту вялікага князя, а гэты сувэрэнітэт выяуляуся ў асобе намесьніка ваяводы, якога абірала насельніцтва. Апошні зьяўляўся запраўдным прдстаўніком інтарэсаў Полацкае зямлі, а таксама выяунікам яе політычнага і тэрыторыяльнага адзінства. Насельніцтва Полацкае зямлі мае правы вызначаць вялікаму князю пажаданых яму кандыдатаў на пасаду намесьнікаў-ваявод. Гэтя намесьнікі знаходзяцца на пасадзе да таго часу, пакуль яны "любы" насельніцтву. Намесьнік-ваявода ня можа быць прадстаўніком інтарэсау Полацкае зямлі, калі яго не жадае насельніцтва. Вызначэньне кадыдатаў на пасады намесьнікау-ваявод, а таксама адсылка вялікаму князю паклоннае просьбы ад імя ўсяе зямлі прыпушчаюць функцыянаваньне спэцыяльных устаноў, краёвых соймаў, пастановы якіх зьяўляюцца адбіткам думак усяе Полацкае зямлі. Зразумела, соцыяльны склад такіх краевых соймаў быў даволі абмежаваным. Звычайна, прадстаўніцтва Полацкае зямлі складалася з тутэйшых баяр, а таксама з мяшчан, якія жылі у горадзе. Краёвы сход гораду быў прадстаўніцтвам усяе зямлі, у ім можна бачыць факт захаваньня глыбокае вечавое старасьветчыны.

Намесьнік-ваявода - прадстаўнік улады вялікага князя. Ён адпраўляе суд ад імя вялікага князя. Намесьнік-ваявода адпраўляе суд на месцы.

Вялікі князь ня мае права адпраўляць суду па-за межамі зямлі, калі на гэта ня згодны абодвы бакі. Прынятыя судовыя пастановы не падлягаюць перагляду. Самы суд ваявода павінен адпраўляць не адзін, але "с бояры и мещаны". Ваявода і яго слугі ня маюць права разглядаць у валасьцёх ніякіх судовых спраў. Ваяводзе забараняецца браць падаткі, якія ня вызначаны законамі: "от пригонов городских, - посулов не брати, а по волости нашей воеводе Полоцкому не ездити, а поедет ли коли в ловы ино по станом не дарити". Політычна-праўная залежнасьць ваяводы ад наслеьніцтва зямлі выяўлялася яшчэ і ў тым, што ён прысягаў "што же без их справы полочанина ни в чем не казнити". Такім чынам, полацкі прывілей вельмі яскрава і выразн авыявіў політычна-тэрыторыяльнае адзінства Полацкае зямлі і поўную незалежнасьць у справах унутранага кіраваньня. З гэтага дзяржаўна-праўнага палажэньня Полацкае зямлі выходзіла і абмежаваньне ўлады вялікага князя што да кіраваньня полацкімі валасьцямі і гарадамі. Вялікі князь Літоўскі абавязваўся перад палачанамі "не даритися никому", і, апроч таго, не даваць гарадоў ваяводзе ва ўласнае карыстаньне: "а воеводам городом не дарити". Такім чынам, правы і перавагі ўлады вялікага князя ў адносінах да Полацкае зямлі былі ў значнай меры абмежаваны. Правы вялікага князя сустрэліся з правамі і прывілеямі насельніцтва. Перамагло насельніцтва. Прэрогатывы ўлады вялікага князя зьвязала дзяржаўна-праўная традыцыя краю.

Полацкая констытуцыя, паколькі яна абараняла правы ўзямлі ад магчымых пасяганьняў на яе з боку прадстаўнікоў улады вялікага князя, ахапіла жыцьцё Полацкае зямлі з розных бакоў і тым самым замацавала політычна-праўную старасьветчыну, якая стваралася на працягу сталецьцяў.

Полацкая констытуцыя забясьпечвала насельніцтву права пэтыцыі, асабовую недатыкальнасьць, індывідуальную адказнасьць за злачынствы і дала насельніцтву права вольнага ад'езду за межы Полацкае зямлі "куды кто хочет". Улада вялікага князя абавязана была "силой не держати" таго, хто захоча выехаць, і не рабіць пры гэтым ніякіх перашкод. Полацкая констытуцыя забясьпечвала царкве недатыкальнасьць з боку сьвецкае ўлады як у царкоўных справах, гэтак і ў справах што да царкоўнае нярухомае маемасьці. Яна абараняла ніжэйшае духавенства ад залішняе эксплёатацыі з боку тутэйшага біскупства шляхам азначэньня тых падаткаў, якія паступалі ў скарб біскупа, а таксама забараняла «гривострызцу по волости ездити и лен драть». Правы зямляўласьнікаў констытуцыя таксама замацавала. Прва вотчыннага суду над баярскімі людзьмі і «мещанскими сябры» было пакінута за ўласьнікамі. Толькі ў тым выпадку, калі гаспадар, ня гледзячы на вымогу аднаго з зацікаўленых, суду не адправіць, то магчыма пасылка дзецкага дзеля прыводу абвінавачаных на суд, аднак, з умовай выплаты гаспадару тае віны, якая будзе прысуджана. Царкоўныя і баярскія людзі, што жывуць у горадзе, але не займаюцца «купецтвом, або ремеством» ня прымаюць удзелу ў выплаце як сярэбшчыны і ардыншчыны, гэтак і іншых «слушных податков купожитку нашому и земскому». З другога боку, духоўныя зямляўласьнікі, якія мелі за горадам фальваркі і сенажаці, ня мелі права сяліць на іх гандлёвых людзей і рамесьнікаў, а выключна — людзей сельскіх, «которые бы там хлеб робили». Гэтая забарона была зроблена дзеля таго, каб перашкаджаць рамесьнікам і гандлёвым людзям ухіляцца ад выплаты розных гарадзкіх падаткаў, якія яны павінны былі плаціць сумесна з мяшчанамі. Духоўныя і сьвецкія зямляўласьнікі, паколькі яны ўладалі дварамі і сядзібамі «в замку, або седедь места Полоцкого», мелі права на «тых месцох их слуги и иные закладни за собой имети и их садити», якія выплачвалі сваім гаспадаром звычайны позем. Зразумела, насельніцтва, якое жыло на прыватна-ўласьніцкіх землях, ня мела права займацца ні гандлем, ні рамесьніцтвам. У праціўным выпадку яно павінна было прымаць удзел у выплаце дзяржаўных і спэцыяльна мяшчанскіх падаткаў, а таксама і ў павіннасьцях.

Полацкая констытуцыя, абараняючы інтарэсы зямляўласьнікаў ад самавольных пабораў з боку гарадзкое ўлады, у той сам час старалася абараняць інтарэсы мяшчанства з боку тых, хто ня быў упісаны ў склад гарадзкое грамады. Рэзюмуючы адносіны пэўных груп насельніцтва да гарадзкое грамады, у спэцыфічным сэнсе гэтага слова, Полацкая констытуцыя пакінула ў супольнае карыстаньне баяр і мяшчан эксплёатаваньне гарадзкое вагі. Прыбыткі ад вагі ідуць «к бояром і мещаном на полы, по давному подле уставы и суда отца нашего, маюць кождый год держати по два боярина и по два мещанина и плат с нее выбирати и свою половину мают обернути на свои потребы». Полацкая констытуцыя абараняла правы тутэйшых зямляўласьнікаў як у вадносінах да зямлякарыстаньня, гэтак і што да права карыстацца сваею нярухомасьцю. У першым выпадку кожны, хто «держит отчизные именья свои, а любо што кому будет в. к. дал и в. к. Скиргайло дал и отец и брат наш, короли их милости што кому дали и што мы кому дали, то ему и держати, как в королевстве Польском, князе и панове и мещаны держат». З права ўласнасьці на нярухомасьць выходзіла і права вольнага карыстаньня сваёй нярухомасьцю. Кожны зямляўласьнік мае права «продати, или отдати, или заменити с ким», — толькі, каб была ўложана адпаведная ўмова ў прысутнасьці вялікага князя, або яго прадстаўніка-намесьніка. З факту карыстаньня нярухомасьцю выходзіла права на перайманьне маемасьці ў спадчыну (« отмерщина") і права карыстацца маемасьцю паводле духоўніцы («беззадщина»). Улада вялікага князя ня мае права ўваходзіць «ни в без задщины, ни в отмерщины». Правам перайманьня ў спадчыну нярухомае маемасьці карыстаюцца і ўдовы зямляўласьнікаў. Констытуцыя надавала баярскай або мяшчанскай удаве, «доколи она на вдовьем стольце сидит», права на кіраваньне маемасьцю мужа. Удава захоўвае за сабой права вольнага выхаду замуж у другі раз. У выпадку, калі шлюб адбыуся, удава захоўвае за сабою права ўладаць толькі тэй маемасьцю, «што ей будет муж записал». Самая-ж маемасьць павінна застацца ў карыстаньні дзяцей. Калі дзяцей няма, маемасьць пераходзіць да братоў першага мужа, і толькі, калі і братоў няма, крэўныя першага мужа маюць права на заўладаньне нярухомасьцю.

Насельніцтва Полацкае зямлі, згодна з констытуцыяй, было вольна ад выплаты сярэбшчыны на векі-вечныя, а таксама і ад выплаты мыта — на ўсіх абшарах Літоўска-Беларускае дзяржавы. Роўным чынам палачане былі вольны ад падводнае павіннасьці — «а подводы наши, коней полочан не брать ни в посельских путников, ни в сябров городских». Затое на насельніцтва ўскладаўся абавязак «бобры гнати по старой пошлине» і адбываць вайсковую службу вялікаму князю. Аднак, вайсковая павіннасьць была агульнадзяржаўнай з боку свайго характару, бо права ўладаньня зямлёй было агулам злучана з абавязкам служыць у войску. Вось якая Полацкая констытуцыя ў сваіх асноўных рысах. Яна прабавала ахапіць усе бакі жыцьця Полацкае зямлі, замацаваць у законе праўна-бытавую старасьветчыну і паставіць уладу вялікага князя, у вадносінах да зямлі, у межы, дакладна вызначаныя ў законе. Гэтая констытуцыя дала панаваўшым грамадзкім групам шырокія політычныя правы і перавагі, дзякуючы якім яны атрымалі магчымасьць права вольнага кіраваньня ўнутраным жыцьцём Полацкае зямлі.

II.

Памеры тэрыторыі Полацкае зямлі ў складзе Літоўска-Беларускае дзяржавы дакладна азначыў профэсар Любаўскі. На падставе стараннага аналізу географічных назоваў, якія сустракаюцца ў актавых матар’ялах аб Полацкай зямлі, профэсар Любаўскі думае, что Полацкая зямля ў сваім складзе мела частку Віцебшчыны, што на правым беразе Дзьвіны — Себежчыну, Дрысеншчыну, Полаччын і Лепельшчыну, а таксама паўднёва-заходнюю частку самае Віцебшчыны (былы Віцебскі павет), заходнюю частку Сеньненшчыны, паўночную частку Барысаўшчыны і паўночна-ўсходюю частку Віленшчыны[23]. Полацкая зямля знаходзілася ў вадазборы сярэдняе Дзьвіны і займала вельмі зручнае экономічна-географічнае палажэньне. Праз Полацкую зямлю праходзіў найгалаўнейшы гандлёвы шлях, па якім падтрымлівалі сувязь з Рыгай; значэньне гэтага шляху было вялізным для экономічнага разьвіцьця краю. Полацкая зямля мае шмат лясоў, а глеба яе вельмі нявыгадна для сельска-гаспадарчае культуры. Дзякуючы благой якасьці глебы сялянская гаспадарка разьвівалася ў Полацкай зямлі нязвычайна марудна. Насельніцтва скіроўвала сваю гаспадарчую энэргію не на эксплеатаваньне зямлі. Наўзьмежнае палажэньне Полацкае зямлі з Масквой было, у сваю чаргу, фактарам, які рабіў адмоўны ўплыў на разьвіцьцё сельска-гаспадарчае культуры. Полацкая зямля, агулам кажучы, ВЫЯВА

Карта Полацкае зямлі ў 1579 годзе. мела мала хлеба. Калі Літоўска-Беларускі ўрад павінен быў зрабіць у канцы дваццатых гадоў XVI сталецьця пэўныя гаспадарчыя мерапрыемствы і забясьпечыць хлебнымі запасамі наўзьмежныя замкі, дык хлеб высылалі з Уцены, з Ушпольля, з Пенян, з Браслаўлю, з Анікшт, урэшце, з Панеманскіх двароў[24], дзе сельска-гаспадарчая культура дала ўжо значныя вынікі і дзе сельска-гаспадарчая продукцыя дасягла пэўнага разьвіцьця, дзякуючы чаму магчыма было вывозіць хлеб у больш далёкія мясцовасьці, у якіх заўважалася нястача ў хлебе. Аднак, ня гледзячы на ўсе адмоўныя якасьці глебы, сельска-гаспадарчая культура, у XV і XVI сталецьцях, няўхільна разьвівалася ў Полацкай зямлі. Актавыя дакуманты, якія захаваліся ад тых часоў, даюць магчымасьць заўважыць досыць значную мобілізацыю зямельнае ўласнасьці[25]. Такое імкненьне да зямлі было выклікана гаспадарчымі меркаваньнямі і сьведчыла аб разьвіцьці сельска-гаспадарчае культуры. Полацкія зямляўласьнікі імкнуліся павялічыць памеры свае зямельнае ўласнасьці шляхам атрыманьня ад вялікага князя пусташы на векі-вечныя і з правам «отдати, продати и заменити ку своему житочному и лепшему обернути» так, як сам зямляўласьнік знойдзе найбольш карысным, — «налепей разумеючи»[26]. У меру разьвіцьця сельска-гаспадарчае культуры павялічвалася і залежнасьць сялянства, якое жыло на прыватна-ўласьніцкіх землях; сялянства, звычайна разам з зямлёй і рознай аромінай, аддавалася ва ўласнасьць прыватнай асобе і экономічна эксплёатавалася.

Таксама ня гледзячы на разьвіцьцё сельска-гаспадарчае культуры, эксплёатаваньне лясоў і лясных багацьцяў было вельмі пашырана на тэрыторыі Полацкае зямлі. Апісаньне Полацкае зямлі, якое было зроблена ў 1552 годзе, дае матар’ял, які сьведчыць аб экономічным яе стане. Весткі з Полацкае рэвізіі зьяўляюцца матар’ялам, які дае малюнак папярэдняга экономічнага разьвіцьця краю. У гаспадарскіх пушчах ішло шырокае эксплёатаваньне лясных багацьцяў — палілі попел. Звычайна, увесь выраблены попел сплаўлялі па Дзьвіне да Рыгі[27]. На працягу двох апошніх год перад рэвізіяй 1552 году ў гаспадарскіх пушчах выпалілі 390 лаштаў попелу.

Пры гаспадарскіх дварох і замках былі яшчэ сенажаці, якія касілі мясцовыя цяглыя людзі; сенажаці гэтыя назначаліся на патрэбы гаспадарскага двара. Роўным чынам, рыбацтва, на патрэбы замку і двара, а таксама паляваньне былі звычайнай павіннасьцю насельніцтва[28]. Гаспадарскія двары мелі сваю асобную ворную зямлю, на якой працавала мясцовае цяглае насельніцтва[29]. Насельніцтва воласьці, якое жыло як на мяшчанскіх, гэтак і на баярскіх землях, займалася земляробствам. Звычайна зямляўласьнікі атрымлівалі пэўную частку ўроды, калі насельніцтва займалася сельскаю гаспадаркаю, а таксама — дадатковы прыбытак сельска-гаспадарчымі продуктамі. Шырокія гушчы валаснога насельніцтва, вядомыя пад назовам даньнікаў, плацілі сваім уласьнікам так званыя дані, звычайна, — натураю. Асабліва былі пашыраны так званыя мядовыя, кунічныя дані.

Гарадзкія жыхары займаліся гандлем і рамесьніцтвам. Гэтым правам карысталіся ня толькі гарадзкія жыхары, у звычайным сэнсе гэтага слова, але і насельніцтва, якое жыло ў прыватна-ўласьніцкіх дварох, калі толькі яны выплачвалі, разам з гарадзкімі жыхарамі, сярэбшчыну і ардыншчыну[30].

Гаспадарчым цэнтрам Полацкае зямлі быў горад Полацак. Прывілей на Майдэбоскае права, які быў дараваны Полацку 7 кастрычніка 1498 году, дазваляў гораду мець на год тры кірмашы, прычым кожны з іх павінен быў цягнуцца ня больш як два тыдні. Кірмашы прызначаліся для гандлёвых умоў з замежнымі купцамі, бо ніводзін замежны купец ня меў права ні купляць, ні прадаваць тавараў, апроч як у дні, у якія былі кірмашы. Замежныя купцы мелі права купляць, дый то толькі гуртам, воск, або скуры наступных зьвяроў: саболя, куніцы, вавёркі, гарнастая, лісіцы, а таксама попел і смалу. Усё можна было закупляць толькі на месцы, а ні ў якім разе ня ў «лесе, а ни в борех, а ни в селах». З свайго боку замежныя купцы прапанавалі на продаж: "сукна поставом, соль лаштом; перец, имбер, микдалы и иншые зелья простые каменем; шафран, мушкаты, гвоздики, квет мушкатовый, кгалкган, цытвар и иншые зелья дорожшие — фунтом; секиры, ножы, и иншые речи таковские тахром або в тузину; железо, олово, медь, цынк, мосяж и иншые речи таковские цейтнаром; фиги, розынки кошем, вино какое колвек и пиво немецкое и иншее питье чужое бочкою целою[31].

На палову XVI сталецьця Полацкая зямля была ўжо вельмі значна ўцягнута ў таваразварот. Насельніцтва, якое жыло на прыватна-ўласьніцкіх землях, выплачвала пэўную частку сваіх падаткаў грашыма, бо яно атрымала магчымасьць мець гэтыя грошы ў выніку беспасрэднага ўдзелу ў гандлі шляхам прапанаваньня на продаж тых продуктаў, на якія быў найбольшы попыт з боку замежнага купецтва. Аб пашыранасьці замежнага гандлю сьведчыць запіс аб прыбытках Полацкае каморы, які захаваўся дагэтуль (адносіцца да пачатку XVI сталецьця). Гэтак, на працягу двох год было адаслана за межы: у першы год 14.411 камянёў воску і 4.812 — у другі год, а ўсяго 19.223 камяні воску[32]. Звычайна, у часе адсылкі воску за межы, зьбіралася мыта, але вялікі князь мог дазволіць і бязмытны вываз, што, зразумела, было не агульным правілам, а адступленьнем. Воск ня толькі скуплялі на месцы дзеля адсылкі за межы, але скуплены воск адсылалі ў Вільню, дзе мясцовыя васкоўнікі павінны былі «чыніць лічбу» перад гаспадарскім маршалкам[33].

Весткі аб мытных паступленьнях зьяўляюцца, да пэўнае ступені, паказальнікам унутранага таваразвароту. На жаль, яны вельмі няпэўны, але, ня гледзячы на гэта, яны захоўваюць сваю моц і значэньне. Гэтак, паводле справаздачы падскарбія земскага, Абрагама Язаповіча, на працягу 1510—1511 гадоў, за 18 месяцаў, ад Полацкае мытнае каморы паступіла 1.350 коп грошай, — сма вельмі значная для таго часу[34]. Калі Полацак атрымаў прывілей на Майдэборскае права, дык ён павінен быў плаціць штогод гаспадарскаму скарбу 400 коп грошай[35]. Вызначэньне такое сумы было выклікана толькі тым, што прыбыткі ад замежнага гандлю былі даволі значнымі, і Полацак меў магчымасьць выплаціць вызначаную суму. Праўда, у трыццатых гадох XVI сталецьця гэты падатак быў зьменшаны да 200 коп грошай. Спачатку гэтае зьмяншэньне было часовым, але, з цягам часу, яно зрабілася сталым. Паводле вестак Полацкае рэвізіі 1552 году, у гаспадарскі скарб паступала 200 коп грошай[36]. Такое зьмяншэньне, відаць, бало выклікана скарачэньнем замежнага гандлю, што, да пэўнае ступені, залежыла ад напружных узаемаадносін, якія ўтварыліся паміж Літоўска-Беларускай дзяржавай і Масквой. Тое, што Полацкія карчмы аддаваліся на пасэсію, сьведчыла аб карыснасьці гэтага; такія ўмовы часткай залежылі ад гарадзкога гандлю. Гэтак, у пачатку XVI сталецьця гаспадарскі шляхціц Міхал Скапіеўскі не пабаяўся ўзяць на пасэсію полацкія карчмы на пяць год і заплаціць 2.000 коп грошай «дробнай лічбы»[37]. Відавочна, Скапіеўскі быў упэўнены ў тым, што ён ня страціць на гэтым прадпрыемстве.

Пацьвярджальны і пашыраны прывілей Полацку на Майдэборскае права, ад 27 жніўня 1510 году, дазваляў гарадзкой адміністрацыі пабудаваць чатыры гасьціныя двары, з умовай каб палову прыбыткаў аддавалі на карысьць вялікага князя[38]. Праўда, гэтая пастанова да 1529 году, па нейкіх мотывах, ня была выканана. Гаспадар пагражаў мяшчанам, што ён пабудуе гасьціны двор на свой уласны кошт і возьме прыбыткі сабе, калі на працягу году ня будуць пабудаваны гасьціныя двары[39]. Відаць, пабудаваньне гасьціных двароў было карысна для ўраду, і ў той самы час гэта сьведчыла аб разьвінутым гарадзкім гандлі. Можна думаць, што Полацак спаткаў нейкія перашкоды ўнутранага характару, калі ня меў магчымасьці на працягу досыць значнага часу пабудаваць на ўласны кошт гасьціны двор.

Горад Полацак займаў у гандлёвых адносінах вельмі зручную мясцовасьць. Па галоўнай воднай артэрыі Полацак меў зносіны з Рыгай і Масквой. Гандаль з Рыгай для Полацку быў вельмі патрэбны, бо Полацак ня толькі атрымліваў праз Рыгу продукты заходня-эўропейскае вытворчасьці, але таксама ён даставаў і хлеб, у якім, дзякуючы стану сельскае гаспадаркі, у Полацкай зямлі адчувалася вялікая патрэба. Гандлёвыя зносіны з Рыгаю вялі ўвесь час за сабой непаразуменьні, асабліва — да перамогі над нямецкім ордэнам ля Грунвальду ў 1410 годзе. Немцы, якія заселі ў вусьці Заходняе Дзьвіны, мелі поўную падставу стаўляць перашкоды полацкаму гандлю, каб гэтым самым трымаць Полацак у поўнай ад сябе залежнасьці. Зразумела, Рызе было вельмі важна не прапушчаць хлеб у Полацак, бо адносіны паміж немцамі і літоўцамі ўвесь час былі напружаныя. Што Полацак адчуваў вялікую патрэбу ў хлебе, відаць, хаця-ж бы з таго, што, калі ў пачатку XIV сталецьця да Полацку дашлі весткі аб спыненьні вайны паміж князем Вітэнам і немцамі, то зараз-жа ад імя полацкага біскупа Якава была паслана грамата да ўлады Рыгі, у якой прасілі прапусьціць хлеб у Полацак; грамата дэкляравала здаволіць рыскіх жыхароў ва ўсіх справах у вадносінах да полацкіх купцоў, з умовай, — калі, з свайго боку, Рыга здаволіць у такіх-жа самых справах полацкіх купцоў[40]. Аднак, ня гледзячы на тое, што нямецкі ордэн быў у значнай меры аслаблены і ваенныя падзеі спыніліся, асабліва пасьля Тарунскае умовы 1466 году, гандлёвыя зносіны Полацку з Рыгай ня сталі ад гэтага нормальнымі. Рыская ўлада рабіла перашкоды полацкім купцом у гандлі і не прапушчала іх за Рыгу. Таксама рыскія купцы, якія прабавалі трапіць у Віцебск і Смаленск, сустракалі з боку полацкае ўлады такія-ж неспагадныя адносіны. І тыя, і другія імкнуліся трымаць у сваіх руках монополію гандлю і не хацелі рабіць адзін другому ніякіх паслабленьняу. Праўда, полацкая ўлада была згодна даць рыскім купцом права езьдзіць у Віцебск і Смаленск, але з умовай, калі полацкім купцом «мимо Риги будет путь чист и водой и землей»[41]. Відавочна, ніхто не пашоў насустрач адзін другому. Скаргі з аднаго і з другога боку ня спыняліся. Гэтыя непаразуменьні ў значнай меры перашкаджалі таваразвароту паміж Рыгай і Полацкам. Рыская ўлада ня толькі рабіла перашкоды полацкім купцом у іх гандлі, але нават неяк абрабавала купцоў, якія прыехалі з таварамі ў Рыгу, адабраўшы ў іх коні, так што купцы прымушаны былі варочацца ў Полацак пешшу. Полацкая ўлада прапанавала Рызе адмовіцца ад такіх адносін да полацкіх купцоў, пагражаючы конфіскаваць усе тавары нямецкіх купцоў у Полацку. Полацак запрапанаваў яшчэ раз даць сваім купцом, як было даўней, «за море путь чист», і тады немцам будзе дадзена права езьдзіць у Віцебск і Смаленск, але гэта, відаць, не ўваходзіла ў пляны немцаў. Грамата на Майдэборскае права гораду Полацку ад 7 кастрычніка 1498 году забараняе замежным купцом езьдзіць у Віцебск і Смаленск з таварамі, пагражаючы конфіскаваць усю маемасьць. Дазваляліся падарожы ў Смаленск толькі дзеля спагнаньня даўгоў; укладваць-жа якія-небудзь новыя ўмовы ў Віцебску і Смаленску было нельга[42]. Маскоўскія купцы таксама прыяжджалі ў Полацак дзеля продажы свае сыравіны і сваіх фабрыкатаў, так званага маскоўскага палатна. Яны ўваходзілі з тутэйшымі літоўска-беларускімі купцамі ў розныя гандлёвыя зносіны; іншы раз тутэйшыя купцы бралі на сябе дастаўку пэўнае колькасьці патрэбных для Масквы тавараў. Трэба адзначыць, што літоўска-беларускія купцы не заўсёды выконвалі свае абавязкі ў адносінах да маскоўскіх купцоў. На гэтым грунце адбываліся непаразуменьні, якія звычайна пераносіліся на суд ваяводзкае ўлады[43].

Усё гэта сьведчыць аб адносным разьвіцьці ў Полацкай зямлі гандлёвага капіталу, які ўцягваў народную гаспадарку ў сваю сфэру, і які рабіў вялікі ўплыў на гаспадарчыя адносіны.

Гаспадарка Полацкае зямлі была ня столькі сельскага, колькі прамысловага характару. Эксплёатаваньне рознае ароміны складала найбольшую частку прыбыткаў як для гаспадара, гэтак і для прыватных зямляўласьнікаў. Імкненьне павялічыць прыбыткі з гаспадаркі вяло за сабой пажаданьне пашырыць колькасьць свае зямлі як заселенай, гэтак і незаселенай — бабровых гоняй, сенажацяй, гаёў, пушчаў і гэтак далей.

Гандлёвы капітал ствараў спагадныя ўмовы для мобілізацыі зямельнае ўласнасьці. Зямля стала об’ектам продажы і куплі. Такія ўмовы на куплю значна пашырылі сфэру баярскага зямляўласьніцтва. Баяры куплялі зямлю ў мяшчан, у вясковага насельніцтва і ў іншых. Дзяржаўная ўлада, відаць, лічыла такія здарэньні зусм звычайным зьявішчам. Прынамсі, не сустракалася ніякіх перашкод з боку ўлады вялікага князя, калі зварочваліся да яго з просьбай зацьвердзіць падобныя ўмовы. Звычайна, куплялі заселеную зямлю з усялякай аромінай. Вялікі лік такіх умоў на куплю-продаж сьведчыць аб значным процэсе мобілізацыі зямельнае ўласнасьці[44]. Звычайна той, хто купляў зямлю і прыходзіў да гаспадара з паклоннай, атрымліваў ад яго грамату, паводле якой зямля замацоўвалася за новым уласьнікам на векі-вечныя. Такое самае пацьвярджэньне вымагала і выслуга, калі яна пераходзіла да наступнікаў баяр разам з іншымі землямі[45]. Той, хто трымаў выслугі, таксама зварочваўся да гаспадара з хадайніцтвам аб пацьвярджэньні. Ліст, які выдаваў гаспадар, замацоўваў звычайна, выслугу за тым, хто трымаў зямлю на векі-вечныя[46]. Той, хто трымаў даніны, якія дастаў пры папярэдніх гаспадарох, звычайна ўзьнімаў хадайніцтва аб замацаваньні за ім гэтых данін[47]. Стан зямляўласьнікаў пашыраў праз куплю і праз пацьвярджэньне выслуг і данін памеры свае зямлі. Прыватнае зямляўласьніцтва асабліва пашыралася дзякуючы гаспадарскім наданьням ад гаспадароў. Ужо ў часы Казімера Ягелёнчыка былі нададзены значныя зямельныя і прамысловыя даніны, разам з насельніцтвам, якое жыло на гэтых землях і несла павіннасьці[48].

Пад уплывам гандлёвага капіталу{{{2}}} зямляўласьнікі пачынаюць імкнуцца да зямлі, маючы на мэце пашырыць свае ўладаньні. Дзеля гэтага яны зварочваюцца да гаспадара і просяць аб наданьні ім зямлі. Такіх хадайніцтваў было вельмі многа. Яны сьведчылі аб пэўным настроі зямляўласьніцкае клясы. Звычайна такія землі, — даніны, — аддаваліся на «вечность», «со всеми слугами и со всякими прилегавшими угодьями»[49][50]. Аднак{{{2}}} наданьні гаспадароў не заўсёды мелі характар наданьня на «вечность». Вельмі часта землі аддаваліся ў часовае карыстаньне на тых ці іншых умовах. Уласьнікі атрыманых зямель неаднакроць узьнімалі хадайніцтвы перад гаспадаром, просячы аб пацьвярджэньні. Наданьні ад караля, купля маёнткаў, урэшце, пацьвярджальныя граматы вялікага князя на ўсялякія формы трыманьня зямлі пашыралі прыватнае зямляўладаньне. Асновай прыватнага зямляўладаньня былі землі, якія пераходзілі з роду ў род, вотчыны, правы на якія азначаліся і ў полацкай старасьветчыне, і ў агульна шляхоцкім прывілеі 2 мая 1447 году. Цікаваю асаблівасьцю Полацкае зямлі было мяшчанскае зямляўладаньне; шмат хто спаміж мяшчан меў зямлю па-за межамі гораду і нароўні з шляхтай павінен быў адбываць вайсковую павіннасьць.

Агульны малюнак прыватнага зямляўласьніцтва ў Полацкай зямлі — вельмі выразны паводле попісу ўсяго войска, які складзены на падставе пастановы Віленскага сойму ад 1 мая 1528 году. Соймавая пастанова вызначыла парадак адбываньня вайсковае службы, каб паасобныя зямляўласьнікі ня мелі магчымасьці ўхіляцца ад гэтага абавязку, што было зусім магчыма да абвяшчэньня закону 1528 году. Новая соймавая пастанова вымагала, каб кожны ўласьнік «с кожных осьми служб, людей ставил пахолка на добром кони возброи, с древом, с прапором, на котором был панцыр, прибылица, меч або корд, сукна цветные повеза и остроги две»[51]. Калі складалі попіс 1528 году, дык у васнову былі пакладзены прынцыпы апошняе соймавае пастановы. Попіс 1528 году, — дакумант надзвычайна вялікае каштоўнасьці, — знаёміць з вайсковымі сіламі, з апалчэньнем шляхты, і зьяўляецца асноўным дакумантам, які паказвае прыналежнасьць таго ці іншага зямляўласьніка да шляхоцкага стану. У пэўным сэнсе попіс можа служыць паказальным дакумантам дзеля вывучэньня таго, наколькі было пашырана зямляўладаньне сярод вайскоўцаў як агулам у Літоўска-Беларускай дзяржаве, гэтак і ў паасобных краінах.

Полацкая зямля не належыць да такой тэрыторыі, дзе было-б пашырана буйное зямляўласьніцтва. У Полацкай зямлі няма такіх буйных магнатаў, як у заходняй частцы Беларусі, бо неспагадныя для сельскае гаспадаркі глебавыя ўмовы ня прынаджвалі да сябе ўвагі шляхты, якая імкнулася атрымаць зямлю ў заходняй частцы дзяржавы. Апроч шляхоцкага зямляўладаньня, у Полацкай зямлі было пашырана і мяшчанскае зямляўладаньне. Мяшчане, якія мелі маёнткі паводле земскага права, павінны былі адбываць з сваіх зямель вайсковую службу. Гэтае захаваньне спэцыяльна земскага мяшчанскага зямляўладаньня сьведчыла аб адносна слабым разьвіцьці станаў у Полацкай зямлі, дзякуючы чаму захаваліся такія архаічныя асаблівасьці, як мяшчанскае зямляўладаньня.

Шляхоцкае зямляўладаньне ў Полацкай зямлі было сярэднім і дробным[52]. Аб памерах кожнага маёнтку можна даведацца, параўнаўшы лік коньнікаў, якія павінны былі стаўляць маёнткі. Найбольшы лік коньнікаў стаўляў пан Зьмітра, сын Багдана, Корсак — 33. Роўнага яму магната ня было. Зьмітра Корсак, маючы грашовыя сродкі, трымаў яшчэ ў заставе маёнтак пана Васіля Чыжа; з гэтага маёнтку ён быў павінен быў стаўляць усяго 38 коньнікаў. Колькі коньнікаў стаўлялі іншыя член фаміліі Корсак, відаць з наступнае табліцы:

Сыны Зенавея Корсака:

1. Міхал 10 коньнікаў
2. Пані Міхалавая, яго жонка 18 "
3. Багдан 15 "
4. Пані Іванавая, жонка Івана Корсака 16 "

Сыны Міхала Корсака:

5. Яцэк 18 "
6. Іван 17 "
7. Васіль 16 "
8. Глеб, сын Івана, унук Зенавея Корсака 14 "
9. Пані Глебавая, яго жонка 18 "

Сыны Глеба:

10. Іван 15 "
11. Пётра 14 "
12. Ян 14 "
13. Андрэй 14 "
Сымон 14 "
Пани Корсаковая 15 "
__________
237

Такім чынам, фамілія Корсак складалася з 16 асоб (лічачы і Зьмітру Корсака), якія павінны былі ўсе разам стаўляць на вайну 275 коньнікаў. У іх уладаньні знаходзілася 2.200 сялянскіх службаў.

Другое месца займала фамілія князёў Лукомскіх, якая, аднак, была значна меншаю за фамілію Корсак:

Сыны князя Рамана Лукомскага:

1. Пётра 14 коньнікаў
2. Сымон 5 "
3. Міхал 5 "
4. Князь Андрэй, сын Івана Лукомскага 9 "
5. Князь Богуш Лукомскі 4 "
6. Княгіня Міхайлавая Лукомская 13 "
__________
50

Як відаць з гэтае табліцы, Лукомскія — небагатыя зямляўласьнікі. Уся фамілія складалася з шасьцёх асоб, якія ўсе разам павінны былі стаўляць 50 коньнікаў і мелі 400 сялянскіх службаў. Фамілія князёў Палубінскіх складалася з дзьвюх асоб, з мужа і жонкі, якія стаўлялі 8 коньнікаў. Да адносна значных зямляўласьнікаў належылі: пані Міхайлавая-Сяньковічыха, якая стаўляла 14 коньнікаў, і пані МацееваяСканькевічыха — 10 коньнікаў. Фамілія Сакалінскіх складалася з дзьвюх асоб: з княгіні Васільлевай-Сакалінскай і князя Юр'я Сакалінскага; абое стаўлялі 18 коньнікаў. Вось якія былі найбольш выдатныя прадстаўнікі шляхоцкага зямляўласьніцтва ў Полацкай зямлі. З рэшты — дзеці Глеба Остаф'евіча стаўлялі 13 коньнікаў; Андрэй, сын Сымона Эпімаха, стаўляў 12 коньнікаў за сваіх братанічаў, якіх ён апекаваў; два баярыны — па 9 коньнікаў, адзін баярын — 8 коньнікаў і адзін — 7 коньнікаў; па 5 коньнікаў стаўлялі пяць баяр, адзін баярын — 6 коньнікаў, пяць баяр стаўлялі па 4 коньнікі, 2 — па 3, 12 — па 2 і 24 — па адным коньніку. Апошнія выходзілі на вайну самі. Такім чынам, уся полацкая шляхта выстаўляла 538 коньнікаў, з ліку якіх больш паловы прыпадала на фамілію Корсак.

З паказанага ліку коньнікаў, якіх павінна была даваць полацкая шляхта, можна бачыць, што Полацкая зямля была тэрыторыяй дробнага і сярэдняга зямляўладаньня. Ня было буйным па сваіх памерах і мяшчанскае зямляўладаньня. Большасьць зямляўласьнікаў з мяшчан, якія трымалі зямлю паводле земскага права, стаўлялі на вайну толькі аднаго коньніка, інакш кажучы, — выяжджалі самі. Спасярод мяшчан вызначаліся толькі двое, адзін з якіх стаўляў 7 коньнікаў, а другі 9 коньнікаў. Адзін спаміж мяшчан-зямляўласьнікаў даваў, супольна з братам, 5 коньнікаў. Група мяшчан стаўляла 6 коньнікаў, двое мяшчан стаўлялі — па 4 коньнікі, чацьвера — па 3 коньнікі, сем мяшчан выходзілі на вайну з 2 коньнікамі[53]. Захаваньне мяшчанскага зямляўладаньня, з абавязкам адбываць вайсковую службу, было асаблівасьцю Полацкае і Віцебскае зямель. Праўда, мяшчанскае зямляўладаньне ў Віцебскай зямлі, згодна з попісам 1528 году, ня мела значнага пашырэньня. Тое, што ў Полацкай зямлі было мяшчанскае зямляўладаньне, ёсьць адзнака слабога насычэньня яе шляхоцкім станам і адсутнасьці, пакуль што, выразна выяўленага клясавага падзелу паміж шляхоцтвам і мяшчанствам. Патрэба ў вайсковых кадрах для абароны дзяржавы наагул, а ў тым ліку і Полацкае зямлі, дапамагала замацавально за мяшчанамі права на ўладаньне нярухомаю ўласнасьцю, з абавязкам адбываць вайсковую павіннасьць.

Землі мяшчан, як і шляхты, былі об'ектамі грамадзкага правазвароту. Шмат хто з мяшчан уладаў купленымі землямі, права на ўладаньне якімі зацьвярджала ўлада вялікага князя: з другога боку, частка мяшчанскіх зямель трапляла ў рукі шляхты. Існаваные мяшчанскага зямляўладаньня паказвала па слабое, пакуль што, аддзялельне горату ад воласьці, як адзін з вынікаў ня досыць глыбокага ўплыву Сандлёвага капіталу на гаспадарчае жыцьцё Полацкае зямлі і малую розьніцу паміж заняткамі насельніцтва гораду і валасьцей. Слабым разьвіцьцём гандлёвага капіталу тлумачыцца і адсутнасьць так званара „застаўнога" зямляўладаньня. Паводле попісу 1528 году толькі адзін Зьмітра Корсак меў у заставе ўладаньне пана Чыжа, з зямлі якога ён павінен быў даваць 5 коньнікаў.

Служылыя зямляуласьнікі мелі заселеную і незаселеную зямлю. Уладаньне заселенаю зямлёю давала уласьнікам поўную магчымасьць эксплёатаваць насельніцтва, якое жыло на гэтай зямлі. Сяляне-ж даньнікі, што сядзелі на шляхоцкіх і мяшчанскіх землях, абмяжоўвалі свае адносіны да мясцовага зямляўладаньня толькі выплатаю дані. З цягам часу, у меру разьвіцьця гаспадарчага жыцьця краю, натуральныя надаткі замяніліся грашыма. Іншыя групы насельніцтва адбывалі дань прыватна-зямельнаму ўласьніку, нясучы тыя ці іншыя павіннасьці, у залежнасьці ад стану свае гаспадаркі. Наданьні зямель ад гаспадароў "совсими людьми и слугами, и с конюхи, и совсими землями-пашнями, и с бортными, и с данью", а таксама гаспадарския прысуды, паводле якіх зварочваліся назад пад уладаньне прыватнаму уласьніку так званыя "выломавшиеся подданные", навочна сьведчылі аб паглядзе дзяржаўнае ўлады на адносіны да сваіх ўладароу насельвіцтва, якое жыло на прыватнауласьніцкіх землях. Эксплуатаваньне работніцкае сілы, якая залежыла ад уласьніка, зьяўлялася асноўнай крыніцай для атрыманьня тае зямельнае рэнты, якая давала зямляуласьніку магчымасьць заўсёды быць падрыхтаваным да вайны. Прыватнауласьніцкія сёлы і маёнткі былі раскіданы па розных частках Полацкае зямлі адносна дробнымі кавалкамі, як у гэтым лёгка упэўніцца паводле вестак Полацкае рэвізіі 1552 году. Уладаньні вясковага насельніцтва знаходзіліся ў карыстаньні сямейна-радавое організацыі; звычайна япы празываліся землямі. Кожная такая організацыя была у гаспадарчых адносінах самастойным цэлым, і эксплёатавала сваю ароміну сваёю ўласнаю рабочаю сілаю.

ІІІ.

Насельніцтва Полацкае зямлі, калі мець на ўвазе яго праўнае палажэньне, падзялялася на дзьве групы — на вольных і нявольных. Весткі з Полацкае рэвізіі 1552 году сьведчаць аб тым, што была нявольная чэлядзь як у гаспадарскіх, гэтак і ў прыватнауласьніцкіх дварох, але лік яе быў невялікі. Невялікія памеры самае гаспадаркі не вымагалі вялікага ліку нявольнае чэлядзі. З другога боку, тая работа, якую ў прыватнауласьніцкіх і дзяржаўных гаспадарках выконвала нявольная чэлядзь, у меру ускладненьня гаспадарчага жыцьця, пераходзіла да асобных груп насельніцтва, так званых цяглых людзей.

Чэлядзь нявольная, парабкі ― інстытут старадаўняга пахаджэньня, і традыцыі інстытуту нявольніцтва ніколі не супынялі свайго існаваньня. Праўнае палажэньне чэлядзі нявольнае ў XV і ў пачатку XVІ сталецьця, у параўнаньні з больш раньняю эпохай нявольніцтва, мала чым адзначалася адно ад другога. Уласьнікі халопаў разглядалі іх, як сваю ўласнасьць і загадвалі імі, як хацелі. Чэлядзь нявольная складала непадзельную частку карыстаньня зямлёй, нароўне з іншымі крыніцамі прыбыткаў ад гаспадаркі, якія былі ва ўладаньні зямляўласьніка. Інстытут чэлядзі нявольнае ня меу грунту для шырокага пашырэньня як дзякуючы адносна нязначнаму пашырэньню шляхоцкага зямляўладаньня, гэтак і з прычыны. перавагі прамысловае гаспадаркі над земляробскаю культурай[54].

Вольнае насельніцтва падзяляецца на дзьве групы: на вайскоўцаў і на цяглых; абедзьве групы адзначаліся адна ад другое сваімі спэцыяльнымі абавязкамі; кляса вайскоўцаў адбывала на карысьць дзяржавы асабовую вайсковую службу, а цяглыя людзі ― выконвалі цяглыя работы і выплачвалі грашовыя падаткі. Аднак, у палажэньні цяглых людзей, ужо з палавіны ХV сталецьця, сталі заўважацца значныя зьмены. Вольныя цяглыя людзі зьнікалі, а замест іх на прыватнауласьніцкіх землях зьявілася прыгоннае сялянства, так званыя "отчычы". Аднак, разьвіцьцё інстытуту прыгону ня выклікала поўнага зьніканьня клясы вольных людзей. Існаваньне вольных людзей на землях прыватных уласьнікаў, паводле вестак Полацкае рэвізіі 1552 году, паказвае, што лік вольных людзей быў раней значна большым.

Каб азначыць прыналежнасьць зямляўласьнікаў да клясы вайскоўцаў, у Полацкай зямлі ўжывалі старадаўні тэрмін "баярын" Попіс 1528 году, што да Полацкае зямлі, ужывае толькі тэрмін "баярын". Усе баяры, якія запісаны у попісе 1528 году, складалі асноўнае асяродзьдзе полацкае шляхты. Полацкія баяры павінны былі адбываць вайсковую службу, норма якое вызначалася памерамі зямляўладаньня. Устава аб вайсковай службе 1528 году вымагала, каб кожны уласьнік, які меў восем сялянскіх службаў, выяжджаў на вайну на добрым кані. Полацкія баяры, што да вайсковае службы, падзяляліся на дзьве катэгорыі: адны выяжджалі на вайну самі, а другія стаўлялі пэўны лік коньнікаў, у залежнасьці ад памераў іх баярскага зямляўладаньня. Агулам кажучы, нельга, на падставе вестак з попісу 1528 году, лічыць полацкую шляхту за многазямельную.

Праўнае палажэньне полацкае шляхты вызначалася ў Полацкай Устаўнай Грамаце, а таксама ― у вагульна-шляхоцкім прывілі. Устаўная Земская Грамата абараняла мясцовыя правы насельніцтва ад пасяганьняў на іх з боку улады вялікага князя; апроч таго, яна надавала правы тутэйшаму баярству прымаць удзел у мясцовых краёвых соймах, а таксама і ў судох, якія адпраўляў ваявода.

Асноўнаю павіннасьцю полацкага баярства была вайсковая служба. Полацкае баярства, як і баярства ўсяе Літоўска-Беларускае дзяржавы, было вольна ад выплаты сярэбшчыны, але, апроч таго, на баярстве ляжалі агульныя павіннасьці, напрыклад, клопаты аб належнай абароне замку[55]. Калі Полацак атрымаў Майдэборскае права, баярства было пазбаўлена ад усялякіх грашовых павіннасьцяй. Роўным чынам той, хто меу землі ў межах гораду, ня быў залежным ад гарадзкое юрысдыкцыі. Полацкая шляхта была вельмі демократычнай у сваім складзе. Сярод яе ня было ні буйных паноў, ні тытуляваных фамілій.

Другую групу вольнага насельніцтва складалі так званыя валасныя людзі, якія, жывучы на дзяржаўных землях, адзначаліся адны ад другіх ня столькі з боку праўнага палажэньня, колькі агульным характарам сваіх павіннасьцый. У выпадку, калі гаспадар даваў заселеныя землі, зьмянялася праўнае палажэньне насельніцтва, якое трапляла пад уладу і прысуд прыватнага уласьніка. Прыватнауласьніцкае сялянства вазад у дзяржаунае не пераходзіла, бо Полацкая констытуцыя ня ведае так званых спадкавых, маёнткаў, калі, з прычыны адсутнасьці наступнікау, маёнтак пераходзіу, як адмерлая маемасьць, ва уладаньне гаспадара[56].

Полацкая зямля — тэрыторыя вялікіх лясных прастораў. Насельніцтва, якое жыло каля лесу, займалася вельмі прымітыўнай прамысловай гаспадаркай. Усе адносіны гэтага насельніцтва да гаспадарскага скарбу выяўляліся у выплаце тае дані, якая, паводле старадаўняга звычаю, зьбіралася з насельніцтва. Пакуль Полацкае места не атрымала прынілею на Майдэборскае права, валасное насельніцтва складала адно цэлае з мяшчанамі і баярамі, не утвараючы асобнае групы. Сярод полацкага грамадзянства яшчэ ня было значнае клясавае дыфэрэнцыяцыі, што можна вытлумачыць ня досыць глыбокім уплывам гандлёвага капіталу. Валасное насельніцтва выступала у згодзе разам з іншымі групамі грамадзянства, як толькі зачэпліваліся інтарэсы ўсяе зямлі. Калі полацкі намесьнік Олехно Судзімонтовіч захацеў утварыць у Полацкім месьце насаду гараднічага, то ўсё насельніцтва Полацкае зямлі, лічачы для сябе гэта некарысным, зьвярнулася да вялікага князя і прасіла пакінуць усё, як было даўней, і дазволіць, каб сам намесьнік загадваў пабудовай гораду. Просьба насельніцтва была здаволена[57]. Валасныя людзі, якія складалі непадзельную частку ўсяго насельніцтва Полацкае зямлі, знарочваліся разам іншымі групамі грамадзянства да вялікага князя, просячы зацьвердзіць Полацкі прывілей[58].

Узрост паасобных станаў і баярскага зямляўладаньня, з аднаго боку, атрыманьне горадам Полацкам прывілею на Майдэборскае права — з другога, дапамаглі адасабненьню валаснога насельніцтва ад іншых груп грамадзянства. Валасныя людзі сталі ў больш беспасрэднае, залежнае палажэньне да гаспадарскае адміністрацыі, якая, аднак, мала ўваходзіла ў жыцьцё валасное організацыі і абмяжоўвалася толькі нагляданьнем за тым, каб падаткі зьбіраліся паводле старадаўніх звычаяў. Але гэтыя ідылічныя адносіны паступова парушаліся. Урад, улічваючы ўплыў гандлёвага капіталу, заўсёды імкнуўся парушыць старадаўнія звычаі, маючы на мэце павялічыць тыя павіннасьці, што ішлі на гаспадара. Гэткая тактыка гаспадарскае адміністрацыі выклікала протест з боку насельніцтва і была прычынай узьніманьня перад гаспадаром хадайніцтва, каб пакінуць старасьветчыну непарушнай[59].

Адасабненьне гораду ад вёскі, якое замацавалася, як Полацак атрымаў прывілей на Майдэборскае права, адмяжоўвала валасное насельніцтва ад гораду і вылучала яго ў асобную грамадзкую групу з спэцыфічнымі экономічнымі адносінамі, уласьцівымі гэтай групе.

У валасьцёх была яшчэ і другая група насельніцтва, вядомая пад назовам прыгонных людзей. Гэтая група насельніцтва рабіла паншчыну ў гаспадарскіх дварох і адбывала на карысьць двара розныя павіннасьці натурай. Былі, урэшце, у валасьцёх і сяляне, якія адбывалі ў гаспадарскім двары спэцыяльныя службы і павіннасьці, як напрыклад, бортнікі, путныя баяры[60].

Аналёгічныя групы вясковага насельніцтва былі і ў прыватнауласьніцкіх дварох, з тэю толькі розьніцаю, што залежнасьць насельніцтва ад прыватнаўласьніцкага зямельнага капіталу была больш значная. Полацкая рэвізія ужо ведае групу вясковага насельніцтва, так званых отчычаў, якія страцілі права пераходу і якія фактычна былі ўжо прыгоннымі. Тое, што на прыватнауласьніцкіх землях зьявілася прыгоннае сялянства-вынік уплыву гандлёвага капіталу, які стаўляў насельніцтва зямель у поўную залежнасьць ад уласьніка. Наданьне зямлі ад гаспадара спачатку давала зямляўласьніку права на працу насельніцтва, якое жыло на яго зямлі, але з гэтага зусім яшчэ не вынікала, што насельніцтва губіла сваю незалежнасьць. Экономічнае і праўнае замацаваные пад прыгонам вясковага насельніцтва зьяўляецца толькі адбіткам уплыву на народную гаспадарку гандлёвага зямельнага капіталу і памеснага зямляўладаньня. Новыя наданьні зямель аддавалі пад загад прыватнага гаспадара нават такіх людзей, якія пад баярскім прысудам ня былі і ніякае працы (,,поцягляй") на карысьць уласьніка не адбывалі. Зразумела, што гэтыя грамадзкія элементы не хацелі пагадзіцца з такім станам рэчай і рабілі захады да таго, каб вярнуць сабе сваё ранейшае палажэньне-атрымаць назад страчаную волю. Маючы гэта на мэце, людзі зварочваліся да гаспадара, просячы звольніць іх ад адбываньня розных "поцягляй". З свайго боку і зямляўласьнікі лічыліся з тым, што паасобныя людзі не хацелі знаходзіцца пад іх уладаю і адбываць. на іх карысьць розныя павіннасьці. Зямляўласьнікі, каб прымусіць гэткія грамадзкія элемэнты знаходзіцца пад іх уладаю, звычайна зварочваліся да гаспадара, просячы пацьвердзіць як самае наданьне, гэтак і службу тых асоб, якія стараліся выйсьці з-пад улады прыватнага зямляўладаньня.

Звычайна, гаспадарскі прысуд ("вырок") канчальна вызначаў лёс таго, хто шукаў волі і прыходзіў дзеля гэтага з паклоннай. Гаспа дарская грамата давала прыватнаму зямляўласьніку падставу вымагаць ад сваіх людзей розную службу і разглядаць іх як асоб, якія павінны яму такую службу адбываць[61]. Зямляўласьнікі адчувалі вялікую патрэбу ў работніцкіх руках. Прыватны капітал шукаў вольных работнікаў, і таму не хацеў страціць іх, калі такія траплялі ў сфэру яго ўплыву, і ён атрымліваў магчымасьць эксплёатаваць іх фізычную працу. Апроч таго, на землях прыватных уласьнікаў сядзелі вольныя людзі, якія толькі выплачвалі сваім зямляўласьнікам пэўную долю свае ўроды.

Уплыў гандлёвага капіталу на будову грамадзянства Полацкае зямлі быў нязвычайна вялікі. Гандлёвы капітал падзяліў грамадзянства на клясы. Ён замацаваў за прыватнауласьніцкім капіталам тыя работніцкія рукі, якія яму, па об'ектыўных адзнаках, былі так патрэбны як у гаспадарцы, гэтак і для эксплуатаваньня тых прыродных багацьцяў, што былі у сфэры яго чыннасьці. Дзякуючы гэтаму, сярод самага вясковага насельніцтва ўжо заўважалася праўная дыфэрэнцыяцыя. Прывілей 2 мая 1447 году, які забараніў сялянам пераходзіць ад зямляуласьніка да гаспадара і назад, фактычна сьведчыў аб тым, што пэўная група насельніцтва ужо была пад прыгонам. З другога боку, той самы прывілей надаваў пану права адпраўляць суд над сваімі сяля намі і выраш зць справы, якія былі ў зьвязку з іскамі да іх з боку трудіх асоб. Разьвіцьці судова-вотчыннае ўлады было вонкавай адзнакай таго, у чым адрозьнівалася адна група насельніцтва ад другое у сваім прауным палажэньні[62].

Трэцюю групу насельніцтва складалі мяшчане, жыхары гораду Полацку, які быў у той час прыродным экономічным і політычным цэнтрам Полацкае зямлі. Горад Полацак займаў вельмі добрае географічнае палажэньне, стаяў на важнейшым гандлёвым шляху. З аднаго боку гэты гандлёвы шлях даваў магчымасьць Полацку весьці шырокі замежны гандаль; з другога боку ― па вышнявіне Заходняе Днівіны была магчымасьць падтрымліваць гандлёвую сувязь з Масквой, Для Масквы рака Заходняя Дзьвіна мела вялізарнае значэньне, бо гэтай ракой, праз Беларусь, ішла заграніцу маскоўская сыравіна. Правыя прытокі Заходняе дзьвіны злучалі Полацкую зямлю з тэрыторыяй Ноугародзка-Пскоўскае краіны, а левымі прытокамі Заходняя Дзьвіна падыходзіла да вадазбору ракі Немну, праз раку Вяльлю. Памянёныя гандлёвыя шляхі мелі вялізарнае значэньне ў разьвіцьці гандлю і экономічнага ўзросту Полацку.

Сам Полацак, у меру разьвіцьця гандлю, набываў асаблівы ад іншых частак Полацкае зямлі выгляд і станавіўся горадам, насельніцтва якога, хаця-ж і мела з насельніцтвам валасьцей агульныя сувязі, ― інтарэсы, але ў пераважнасьці спэцыялізавалася на гандлі і рамесьніцтве.

Побач з Полацкім местам стаяў Полацкі замак, пабудаваны на высокай гары, паміж рэчкамі Дзьвіной і Палотай. Стратэгичнае значэньне Полацкага замку, было нязвычайна вялікім, дзякуючы суседзтву з Маскоўскаю дзяржаваю, напружнасьць у вадносінах з якой увесь час ня спынялася. Няма нічога дзіўнага, што ўрад вялікага князя Літоўскага вельмі клапаціўся аб тым, каб Полацкі замак быў заўсёды нарыхтаваным да бою. Падтрыманьне ўзмацненьняў замку ў добрым стане было нз абавязку мясцовага насельніцтва. Баяры, мяшчане, духавенства павінны былі падтрымліваць у парадку "гародні".

Насельніцтва гораду Полацку было вельмі стракатым. Асноўны асяродак гарадзкога насельніцтва складалі мяшчане, пэўная частка якіх мела сёлы па-за межамі гораду і якія несьлі агульныя павіннасьці нароўне з усім гарадзкім насельніцтвам. Адна частка мяшчан сядзела на ўласных землях, другая ― на землях мяшчан, або на царкоўных. Той, хто трымаў гэткія землі, павінен бый выплачваць уласьнікам зямлі пэўную колькасьць "позему".

Другую групу насельніцтва Полацку складала духавенства ― чорнае, якое жыло ў манастырох, што знаходзіліся ў межах гораду, і белае, прыпісанае да гарадзкіх цэркваў. Апроч таго, у Полацку жыла шляхта. якая мела ў гарадох сядзібы; шляхта была звольнена ад тых гарадзкіх падаткаў, якія плаціла гарадзкое жыхарства пасьля таго, як Полацак атрымаў прывілей на Майдэборскае права.

Ня гледзячы на агульныя, спагадныя для экономічнага разьвіцьця ў Полацку, умовы, гандлёвы капітал спавольна лашыраўся на тэрыторыі Полацкае зямлі. З гэтае прычыны ў Полацкай зямлі ў XV сталецьці даўгі час захоўвалася адзінства валасное організацыі. Полацак знаходзіўся пад кіраваньнем гаспадарскага намесьніка, дзейнасьць якога не заўсёды, здавольвала насельніцтва. Гэтак, полацкі намесьнік Олехно Судзімонтавіч, мабыць па мотывах ваеннага характару, вырашыў зьмявіць парадак кіраваньня горадам і паставіць на чале Полацку гараднічага, на абавязку якога было організаваць абарону гораду належным парадкам. Гэты загад Полацкага намесьніка, які парушаў Полацкую старасьветчыну, выклікаў вялікую нездаволенасьць з боку усіх жыхароў. Полацкія баяры, мяшчане і ўсё паспольства зьвярнуліся да вялікага князя, просячы пакінуць усё, як было даўней, а мескую справу, у выпадку патрэбы, "расказывати, делати нашим людям, которые наши люди издавна из волостей Задвинских Полтеск издавна рубливали и пригоном Полоцким и иным волостем, которыя издавна Полоцк рубливали". Рашэньне гаспадара ("вырок") ад 27 сакавіка 1475 году здаволіла просьбу насельніцтва Полацкае зямлі. Усè пакінулі, як было раней. Такім чынам, спроба вылучыць горад у васобную адміністрацыйнаваенную адзінку сустрэла перашкоду з боку жыхароў[63].

Тым часам, адзінства Полацкае зямлі спавольна, але няўхільна разбурвалася. Гандлёвы капітал, які пачаў пашырацца, паставіў інтарэсы зямляўласыніцкага стану супроць інтарэсаў іншых груп насельніцтва, што парушала адзінства як Полацкае зямлі, гэтак і адбываньне павіннасьцяй. Гэтак, полацкія баяры адмаўляліся дапамагаць полацкім мяшчанам, а таксама гарадзкой шляхце і чорнаму люду у адбываньні земскіх павіннасьцяй. Гэтыя непаразуменьні, якія вынікалі сярод грамадзянства, былі перанесены на суд вялікага князя. У жніўні 1486 году вялікі князь прыняў адносна гэтага пытаньня сваю пастанову; ён пашоу насустрач пакрыўджаным і захаваў парадак, які быў даўней. Баяры павінны былі "тую помоч класти, коли мы их пожадаем по той нашой присязе как нам присягнули во всем добра хотети".

Грошы, якія зьбіраліся ў выніку выкананьня земскае павіннасьці, перахоўваліся у асобнай скрынцы, якая была пад загадам прадстаўнікоў ад зацікаўленых груп грамадзянства. Выдача грошай на земскія патрэбы была магчыма толькі са згоды ўсіх прадстаўнікоў. Пастанова гаспадара яшчэ раз падкрэсьлівала адзінства ў грамадзка-валасной організацыі і вымагала ,абы бояре и мещане и дворяне городские и все поспольство в згоде между собой было, а дела бы наши господарские вси згодно посполу справляли по давному, а сымались бы вси посполу на том месте, где перад тым сыймовались здавна“. Гаспадар забараняў рабіць асобныя сходы ад баяр і раіў во всех речех так рядитися, как мы им право дали"[64]. Хто быў вінен у парушэньні загаду гаспадара, падлягаў грашоваму штрафу ў 10.000 рублёў. Адзінства Полацкае зямлі і воласьці яшчэ раз было захавана, аднак, ― не на даўгі час

Об'ектыўныя гаспадарчыя ўмовы прымусілі ўрад абвесьціць 7 кастрычніка 1498 году прывілей на Майдэборскае права, які разбурваў адзінства Полацкае зямлі. На канец ХV сталецьця павялічыўся экономічны ўзрост Полацку, бо гандлёвы шлях па Заходняй Дзьвіне атрымліваў што-раз большае значэньне. Вялікі князь Аляксандар абвясьціў свой прывілей, "маючи узгляд ку посполитого, доброго размножения и хотячы положение места нашего Полоцкого в мере лепшей поставити, штобы люди наши там живучи через вряд добрый а справедливый были размножены"[65]. Даруючы Полацку прывілей на Майдэборскае права вялікі князь Аляксандар хацеў гэтым самым дапамагчы яго экономічнаму разьвіцьцю.

Прывілей на Майдэборскае права вылучаў Полацак з складу Полацкае зямлі у асобную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку. Тэрыторыя Полацку не замкнулася ў вузкія межы аднаго толькі Гораду: да Полацкага места былі прыпісаны: "люди тые, которые живут за Двиною, так н тые, которые с другой стороны реки Двины и на острове мешкают; ты вси люди владычны, игуменины, и те ж чернецкие, и поповские, и боярские, и мещанские, и всих иных, которы там живут и около места в селях мещанских, и те ж посельские, и слуги путные, которые завсегда з мещаны на выправу военную звыклы холати, и вси поплатки наши с посполу с ними нам давати". Усе гэгыя пералічаныя групы грамадзянства падлягалі суду Майдэборскага права "во всих речах". Адначасна з гэтым памяненыя групы насельпицтва больш ужо не падлягалі праву гарадзкому і баярскаму ― "пред которыми же направе не будуть уже повинни стоять, а если кому в чем будут виновати, тогды мает им справедливость статися перед войтом их и бурмистром".

Урад, вылучаючы Полацак з складу Полацкае зямлі, стараўся ў той самы час забясьлечыць яго удостань насельніцтвам, якое даўней адбывала свае павіннасьці разам з гарадзкімі жыхарамі, і адсутнасьць якога вельмі адмоўна адбілася б на баявой падрыхтаванасьці Полацку. Прывілей на Майдэборскае права звальняў насельніцтва Полацку ад подсуднасьці полацкаму намесьніку; толькі "нижли часу непокоя, або которое иншее земское потребы, а найболей с полецания нашего, повишны мают быти на приказании наместника, на тот час будучага, на замку нашем быти послушны, ко обороне его, так долго, поки будет потреба"[66]. Такім чынам, намесьнік быў галоўным кіраўніком усіх ваенных сіл Полацкае зямлі. Трэба адзначыць, што полацкія мяшчане трымалі зямлю на падставе земскага права і, значыцца, павінны былі адбываць вайсковую службу разам з іншымі зямляўласьніцкімі элемэнтамі. У гэтых адносінах полацкія мяшчане складалі непадзельную частку агульна-земскае абароны. Дзякуючы гэтаму, і пасьля вылучэньня Полацку у паасобную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку, не адбылося адасабненьня мяшчан ад іншых груп насельніцтва, якія адбывалі вайсковую павіннасьць.

Прывілей на Майдэборскае права вызначыў, якія павіннасьці абавязаны былі адбываць полацкія мяшчане ў адносінах да дзяржаўнага скарбу, і надау мяшчанам экономічныя перавагі, звольніўшы іх ад выплаты мытных збораў на тэрыторыі ўсяго вялікага княства Літоўскага, падобна да таго, як такія-ж самыя перавагі былі нададзены некалькі раней Віленскаму і Троцкаму мяшчанству. Полацкім мяшчанам было нададзена права ладзіць тры кірмашы на год, "первый ярмарок-на святого Якуба день, а други — на крещение, а третий — поВелицы дни у Тыждень. Кірмашы мелі цягнуцца па два тыдні, як гэта было вызначана ў прывілеі[67]. Дзякуючы організацыі кірмашоў меу магчымасьць разьвінуцца гандаль з замежнымі купцамі. Апошнія атрымлівалі права вольнага прыезду на кірмаш як дзеля продажы сваіх тавараў, гэтак і дзеля закупкі мясцовых і прывозных продуктаў; пры гэтым трэба адзначыць, што замежныя купцы атрымлівалі права гандлю выключна ў Полацку, — падарожы ў Віцебск і Смаленск былі забаронены. Парушэньне гэтае забароны пагражала конфіскаваньнем. усіх тавараў[68].

Прывілей 1498 году надаваў, мяшчанам права ўваходу лясы, якія знаходзіліся ў межах трохмільнае паласы навокал гораду. Яны мелі права браць дрэва як на пабудоўлю, гэтак і на патрэбы ў хатняй гаспадарцы. Роўным чынам, у карыстаньні гораду Полацку заставаліся тыя самыя пашы, якімі жыхары карысталіся да моманту дараваньня Майдэборскага права[69]. Усе жыхары гораду, за выключэньнем баяр, падлягаюць гарадзкому "присуду". Прывілей забараняў баярам мець у гарадох сваіх людзей. Усе павінны былі падпарадкавацца Майдэборскаму праву. Урад, даруючы Полацку прывілей на Майдэборскае права, меў на ўвазе магчымасьць яго гаспадарчага разьвіцьця. Не дарма прывілей усклаў на Полацак абавязак выплаты штогодняга падатку у гаспадарскі скарб у памеры 400 коп грошай, ― сума вельмі значная на той час[70].

Прывілей на Майдэборскае права надаваў мяшчанам рад экономічных пераваг. Гэтак, мяшчане звальняліся ад даваньня хурманак, за выключэньнем тых выпадкаў, калі курманкі былі патрэбны "для потреб земских" і калі вялікі князь Літоўскі прысылаў спэцыяльны загад. Роўным чынам, насельніцтва Полацку звальняецца ад старожы, за выключэньнем часу вайны[71]. Апроч таго, Полацак меў права ,убудовати ку ужитку местному лазнıо посполитую", поставить ратушу" на адпаведным месцы, дзе палачане будуць мець права адчыніць крамницы" і "ятки", а таксама і ,комору постригальную". Разам з тым — "в доход Полоцкого места идут бочка, мерна и медница"[72].

На чале места стаяў войт, якога прызначаў вялікі князь; войт выбіраў з складу мяшчан 20 радцаў "половину закону римского, а половину другую — грецкого". Войт і радцы абіралі з свайго складу двох бурмістраў, па адным ад жыхароў аднае і другое веры. Бурмістры і радцы ва ўсіх спрэчных пытаньнях мелі права "чинить отозвание до войта", а войт павінен быў зварочвацца беспасрэдна да вялікага князя. Войт меў права разглядаць розныя справы і ў часе адсутнасьці бурмістраў і радцаў, але апошнія ня мелі такога права, калі быў адсутным войт ці яго намесьнік (лент-войт). Войт, бурмістар і радцы былі адказны за сваю дзейнасьць перад вялікім князем[73].

Што да суду, дык насельніцтва Полацку было звольнена "от судов и моцей всих воевод, и панов, и старост, судей и подсудков, и наших наместников и инших заказников Великого Княжества нашего"[74].

Прывілей на Майдэборскае права дакладна фіксаваў тыя грашовыя прыбыткі, якія ішлі як на карысьць войта, гэтак і ў скарб вялікага князя. Паводле прывілею, войт атрымліваў трэцюю частку "от всих судов и иных судовых речей". Апроч таго, на карысьць войта ішла палавіна прыбыткаў ад мясных клетак, а таксама прыбытак ад выганкі віна[75].

Памянёны прывілей вылучаў Полацак у васобную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку, але, разам з гэтым, яшчэ не адбылося канчальнае адасабненьне жыхароў Полацку ад рэшты насельніцтва Полацкае зямлі. Гэтак, тутэйшае баярства, як і даўней, павінна было будаваць гародні у Полацку. З гэтае прычыны ў тутэйшага баярства вынікалі непаразуменьні з мяшчанствам, але вялікі князь вырашаў гэтыя непаразуменьні на карысьць мяшчан. За баярамі быў пакінуты даўнейшы абавязак будаваць і падтрымліваць гарадзкія ўзмацненьні, у вадпаведнасьці з выракам гаспадара ад 22 кастрычніка 1499 году.

Прывілей на Майдэборскае права складаў новыя ўмовы як для гораду Полацку, гэтак і для ўзаемаадносін паміж горадам і воласьцю. Апроч тахо, прывілей значна абмяжоўваў правы мясцовае ўлады і пакідау нявысьветленымі шмат пытаньняў, якія былі зьвязаны з дзяржаўным кіраваньнем, а таксама і з судовымі спрэчкамі паміж мяшчанамі, з аднаго боку, і баярамі, ― з другога. Каб вырашыць усе ўзьнікшыя непаразуменьні, вялікі князь Аляксандар выдаў 12 ліпня 1499 году новую Устауную Грамату[76]. Перш за ўсё, у новай Устаўкай грамаце было закрануга пытаньне аб падсуднасьці мяшчан у зямельных справах. Грамата ясна адзначала, што ў прывілеі на Майдэборскае права ня былі уключаны зямельныя справы. Усе справы зямельнага характару падлягаюць "подлуг давнаго обычая суду полоцкого наместника со старшими боярами полоцкими". Гэтая пастанова была выклікана тым, што полацкія мяшчане ўладалі зямлёй паводле земскага права, з абавязкам адбываць вайсковую службу і, значыцца, уваходзілі у склад клясы вайскоўцаў. Паколькі баярскія справы аб зямлі вырашаў Полацкі намесьнік, настолькі і для спраў зямельных, якія закраналі інтарэсы мяшчанства, быу пакінуты стары звычай. Роўным чынам, усе справы, якія былі зьвязаны з парушэньнем зямельных межаў, таксама падлягалі разгляду ў намесьніка Полацкага, які сам выяжджа на месца парушэньня межаў, альбо пасылау сваіх уласных баяр. Прывілей пакідау у трыманьні полацкіх баяр воласьць Дрысецкую. Баяры захоўвалі за сабой права судзіць паводле старых звычаяў, але грамата забараняла рабаваць насельніцтва, пагражаючы за гэта карай. Баяры, якія кіравалі воласыню, зьмяняліся штогод. Прывілей пакідаў непарушнымі зямельныя ўладаньні баяр, якія яны купілі або у мяшчан полацкіх, або ў путных людзей, а таксама — двары і землі ў горадзе і на мясцох. Роўным чынам, пакідаліся непарушнымі вотчынныя землі ў горадзе і на мясцох: улада войта і мяшчан на іх не пашыралася. Таксама ўсе землі, якія купілі мяшчане у путных людзей і баяр, заставаліся непарушнымі; усе пытаньні аб гэтых землях вырашаліся паводле статуту Майдэборскага права.

Баярскія людзі, што жылі ў горадзе на баярскіх землях, у выпадку, калі яны займаліся гандлем, павінны былі плаціць сярэбшчыну і іншыя падаткі разам з мяшчанамі, але ў той самы час яны не падлягалі суду паводле Майдэборскага права. Полацкія баяры захавалі за сабой права адсылаць у Рыгу продукты свае ўласнае гаспадаркі (жыта, крупы, полел, смала), з умовай, што попел і смала будуць здабывацца ва ўласных пушчах, "а не в лесах господарских и мещанских". У выпадку судовых іскаў мяшчан і путных людзей да баяр і наадварот, за судзьдзю выступае намесьнік, які судзіць разам з баярамі паводле гарадзкога права, у прысутнасьці войта і мяшчан. Калі-ж баярын або баярскі чалавек, або гаспадарскія людзі будуць мець справу да мяшчан ці путнікаў, за выключэньнем спраў зямельных, то такія справы падлягаюць суду войта паводле Майдэборскага права, у прысутнасьці распачаўшых справу. Прывілей падкрэсьліваў свабоду мяшчан ад выплаты сярэбшчыны, а таксама — ад дароў вялікаму князю ў выпадку, калі ён прыедзе ў Полацак, і пакідаў на загад мяшчан "вагу“ і „узвоз", прыбыткі ад якіх мяшчане падзялялі даўней напалову разам з баярамі. Дзякуючы гэтаму, баяры былі звольнены ад выплаты тых даўгоў, якія меў з дзяржавы пан Юры Зенавеевіч. Урэшце, загад гаспадара забараняў полацкім мяшчанам прымаль "челядь невольную и людей в пенязех", якія ўцякалі пад прысуд нямецкага права, жадаючы быць вольнымі[77].

Ня гледзячы на тлумачэньне, якое дау вялікі князь у сваёй Устаўнай Грамаце, прывілей на Майдэборскае права і ў далейшым быў крыніцаю тых конфліктаў, якія вынікалі ў мяшчан з тутэйшымі зямляуласьнікамі, з духоўным і сьвецкім грамадзянствам. Перш за ўсё, гарадзкія ўрадавыя ўстановы досыць шырака і вольна тлумачылі гэты прывілей і далучылі да Полацку землі, якія да яго не належылі. На гэтым грунце паміж Полацкім біскупам і гарадзкім урадам вынікла спрэчка, бо полацкія ўрадавыя ўстановы незаконна дамагаліся зямель, якія здаўна мела Полацкая біскупская катадра. Праўда, вялікі князь не аддаў біскупу спрэчных зямель, але не пакінуу іх і за гора. дам[78]. Урэшце, з цягам часу Полацкі біскуп усё-ж-ткі здалеў атрымаць землі, якіх ён дамагаўся[79].

Напружаныя адносіны паміж мяшчанамі і тутэйшым баярствам зьвярнулі на сябе ўвагу. Вялікі князь прымушаны быў распачаць урэгуляваньне памянёных узаемаадносін. Гэта было зроблена ў канцы 1500 году[80]. Новая пастанова гаспадара часткай зьмяніла прывілей на Майдэборскае права. Гэтак, сельскія путнікі, прыпісаныя да Полацкага места, больш ужо не падлягалі суду паводле Майдэборскага права, а паступалі пад загад і контроль Полацкага намесьніка. Праўда, што да падаткаў, дык сельскія путнікі, як і даўней, складалі з горадам адно цэлае: яны нароўне з гарадзкімі жыхарамі адбывалі сярэбшчыну, вайсковую службу і гарадзкія работы. З другога боку, пастанова вялікага князя дакладна падкрэсьлівала і ўстанаўляла, што самі мяшчане зямляўласьнікі і насельніцтва, якое жыло на іх землях за горадам, падлягалі суду паводле Майдэборската права. Полацкія мяшчане, якія купілі землі у полацкіх-жа мяшчан, або ў полацкіх баяр, або, урэшце, у сельскіх путнікаў і прыгонных людзей, захоўвалі за сабой права ўладаньня гэтымі землямі, але ў той самы час павінны былі "службу путную им нам за них заступовати". Потым купля зямель у прыгонных людзей была забаронена, і ўмовы на такія куплі, зразумела, абвяшчаліся незаконнымі. Каб купляць такія землі, трэ было мець дазвол гаспадара. Новая пастанова яшчэ раз пацьвердзіла, што "живущие в городе люди владычины и игуменины и боярские и поповские остаются в послушенстве Майтбургского права і павінны плаціць сярэбшчыну "в поспол с мещанами". Роўным чынам, гарадзкія рамесьнікі падлягаюць суду паводле Майдэборскага права: "полоцкий наместник и бояре в них не мають ся вступатися". У той самы час усе тыя люодзі, якія "заложились за наместника нашего полоцкого и за владыку и за игуменыю и за бояр и игуменов и панов", падлягаюць суду паводле Майдэборскага права, як аб гэтым казаў кастрычнікавы прывілей. Аднак, і гэтае сьнежаньскае тлумачэньне гаспадара ня унесла заспакаеньня і парадку ў полацкія ўзаемаадносіны. Намесьнік гаспадара пан Станіслаў Глебавіч рабіў Полацкаму месту, ня лічачыся ні з чым, "кривды и втиски великие". Намесьнік, наўспрэч прывілею, судзіў асоб, якія былі яму неладсудны. Апроч таго, намесьнік конфіскаваў у мяшчан ня толькі землі, але адабраў у іx уласьнікаў "твердости листы" на гэтыя землі. Затым, намесьнік парушыў і грашовыя прывілеі Полацку — "вступал в вино и пиво привозное", з якога ішоў плат на ратушу[81]. Усе гэтыя непаразуменьні сьведчылі аб тым, што і далей жылі пэўныя традыцыі і што адміністрацыя не хацела лічыцца з тымі зьменамі, якія адбыліся ў палажэньні Полацкага места паводле прывілею на Майдэборскае права і зьвязаных з ім дадатковых тлумачэньняў. Намесьнік Станіслау Глебавіч свае ўчынкі тлумачыў тым, што яго прысуды". якія ён меу з мяшчан, "все отпали", і цяпер, калі ён знаходзіцца ў Полацкім замку, яму "нечем поживиться". Гэтыя непаразуменьні паміж полацкімі мяшчанамі і намесьнікам вырашыла пастанова гаспадара ад 30 сьнежня 1502 году. Усе ўчынкі Полацкага намесьніка былі прызнанй незаконнымі, і яму было запрапанавана зьвярнуць як адабраныя дакуманты на зямлю, гэтак і самыя землі, а таксама ня судзіць тых асоб, якія не падлягалі яго суду. А каб павялічыць прыбытк Полацкага намесьніка, сельскія путнікі, прыпісаныя паводле кастрычнікавага прывілею 1498 году да Полацку, былі падпарадкаваны гарадзкой юрысдыкцыі. Прывілей яшчэ раз падкрэсьліваў, што ўсе тыя грамадзкія элемэнты, якія жывуць у Полацку і займаюцца гандлем, будучы падданымі духоўных і сьвецкіх зямляўласьнікаў, павінны падлягаць гарадзкой юрысдыкцыі. Калі-6 знашліся грамадзкія элемэнты, якія-б не пажадалі быць "послушнымі гарадзкой адміністрацыі, то такія асобы павінны быць прыведзены на суд лент-войта, бурмістраў і радцаў. Калі-б знашліся элементы, якія-б пажадалі "поддатися в городский присуд, або за владыку и за бояр, и за игуменью и за иных которых задаватися, не хотечи в их праве Майборгском быти", то гарадзкая адміністрацыя мае права такіх асоб "в нятстве держать до тых часов, поки мы их о том навчим, што мает с таковыми чинити". Правапарушнікі Полацкага места павінны выплачваць штраф, як тыя, хто не падпарадкаваўся загаду гаспадара.

Аддаючы сельскіх путнікаў пад прысуд Полацкага намесьніка, новая пастанова пакідала за путнікамі абавязак вартаваць разам з мяшчанамі горад і астрог, а таксама, разам з усімі грамадзкімі элемэнтамі зямлі, пасылаць на межы і па дарогах старожы.

Памянёная пастанова яшчэ раз пацьвердзіла непарушнасьць Майдэборскага права і катэгорычна забараняла адміністрацыі Полацкае зямлі парушаць выдадзены прывілей. Паводле гэтых законадаўчых пастаноў горад Полацак склаў асобную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку, але Полацак ня стаў канчалына адасобненым ад воласьці. Іншыя групы грамадзянства засталіся зьвязанымі з Полацкам, бо разам адбывалі вайсковую павіннасьць і разам высылалі старожы на межы зямлі, разам, урэшце, падтрымлівалі баявую падрыхтаванасьць замку. Гэтае захаваньне сувязяй Полацкага места з зямлёй сьведчыць, у пэуным сэнсе, аб слабым разьвіцьці гандлёвага капіталу. Пашырэньне капіталу на тэрыторыі Полацкае зямлі і было прычынай адасабненьня Полацку ад воласьці, але ўплыў капіталу быў яшчэ не настолькі моцны, каб канчальна адасобіць горад ад воласьці.

Ня гледзячы на граматы, якія выдаў вялікі князь, згода ў Полацку не наступіла. Полацкі намесьнік і тутэйшыя зямляўласьнікі не хацелі, як і даўней, лічыцца з прывілеем на Майдэборскае права. Паміж намесьнікам і тутэйшым грамадзянствам, з аднаго боку, і мяшчанамі, — з другога, увесь час паўставалі непаразуменьні. Зразумела, што мяшчане, у васобе войта, бурмістраў і радцаў, зьвярталіся да вялікага князя Літоўскага, просячы аднавіць парушаныя правы. Жыгімонт І, у вадказ на гэтыя скаргі, выдаў 27 жніўня 1510 году новы прывілей, у якім пацьвярджаліся нададзеныя раней Полацку правы і прывілеі, а таксама пацьвярджалася падпарадкаваньне суду намесьніка сельскіх путнікаў[82]. Прывілей констатаваў, што, дзякуючы парушэньню праў мяшчан, значная частка іх імкнулася падпарадкавацца гарадзкому суду, а іншыя ішлі ў новыя месцы. Такія ўчынкі мяшчан прыносілі матар'яльную страту і гарадзкому і дзяржаўнаму скарбу, бо зьмяншаўся лік прыбыткаў, якія паступалі на карысьць гаспадара. З другога боку, мяшчане павінны былі выплачваць сярэбшчыну, ад якое баяры і зямляўласьнікі былі звольнены. Зусім зразумела, што шмат хто з мяшчан імкнуўся трапіць пад гарадзкі прысуд, маючы надзею звольніцца ад выплаты сярэбшчыны. Новы прывілей выразна зазначаў, што ўсе мяшчане, якія маюць сталае жыцьцё у горадзе ці жывуць у вёсках каля гораду, а таксама ўсе рамесьнікі падлягаюць суду Майдэборскага права. Каб ухіліцца ад непаразуменьняў на будучыну, прывілей пакідаў за мяшчанамі ўсе купленыя імі землі, за якія яны павінны былі адбываць вайсковую службу.

Гэты самы прывілей, пералічаючы ўсе атрыманыя раней Полацкам правы і перавагі, дазволіў Полацкаму месту пабудаваць 4 гасьціных дамы, куды павінны былі заяжджаць усе купцы, якія тут бывалі, з якое прычыны заезд у прыватныя хаты быў забаронены. Прыбыткі ад гасьціных дамоў падзяляліся на дзьве часткі: палова ішла на карысьць вялікага князя, а палова на ратушу. Дазвол гаспадара на пабудаваньне гасьцінага дому выразна сьведчыў аб узросьце, замежнага гандлю. Такія гасьціныя дамы былі патрэбны як для купцоў, якія прыяжджалі на кірмашы, гэтак і для тых купцоў, што траплялі ў межы Полацкае зямлі праездам, каб папярэдзіць магчымыя незаконныя гандлёвыя ўмовы з боку гэтых апошніх. Новы прывілей дазваляў пабудаваць млын на рацэ Палоце з умовай, каб палова прыбыткаў ішла на замак. Пакідаючы за мяшчанамі права уладаць зямлёй паводле земскага права, прывілей у той-жа самы час вымагаў, каб баяры зьвярнулі назад мяшчанам іх дамы і землі, У выпадку, калі мяшчане прымушаны былі прадаваць пад уплывам гвалту. У сваю чаргу, баяры атрымліваюць у такіх выпадках назад аддадзеныя грошы. Прывілей пералічаў усе грашовыя правы і перавагі, якімі карыстаўся горад на падставе Майдэборскага права.

Дараваньне Полацку Майдэборскага права ўносіла значныя зьмены ў агульны характар Полацкае зямлі. пэўным сэнсе, прывілей на Майдэборскае права парушаў Полацкую констытуцыю. Вось чаму, калі вялікі князь Жыгімонт выдаў, згодна з просьбай усяе Полацкае зямлі, пацьвярджальную Ўстаўную Грамату, то ўсе адбыўшыяся зьмены у організацыі Полацкага места былі ўнесены ў Полацкую констытуцыю[83]. Констытуцыя пацьвярджала, што царкоўныя людзі вольны ад выплаты сярэбшчыны ў той час, калі ўсе тыя, хто займаўся гандлем ды рамесьніцтвам, павінны былі плаціць і сярэбшчыну і ардыншчыну. Констытуцыя пацьвярджала таксама правы мяшчан на ўваход дзеля сваіх патрэб у лясы, якія знаходзіліся каля места. У той самы час быў забаронены мяшчанам уваход у баярскія пушчы. Аднак, калі баярын дазволіць самахоць мешчаніну браць дрэва ў "его борех, и дубровех, и гаях", то такі ўчынак не разглядаецца як незаконны, бо на тое была згода ўласьніка лясоў.

Ні апошні прывілей на Майдэборскае права, ні пацьвярджальная Грамата ве супакоілі жыцьця Полацкае зямлі. Полацкія намесьнікі не хацелі пагадзіцца з зьменамі, якія адбыліся, і ўвесь час парушалі пастановы гаспадара. У гэтых адносінах асабліва вызначаўся Полацкі ваявода Петра Кішка, які зусім ня лічыўся з правамі Полацку, дзякуючы чаму паміж ім і полацкімі мяшчанамі былі вельмі напружаныя. здносіны. Разам з панам ваяводай духоўныя і сьвецкія зямляўласьнікі займалі таксама варожае становішча. З другога боку, мяшчане не хацелі выплачваць сярэбшчыну і ардыншчыну, ішлі пад прысуд гарадзкога права ці закладаліся за біскупа, за князёў, за баяр. Мяшчане неаднакроць зварочваліся да вялікага князя з скаргамі на дзейнасьць ваявод, "о кривды и утиски, о грабежи и о зломанье права их Майборгского и привилья нашего, што ся им от твоей милости стало, и о ннішне многие кривды, о забойстве голов и о бои, и грабежи, которые ся им от врядников и от слуг твоей милости стали". Вялікі князь Жыгімонт, у вадказ на гэтыя скаргі, выдаў 10 красавіка 1524 году асобную грамату, на імя Полацкага ваяводы, пералічыўшы ў ёй значны лік усіх парушэньняў занадта самастойнага ваяводы, якія ён сабе дазволіў[84]. Перш за ўсё, ваявода не хацеў звальняць з-пад свайго прысуду тых мяшчан, якія купілі зямлю ў баяр, або у путных людзей, ці купілі людзей данных, або прыгонных. Падругое, баяры і ваяводавы слугі, якія пажаніліся з мяшчанкамі і ўзялі ў пасаг землі, не хацелі падлягаць суду паводле Майдэборскага права. Апроч таго, ваявода і далей судзіў тых мяшчан, якія жылі ў сёлах, але мелі двары як у самым замку, гэтак і ў горадзе. Усе гэтыя ўчынкі ваяводы былі паруШэньнем выдадзеных прывілеяў на Майдэборскае права. І з рамесьнікамі ня усё было добра. Ваяводы, ня маючы на тое ніякіх падстаў, прымушалі рамесьнікаў працаваць на сябе. Ваявода парушаў і гандлёвыя перавагі полацкіх мяшчан. Ён прымушаў усіх мяшчан, якія ехалі ў вялікае княства Літоўскае ці да Рыгі, а таксама і ў іншыя гарады, дзеля гандлю, "обвещатися", інакш кажучы, — выплачваць на яго ка рысьць мыта. Гэта ня было прадугледжана у Майдэборскім праве; наадварот, жыхары Полацку былі вольны ад усялякіх падаткаў на тэрыторыі ўсяго вялікага княства. Далей, ваявода браў незаконныя грошы з тых людзей, якія хадзілі на старожу у замак. Тых з мяшчан, хто меу карчмы, ваявода таксама стараўся вярнуць пад свой прысуд. Устаўная Грамата вялікага князя, зазначаючы, што ваявода зьнішчыў правы і вольнасьці Полацку, вымагае каб надалей ваявода паступаў згодна з прывілеем на Майдэборскае права. Разам з тым, каб вярнуць пад прысуд Майдэборскага права тых, хто аддаў сябе ў заклад, вялікі князь пасылау шляхціца Петру Масальскага, які павінен быў спагнаць з усіх такіх асоб тую суму грошай; якую яны ня выплацілі ў скарб. Прапануючы Полацкаму ваяводзе выканаць памянëную вышэй грамату, вялікі князь Літоўскі паведамляў, што ён маніцца, як зьвернецца ў Літву, разгледзець сумесна з панамі раднымі усе правапарушэньні, якія выніклі з адміністраваньня ваяводы. Разам 3 тым ваяводзе было загадана глядзець за тым, каб сам ваявода, яго ўраднікі і слугі "наперед жадных кривд им не чинили, и привилья их и устного нашего сказания, и сего листу нашего, и права их Майборгского не рушали бы ничим". Такім чынам, Полацак здалеў захаваць прывілей на Майдэборскае права непарушным, за што полацкія мяшчане каля чвэрці сталецьця змагаліся з мясцовай адміністрацыяй і з тутэйшым грамадзянствам. Аднак, і гэта апошняя грамата не палепшыла ўзаемаадносін мяшчан з адміністрацыяй і з іншымі групамі грамадзянства. Непаразуменыкі і далей вынікалі. Пакрыўджаныя, як і даўней, зварочваліся да вялікага князя, каб той вырашаў вынікаўшыя спрэчкі і непаразуменьні. У лютым 1529 году[85] полацкія баяры зьвярнуліся да вялікага князя з скаргай на ўчынкі войта, лент-войта, бурмістраў і радцаў. Перш за ўсё, яны зазначалі тое, што прывілей гаспадара падзяліў прыбытак ад вагі на дзьве роўныя часткі паміж мяшчанамі і баярамі. Мяшчане-ж, ня гледзячы на гэта, увесь прыбытак ад вагі бралі сабе. Прывілей прызнаў, што мяшчане рабілі незаконва, і прапанаваў палову прыбыткаў ад вагі аддаваць баярам. Апроч таго, гаспадарская грамата дазваляла, каб у часе збору сярэбшыны і ардыншчыны, а таксама іншых гарадзкіх плат, якія прыпадаюць на людзей князёўскіх, панскіх і баярскіх і ўсіх духоўных, быў прысутным полацкі баярын, калі гэтыя асобы займаюцца ў Полацку гандлем і рамесьніцтвам. Паводле пастановы гаспадара было дазволена "отчычам" места Полацку і валасным людзям, якія жылі на землях сьвецкіх і духоўных асоб, падлягаць прысуду Майдэборскага права, ці знаходзіцца пад гарадзкім правам, як хто захоча. Вольныя ж людзі, якія пасяліліся на землях прыватных зямляуласьнікаў, павінны былі быць пад прысудам сваіх гаспадароў. Гэтая самая пастанова дазваляла мяшчанам браць дрэва на будаваньне і дровы з гаспадарскіх пушчаў і яшчэ раз забараняла ім уваход у прыватнауласьніцкія пушчы і лясы. Урэшце, пастанова зазначала, што Полацак дагэтуль не пабудаваў гасьціных двароў і млына "ку шкоде нашей и их самих". Вялікі князь прапанаваў пабудаваць да бліжэйшых каляд на ўласны кошт гасьціныя дамы і млын. У выпадку, калі гэты загад ня будзе выкананы, то гасьціныя дамы і млын будуць пабудаваны на дзяржаўны кошт, і прыбытак ад іх эксплёатаваньня будзе паступаць у дзяржаўны скарб. Новая ўстава пацьвярджала абавязак мяшчан разам "с тыми людьми, духовными и с боярскими, которые вместе ремеслом ся обходят и которыя ку праву их прислухают", будаваць мост. Затое, ахова замку ад пажараў ускладалася ня толькі на мяшчан, але на ўсіх людзей прыватнауласьніцкіх, якія жывуць у Полацку. Роўным чынам, жыхары Полацку абавязаны, як і даўней, правіць паркан. Такім чынам, лютавая Устаўная Трамата Жыгімонта І — 1529 году, захаваўшы за Полацкам усе правы і прывілеі, зрабіла баярам формальныя нязначныя палёгкі ў адносінах контроляваньня збору падаткаў з прыватнауласьніцкіх людзей, якія жылі у горадзе і займаліся гандлем. У той самы час яна яшчэ раз адзначыла абавязак немяшчанскіх элементаў прымаць удзел як у вахове замку ад пажараў, гэтак і у пабудаваных узмацненьняў.

Ня гледзячы на тое, што ў Полацку было Майдэборскае права, полацкія мяшчане ня былі адасобнены зусім ад воласьці. Яны заставаліся зямляўласьнікамі і, як зямляўласьнікі, падлягалі у справах зямельных суду ваяводы, а ва ўсіх іншых справах былі падсудны Майдэборскаму праву. З гэтае самае прычыны мяшчане ня страцілі канчальна сувязі з тутэйшым грамадзянствам. Абавязак прыватнаўласьніцкіх людзей прымаць удзел у вахове замку і ў будоўлі паркаНу, сьведчылі аб захаваўшыхся агульных сувязях і інтарэсах мяшчан з воласьцю, ня гледзячы на Майдэборскае права.

ІV.

Прадстаўніком Полацкае зямлі і ўлады вялікага князя быў намесьнік Полацкі, якому з пачатку XVІ сталецьця далі найменьне ваяводы. Гэта, як думае профэсар Любаўскі, адбылося каля 1504 году[86]. Праўнае палажэньне памесьніка-ваяводы Полацкага вызначалася зьместам Полацкае Ўстаўнае Земскае Граматы, паводле якое насельніцтва Полацкае зямлі мела права мець ваяводу "по их воле". Намесьнік-ваявода, які не дагадзіў насельніцтву і зрабіўся "не любым", павінен быу быць зыняты з пасады. Як толькі ваявода прыяжджаў на месца, ён присягаў полацкім жыхаром "без их справы полочанина не казнити ни в чем"[87]. Гэтым самым Полацкая зямля забясьпечыла сабе ўдзел у адирауленові суду на падставе тутэйшага права. Ваявода Полацкі выступае як прадстаўнік усяе зямлі і намесьнік улады вялікага князя, ад імя якое ён адпраўляе суд. У часе вайны ўсе зямляуласьнікі, якія нясуць вайсковую павіннасьць, становяцца пад загад ваяводы. Ваявода павінен вырашаць судовыя справы толькі на месцы, нават у тых выпадках, калі абвінавачанаму пагражае кара сьмерці, у вадпаведнасьці з памянёвай вышэй прысягай. Вінавайца адбываў кару у Полацку "с полачане по испросу". Устаўная Земская Грамата забараняла ваяводзе офіцыяльныя падарожы па тэрыторыі зямлі, за выключэньнем падарож на паляваньне, "в ловы", але ў гэтым выпадку насельніцтва было вольна ад абавязкаў даваць взяводзе "стацыі" ― "ино станом не дарити" Грамата вызначала памеры тых плат, што паступалі ў скарб ваяводы за паасобныя службовыя даручэнькі, якія выконвалі яго слугі ў зьвязку з судовымі справамі. Апроч таго, Грамата забараняла ваяводзе браць "посулы" ,от пригонов городских", але затое ваяводзе ішлі ,от вари гостинца, по полукопе от всякой варик. Былі ў яго розныя прыбыткі і мытнага характару[88]. Супрацоўнікамі ваяводы у справе кіраваньня зямлею былі: гараднічы, харужы, баброўнічы і гарадзкі цівун. Пасада гараднічага была ўтворана ў часы Казімера Ягеленчыка. Спроба Полацкага намесьніка павялічыць компетэнцыю гараднічага, як ужо казалі вышэй, посьпеху ня мела, і там быў пакінуты даўнейшы парадак, як прасіў аб тым Полацак[89]. Другою ўрадаваю асобай быў гарадзкі цівун. Полацкая устаўная Грамата забараняла "воеводиным слугам тиунство держатии"[90]. Апроч таго, цівун ня меў права езьдзіць разам з слугамі ваяводы па Полацкай воласьці. Цівун судзіў людзей гарадзкое воласьці, а таксама людзей Чэрсьвяці, куды было забаронена езьдзіць слугам ваяводы. Ва ўсіх іншых частках Полацкае зямлі, на ўласных гаспадарскіх землях, суд і кіраўніцтва належылі ваяводзе, але ён павінен быў разглядаць усе справы ў горадзе. Полацкая Ўстаўная Грамата вызначала раён уплыву цівунскае ўлады з тае прычыны, што нават некаторыя спаміж мяшчан імкнуліся аддацца пад гарадзкі прысуд. Харужы і баброўнічы, мелі спэцыфічныя абавязкі. Намесьнік-ваявода кіраваў або сам, або цераз сваіх намесьнікаў, або, урэшце, — цераз полацкіх баяр, якія трымалі паасобныя воласьці па гадох[91].

Намесьнік-ваявода, — прадстаўнік улады вялікага князя, — павінен быў стаяць на взрце закову і выконваць усе загады гаспадара. Але жыцьці не заўсёды так было, і паміж ваяводамі і тутэйшым насельніцтвам вынікалі паважныя непаразуменьні. Не дарма Полацкая ўстаўная Грамата так старанна імкнецца абараніць насельніцтва ад магчымых з боку ваявод няправільных учынкаў. Дараваньне Полацку Майдэборскага права, патуральна, закранала інтарэсы ваяводы. Непаразу. меньні ваявод з мяшчанамі цягнуліся, здаецца, увесь час, і шмат спраў паступала на разгляд вялікага князя. Спачатку, каб слыніць гэта, Жыгімонт І выдаў 27 сьнежня 1510 году больш падрабязны прывілей на Майдэборскае права, у якім былі ўнесены тыя зьмены, што зрабіла вышэйшая ўлада пасьля наданьня асноўнага прывілею[92]. Але і гэты прывілей не пагадзіў Полацкага ваяводу і места. Асабліва выдаўся сваімі незаконнымі ўчынкамі ваявода Пётра, сын Станіслава, Кішка. Яго злачынствы былі вельмі значны, з прычыны чаго абуранае мяшчанства зьвярнулася да вялікага князя, просячы спыніць гэткую дзейнасьць ваяводы. У вадказ на гэта, Жыгімонт І выдаў 10 красавіка 1527 году ўстаўную Грамату на імя ваяводы, у якой зазначаў як злачынствы яго самога, гэтак і падпарадкаваных яму ўраднікаў, і вымагаў каб дзейнасьць адміністрацыі не парушала прывілею на Майдэборскае права. Разам з тым Жыгімонт І абяцаў мяшчанам, што ён разгледзіць усе злоўжываньні і крымінальныя ўчынкі слуг ваяводы, як толькі зьвернецца ў вялікае княства Літоўскае. Адначасна ваяводзе быў дадзены загад, каб "он сам и врадники, и его слуги наперед кривд не чинили и привилья их, и устного нашего рассказания, и сего листу нашего, и права их Майборгского не рушали бы ничим"[93]. Такім чынам, найвышэйшая улада павінна была констатаваць, што правы і загады вялікага князя ня выконвала тая ўлада, якая, як здавалася, павінна была перш за ўсё іх выконваць.

У компетэнцыюю ваяводы ўваходзілі судовыя справы. Полацкая Устаўная Грамата вымагала, каб суд адбываўся на месцы, паводле тутэйшага права, і толькі са згоды зацікаўленых у справе-яе можна было перанесьці ў цэнтр. Трэба згадзіцца з такім тлумачэньнем адпаведнага тэксту граматы, якое прапануе професар Любаўскі[94]. Суд павінен адбывацца публічна, а кара павінна адпавядаць характару і памеру злачынства, якое зрабіў абвінавачаны. Устаўная Грамата прызнае індывідуальную адказнасьць: жонка і дзеці, калі яны ня прымалі ўдзелу у злачынстве, не падлягалі кары, і іх правы на маемасьць заставаліся непарушнымі. Устаўная Грамата не дае магчымасьці прысудзіць тую ці іншую кару без адпаведнага адпраўленьня суду. Ваявода судзіў не адзін — абавязкава павінны былі быць прысутны баяры і мяшчане. За выкананьнем гэтых пастаноў Устаўнае Граматы заўсёды пільна сачылі. Адсутнасьць на судзе прадстаўніка з мясцовага грамадзянства, як паказаў професар Любаўскі, была прычынай адкладаньня справы. Склад такіх судовых удзельнікаў быў вельмі рознастайны. Апроч князеу, паноў і баяр Полацкае зямлі бывалі прысутнымі духоўныя і сьвецкія ўраднікі гаспадара гараднічыя, баброўнічыя, цівуны[95]. Лік удзельнікаў ня меў значэньня; ваявода судзіў у прысутнасьці аднаго баярына ці Полацкага архібіскупа; важна было, каб прадстаўнікі ад грамадзянства былі прысутны на судзе, а ня лік іх. Удзел мясцовых людзей у вадпраўленьні суду не абмяжоўваўся толькі тым, што яны былі прысутны на судзе і выказвалі свой погляд на справу, калі ваявода зварочваўся да іх за парадаю; звычайна, ваявода выносіў свой вырак "со бояре обмолвивши", — формула, якая паказвала на актыўны удзел насельніцтва у вырашэньні судовых спраў. На судзе ваяводы ня відаць, каб былі прысутны мяшчане, хаця-ж гэты факт пярэчыць зьместу Полацкае констытуцыі. Аднак, адсутнасьць мяшчан зусім зразумела. Мяшчане атрымалі прывілей на Майдэборскае права і, будучы вылучаны у асобную адміністрацыйна-судовую і грашова-гаспадарчую адзінку, яны мала былі зацікаўлены ў судовых процесах, якія беспасрэдна да іх ня мелі дачыненьня. іншы раз ваявода не знаходзіў маг. чычым разглядаць справу і адкладаў яе да краёвага сойму. Гэтак, у 1532 годзе ваявода Ян Юравіч Глебавіч, разглядаючы справу князёў Сакалінскіх аб маёнтку Мільковічы пастанавіў: "обеим сторонам пред нами у Полоцку стать по Илине дни, в тыйден", калі там будзе адбывацца краёвы сойм, каб на ім, "со всей землей обмовивши", вырашыць спрэчныя справы[96].

У Полацкай зямлі здаўна функцыянавалі краёвыя соймы, якія сьведчылі аб політычнай самастойнасьці зямлі. Краёвыя соймы былі установамі самаўраду, а разам з тым — і адбіткам самадзейнасьці зямлі: яны былі вельмі блізка зьвязаны з народным вечам. Пад уплывам экономічнага разьвіцьця зямлі і адпаведнае клясавае дыфэрэнцыяцыі грамадзянства зьмяняўся і склад краёвага сойму. У працах краёвага сойму прымалі ўдзел як сам ваявода, гэтак і ўрадавыя асобы зямлі, архібіскун, тутэйшыя зямляуласьнікі, князі, павы, баяры і мяшчане. Удзел мяшчан, хаця-ж яны і атрымалі 7 кастрычніка 1498 году прывілей на Майлзборскае права, паказваў на тое, што існавала адзінства Полацкае зямлі.

Краёвы сойм ― найвышэйшая установа, дзе выяўляліся пагляды зямлі, інакш кажучы, ― тых кляс грамадзянства, якія трымалі ў сваіх руках асноўныя элемэнты народнае гаспадаркі: гандаль, прамысловасьць і сельскую гаспадарку. Перш за ўсё, на краевых соймах складаліся розныя просьбы да вялікага князя. Гэтак, пацьвярджальная Ўстаўная Грамата Полацкае зямлі ад 23 чэрвеня 1511 году была выдадзена пасьля таго, як падалі паклонную "от имени бояр, мещан и всего города. и всей земли Полоцкой". Устаўная Грамата замацоўвала за мяшчанамі права падаваць паклонныя, што ўжо прадугледжвала скліканьне краёвага сойму. Абраньне кандыдатаў на пасаду ваяводы таксама належыць сойму, які меў права зьняць ваяводу з пасады і замяніць яго іншым, калі насельніцтва было нездаволена ваяводай. Сойм, як поунамоцны прадстаўнік усяе зямлі, укладаў умовы з немцамі, спаміж якіх ― умову 1467 году пацьвердзіў вялікі князь Казімер. Краёвы сойм карыстаўся і правам законадаўчае ўлады. Устаўная Земская Грамата вымагала, каб ваявода судзіў полацкіх жыхароў паводле тутэйшага права, з удзелам у судзе мяшчан і баяр. Гэтае тутэйшае права скла далася у выніку законадаўчае дзейнасьці народнага веча. Гэтак, у 1534 годзе ваявода Полацкі адклау справу Сакалінскіх, пакуль ня будзе скліканы краëвы сойм, каб на гэтым сойме вырашыць пытаньне аб тым, што рабіць з зямляўласьнікамі, якія ўхіляліся ад прыхо ду на суд, тлумачачы гэта сваёй службай і сваімі абавязкамі[97]. Пастапова краевага сойму ў гэтым выпадку павінна была стаць законам, адным з формаў тутэйшага права. Той самы ваявода, Ян Юравіч Глеба віч, з усімі баярамі Полацкае зямлі, прыняў пастанову, колькі трэба плаціць за пераймо каня ці якое-небудзь іншае жывёлы, якая адстала ад войска[98]. Папы і баяры полацкія прымалі ўдзел у выдаваньні уставы для полацкіх млынароў. Усе гэтыя факты зьяўляюцца паказальнікам пэўнага значэньня краёвых соймаў.

V

З пашырэньнем хрысьціянства ў Полацкай зямлі, яе вылучылі у асобную адміністрацыйна-царкоўную акругу; на чале яе стаяу біскуп, які залежыў у царкоўна-адміністрацыйных адносінах ад Кіеўскага мітрапаліта. Але гэтая залежнасьць была толькі номінальнай, бо, з прычыны далекасьці Полацку ад Кіеву, мітрапаліт фактычна ня меў ніякае магчымасьці выяўляць сваю ўладу, асабліва, калі мець на ўвазе напружаныя адносіны Кіеву з Полацкам.

Праўнае палажэньне Полацкае царквы заставалася бяз зьмен з моманту ўваходу Полацкае зямлі ў склад вялікага княства Літоўскага. Полацкі ўладыка, як і даўней, быў падпарадкаваны Кіеўскаму мітрапаліту, незалежна ад таго, ці быў Кіеўскі мітрапаліт адначасна і мітрапалітам Маскоўскім, ці Кіеўская мітраполія была організацыяй асобнай ад Масквы. Дзякуючы таму, што Полацак знаходзіўся досыць далёка ад Кіеву і Масквы, залежнасьць Полацкага ўладыкі ад Кіеускага мітрапаліта была фіктыўнай. Унутры свае эпархії Полацкі ўладыка карыстаўся поўнай свабодай у сваёй дзейнасьці. У склад Полацкае зпархіі ўваходзілі Полацкая і Віцебская землі. Дзякуючы гэтаму захавалася царкоўна-адміністрацыйнае адзінства абедзьвюх зянель, хаця-ж політычна Віцебская і Полацкая землі былі адасобнены адна ад другое. Праўда, у характары і будове народнае гаспадаркі, у організацыі грамадзянства і адміністрацыйна-дзяржаўнага кіраваньня абедзьве зямлі мелі шмат агульнага, дзякуючы чаму захавалася экономічнае адзінства Полацкае і Віцебскае зямель, а разам з гэтым магло захавацца і царкоўна-адміністрацыйнае адзінства.

Дзякуючы таму, што Полацкая зямля у экономічных і політычных адносінах была адасобиена, Полацкая царква захавала поўную аўтономію і незалежнасьць ад сьвецкае улады яшчэ ў часы дзяржаўна-праўнае свае незалежнасьці. Полацкая праваслаўная царква захавала сваю незалежнасьць з усімі правамі і вынікамі, якія з гэтае незалежнасьці выходзілі, і тады, калі Полацкая зямля павінна была прыНЯЦЬ Літоўскага князя; правы і перавагі царквы былі азначаны у тэй умове, якую Полацкая зямля ўлажыла з князем. Артыкулы ўмовы князя Андрэя, сына Альгерда, з Полацкай зямлёй мэханічна пераносіліся у наступныя прывілеі і былі ўключаны ў агульны пацьвярджальны прывілей 23 ліпня 1511 году, на правы і вольнасьць Полацкае зямлі[99].

Згодна з памянёным прывілеем, Полацкая царква захоўвала поўную незалежнасьць ад сьвецкае ўлады ў адміністрацыйна-гаспадарчых адносінах. Роўным чынам, царква захоўвала свае маемасныя правы таксама у непарушнасьці. Вялікі князь даклярава насельніцтву зямлі "церкви божией не вступатися, в дом божий святой Софеи и в дом божий святого спаса и в иные домы церковные не вступатися". Пацьвярджальная устаўная Грамата Віцебскае зямлі ад 16 чэрвеня 1503 году зьмяшчала ў сабе такую-ж самую гарантыю. Апроч таго, яна гарантавала непарушнасьць веры літоўцаў і ляхаў, у выпадку, калі-б апошнія прынялі праваслаўе[100]. У Полацкім прывілеі 1511 году ня зьмешчана такое гарантыі, але, дзякуючы адзінству Полацкае і Віцебскае зямель у царкоўна-адміністрацыйных адносінах, вышэй памянёны артыкул Граматы меў, зразумела, значэньне і для Полацкае зямлі. Апроч таго, што незалежнасьць праваслаўнае царквы была прадугледжана земскімі прывілеямі, яна была пацьверджана і ў асобным прывілеі, які быў выдадзены Полацкай царкве з прычыны просьбы і хадайніцтва Лукі, архібіскупа Полацкага і Віцебскага. Архібіскуп Лука зьвярнуўся да вялікага князя Аляксандра, просячы пацьвердзіць усе тыя царкоўныя правы і перавагі, якія яна мела здаўна і якія знаходзілі сабе праўную пастанову у так званым зьвітку Яраслава (сына Ўладзімера). Зьвітак гэты зьмяшчаў у сабе ўсе царкоўныя правы і устанауляў незалежнасьць царкоўнае організацыі ад сьвецкае ўлады.

Вялікі князь Аляксандар пашоу насустрач просьбам Полацкага уладыкі і абвясьціў на імя яго 26 сьнежня 1508 году прывілей[101], які даваў права архібіскупу Луцэ і яго наступнікам "судить и рядити и вси дела духовные справовати, христианского и грецкого закона, подле тых прав выпису того свитка Ярославля вечно на веки веков". З гэтае прычыны вялікі князь даў пасьля гэтага загад адміністрацыі, усім зямляўласьнікам, як духоўным, гэтак і сьвецкім, аднаго і другога вызнаньня "штобы кривды бы церкви божией архиепископы не чинили и в доходы церковные и во вси права, и в суды духовные не вступалися", бо за архібіскупам Лукой застаецца суд і кіраваньне царкоунаю маемасьцю, подле давного обычая". Прывілей пацьвердзіў права асоб, якія жылі на царкоўных землях у гарадох, займацца гандлем, з умовай выплаты, разам з горадам, усіх павіннасьцяй. Прывілей захоўваў за сьвецкімі людзьмі каталіцкага вызнаньня права патронату над цэрквамі закону грэцкага, аднак, з умовай, што патрон ,не мает моцы того священника от той церкви рушити без осмотрения и воли архиепископией". У выпадку, калі ў князёўскіх і панскіх дварох была пабудавана праваслаўная царква, якая знаходзілася пад патронатам архібіскупа, апошні захоўваў свае правы непарушнымі. Урэшце, прывілей таксама абараняў гонар і паважнасьць праваслаўнага духа. венства. Асобы аднаго і другога вызнаньня, якія абразілі моральна ці фізычна сьвяшчэньніка, падлягалі духоўнаму суду. Такім чынам, незалежнасьць Полацкае царквы ад сьвецкае ўлады ў царкоўна-адміністрацыйных адносінах была захавана. Гэтая ідэя незалежнасьці не пярэчыла існаваньню права патронату з боку сьвецкіх зямляўласьнікаў і кіраўнікоў гаспадара, бо за Полацкім архібіскупам заставалася права контролю над дзейнасьцю земляўласьнікаў і адміністрацыі ў адносінах да парахіяльнага духавенства.

Пад загадам біскупа знаходзіліся цэрквы ня толькі ў Полацкай зямлі. Праваслаўная царква сьв. Міколы ў Рызе таксама была у сфэры ўплыву Полацкага ўладыкі, які меў права прызначаць у вольныя парохі сьвяшчэньнікаў — сваіх кандыдатаў і звальняць іх, замяняючы новымі асобамі, калі ён знаходзіў іх неадпаведнымі. У Рызе здаўна была беларуская колёнія, вядомая пад назовам "русский конец", дзе знаходзілася царква сьв. Міколы. Помнікі захавалі некалькі фактаў, якія сьведчаць аб правох біскупа ў адносінах да праваслаўнае царквы ў Рызе. Гэтак, у 1521 годзе, полацкі архібіскуп Язэп звольній сьвяшчэньніка царквы сьв. Міколы, імем вана, а на яго месца прызначыў свайго зяця, таксама Івана[102]. Праз два гады быў прызначаны новы сьвяшчэньнік, нейкі Мацей Якабсок. Звычайна, у такіх выпадках архібіскуп зварочваўся з адпаведным пасланьнем да Рыскага магістрату, просячы перадаць новаму сьвяшчэньніку ключ і царкву[103].

Полацкія архібіскупы былі кандыдатамі тутэйшага грамадзянства, духоўнага і сьвецкага. Князі, баяры, паны і ўсё славутнае "господне людство" прымалі ўдзел у вабраньні біскупа[104]. Хіротонія залежыла ад Кіеўскага мітрапаліта, які спэцыяльна іншы раз прыяжджаў дзеля гэтага ў Літву. Тутэйшае грамадзянства, відаць, мела контроль над дзейнасьцю свайго архібіскупа. Гэтак, у 1544 годзе шляхта Полацкае зямлі зьвярнулася да вялікага князя Жыгімонта ІІ з скаргай на дзейнасьць Полацкага архібіскупа Сымона. Вялікі князь уважліва разгледзеу скаргу Полацкае шляхты і аддаў загад земяніну Войне Пятровічу выехаць у Полацак, каб той дазнаўся "о тых вси кривдах и шкодах и тяжкостях, которые Полоцкий владыка причинил населению". Война лавінен быў сабраць усе патрэбныя весткі, а ўсё тое, што біскуп несправядліва ўзяў, зьвярнуць законным уласьнікам. Разам з тым, вялікі князь знашоў патрэбным паведаміць Кіеўскага мітрапаліта аб учынках Полацкага архібіскупа, а Полацкай шляхце даручыў запрасіць Кіеўскага мітрапаліта ў Літву, каб той разгледзеў справу архібіскупа і супольна ― "разузнание и справедливость тому, наконец без отволоки учинить водле обычаю, закону их и права писаного земского"[105]. Ня гледзячы на тое, што прывілей захоўваў непарушнасьць царкоўнага суду, на практыцы шмат асоб, нездаволеных дзейнасьцю біскупа, падавала скаргі вялікаму князю, каб той разглядаў справы і аднаўляў парушанае царкоўнае права, перадаючы тое ці іншае спрэчнае пытаныıе на разгляд Кіеўскага мітрапаліта. Гэтак, калі Полацкі архібіскуп Сымон скасавай шлюб баярыні Тамілы Гітаўтаўны з сынам мітрапаліта (потым ён дазволіў яму жаніцца зноў, хаця-ж аб гэтым сама баярыня, якая многа пакутвала "от окруженства мужа", не прасіла), то вялікі князь, у вадказ на паклонную баярыні, зьвярнуўся да Кіеўскага мітрапаліта з просьбаю, каб той "водле обычаю и закона и права вашего духовного в том ее заховал и владыце Полоцкому оного неслушного разлучения, малженства их (што есть проти ку богу и с погорщением многих людей закона вашего) легце не опущал, а так бы того з столца своего дозрел, якося на таковых у праве вашем духовном описует"[106]. 3 гэтага відаць, што Вялікі князь выступаў, як абаронца інтарэсаў шляхты ня толькі у справах сьвецкіх, але і у справах духоўных.

Полацкі біскуп займаў у Полацкай зямлі выдатнае становішча, быў значнай політычнай фігурай і прымаў актыўны ўдзел у політычным жыцьці. Яму даводзілася іншы раз выступаць у зносінах з немцамі, як прадстаўніку ўсяе зямлі. Гэтак, калі Полацкі біскуп Якаў даведаўся аб замірэньні немцаў з вялікім князем Вітэнем, ен зьвярнуўся да адміністрацыі гораду Рыгі, просячы прапусьціць хлеб у Полацак[107]. Політычным значэньнем полацкіх біскупаў тлумачыцца, між іншым, і тое, што яны тытулявалі сябе архібіскупамі. Калі Кіеўскі мітрапаліт не згаджаўся прызнаць за Полацкім біскупам тытулу архібіскупа, то ўладыка Аўхім паскардзіўся на Кіеўскага мітрапаліта вялікаму князю на тое, што "он дей не пишет мене в листех сваих архиепископом, а перед тым дей митрополитами до моих предков, владык полоцких писывали архиеписколам, а сами предковы мои в листех своих титул свой писывали архиепископы, и он дей ми того ныне боронит". Каб вырашыць спрэчнае пытаньне, вялікі князь заклікаў да сябе князёў Друцкіх і Полацкіх баяр, якія прызналі, што Полацкі ўладыка здаўна меў тытул архібіскула. Паводле гэтага вялікі крязь прыняў пастанову, каб на будучыну Кіеўскі мітрапаліт тытуталяваў Полацкага ўладыку архібіскупам[108]. Тады-ж вялікі князь Жыгімонт вырашыў пытаньне аб старшынстве уладык Полацкага і Ўладзімерска-Берасьцейскага. Князі Друцкія і ба. яры полацкія, якіх запыталіся пра гэта, адказалі вялікаму князю, што "завжды владыки Полацкии выше о владык Владимирских сежевали". Вялікі князь, разам з панамі раднымі, вырашыў справу на карысьць біскупа Полацкага[109]. Відавочна, паказаньне тутэйшых зямляўласьнікаў мела вялізнае значэньне. Гэткія факты, калі прадстаўнікі духавенства зварочваліся да вялікага князя, давалі яму права прымаць удзел у вырашэньні царкоўна-адміністрацыйных пытаньняў, дзякуючы чаму незалежнасьць царквы ад адміністрацыі на практыцы парушалася. Усе царкоўныя асобы і ўсгановы, паводле старадаўняга звычаю, падлягалі суду улацыкі. Аднак, паасобныя манастыры, якія мелі спэцыяльныя граматы, былі вольны ад біскупскага суду. Гэтак, Полацкі манастыр, у імя прачыстае, атрымаў ад Полацкага князя грамату на розную маемасьць; грамата гэтая ў той самы час звальняла манастыр ад падсуднасьці біскупа. Усё насельніцтва, якое жыло на тэрыторыі манастыра, было падпарадкавана ігумену[110]. Дзякуючы гэткім імунітэтам манастыр станавіўся асобнай царкоўна-грамадзкай організацыяй, якая была вельмі слаба зьвязана з вышэйшаю царкоўнаю ўладай. Полацкі ўлаДыка быў вельмі буйным зямляўласьнікам. Паводле вестак Полацкае рэвізіі 1552 году, Полацкі ўладыка стаўляў на вайну 50 коньнікаў[111]. Дзякупочы гэтаму Полацкі уладыка, як буйны зямляўласьнік, меў вялікае значэньне ў жыцьці Полацкае зямлі. З другога боку, як зямляўласьнік, ён быў зьвязаны супольнымі экономічнымі і політычнымі інтарэсамі з тутэйшым грамадзянствам, дзякуючы чаму ў грамадзянстве падтрымліваўся інтарэс да царкоўных спраў Полацкае зямлі.

Калі Полацку было нададзена Майдэборскае права, дык гэта было прычынай раду конфліктаў паміж царквой і полацкай адміністрацыяй. Гарадзкая ўлада забірала некаторыя сёлы і вёскі, якія належылі царкве; з свайго боку, людзі, якія жылі ў гарадох на царкоўных землях і прымалі ўдзел у гандлі, не хацелі выплачваць гарадзкіх падаткаў, хаця-ж аб гэтым казала Грамата вялікага князя 1503 году, якая пацьвярджала правы і перавагі Полацкае царквы. Урэшце, царкоўныя людзі прымушаны былі падпарадкавацца Майдэборскаму праву. Пацьвярджальны прывілей 1531 году, дазваляючы паркоўным людзям займацца гандлем і рамесьніцтвам, аднак, зазначаў, што яны абавязаны прымаць удзел разам з мяшчанамі ў выплаце тых падаткаў, якія прыпадаюць на мяшчан. Разам з тым, царкоўныя людзі павінны былі прымаць удзел у старожах дзеля аховы гораду. Каб пазбавіць ніжэйшае духавенства ад розных злачынстваў з боку улады біскупа, у Полацкім земскім прывілеі было вызначана, якія прыбыткі біскуп меў права атрымліваць ад гэтага духавенства[112]. Дзякуючы гэтаму, усе паборы біскупа, якія ня мелі падставы ў Полацкім прывілеі, былі незаконнымі.

Насельніцтва Полацкае зямлі, галоўным чынам, належыла да праваслаўнага вызнаньня. Аднак, трэба констатаваць, што ў Полацку было і каталіцкае вызнаньне. Ужо у часы вялікага князя Аляксандра было пабудавана паводле яго загаду "колько божниц Римского закона"[113]. Полацкі прывілей на Майдэборскае права вымагаў, каб палова бурмістраў абіралася з складу асоб каталіцкага вызнаньня. Роўным чынам, з двох радцаў адзін павінен быць каталіком. Усё гэта сьведчыць аб роўнапраўнасьці аднаго і другога вызнаньня. Аднак, відаць, каталіцызм у Полацкай зямлі меў нязначнае пашырэньне. Калі Сьцяпан Баторы узяў Полацак у маскоўцаў, то на усёй Полацкай зямлі ня было ніводнае каталіцкае царквы: яны або былі зруйнаваны ў часы маскоўскае окупацыі, або існаваньне іх спынілася з прычыны адсутнасьці парахіян (аб гэтым больш дакладна можна даведацца ў першым томе "Віцебскае Старасьветчыны", стар. 602). У кожным разе, у Полацкай зямлі канца XV і пачатку XVІ сталецьця ня было ніякага рэлігійнага антагонізму.

Зноскі

правіць
  1. В. Е. Данилевич. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV века. Кіев, 1896.
  2. Областное деление и местное управление Литовско-Русского Государства ко времени издания первого Литовского Статута. Исторические очерки Матвея Любавского, стар. 28-31. (Далей прыводзіцца скарочана: «М. К. Любавский, Областное деление»).
  3. М. К. Любавский, Областное деление, стар. 30.
  4. М. К. Любавский, Ibidem.
  5. И. Я. Якубовский. Земския привилеи великого княжества Литовского. («Журн. Мин. Нар. Просв.», 1903, красавік-чэрвень).
  6. И. Я. Якубовский, op. cit., ("Журн. М. Н. Пр.". чэрвень, 1903), стар. 203.
  7. М. К. Любавский, op. cit., стар. 29.
  8. Н. Я. Якубовский, op. cit. («Журн. М. Н. Пр.», чэрвень, 1903), стар. 269.
  9. И. Я. Якубовский op. cit, («Журн. М. Н. Пр.», чэрвень, 1903), стар. 298, арт. 21.
  10. И. Я. Якубовский, ibid., арт. 22.
  11. И. Я. Якубовский op. cit, («Журн. М. Н. Пр.», чэрвень, 1903), стар. 297, арт. 17.
  12. И. Я. Якубовский, ibid., арт. 13.
  13. И. Я. Якубовский op. cit, («Журн. М. Н. Пр.», чэрвень, 1903), стар. 298, арт. 24.
  14. И. Я. Якубовский, ibid., арт. 18.
  15. И. Я. Якубовский, ibidem.
  16. И. Я. Якубовский, op. cit., ("Журн. М. Н. Пр.", чэрвень, 1903), стар. 297, арт. 12.
  17. М. К. Любавский, op. cit., стар. 30.
  18. И. Я. Якубовский. op. cit., ("Журн. М. Н. Пр.", чэрвень, 1903), стар. 264.
  19. И. Я. Якубовский. op. cit., ("Журн. М. Н. Пр.", чэрвень, 1903), стар. 301.
  20. И. Я. Якубовский, ibidem.
  21. И. Я. Якубовский, op. cit., («Журн. М. Н. Пр.», чэрвень 1903), стар. 303.
  22. 22,0 22,1 Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической Комиссией. С.-Петербург. (Т. I, 1846; т. II; т. III, 1848; т. IV, 1850). Т. II, № 70. (Далей прыводзяцца скарочана: «Акты Зап. России»).
  23. М. К. Любавский, op. cit., стар. 261. Назовы паасобных частак тэрыторыі дапасаваны у працы проф. Любоўскага да адміністрацыйнага падзелу б. Расійскае імпэрыі.
  24. Акты Литовско-Русского государства, изданные М. В. Довнар-Запольским. Выпуск 1 (1390—1529). Москва, 1890, № 197. (Далей прыводзяцца скарочана «Акты Лит.-Русск. государства»).
  25. Акты Литовской Метрики, собранные проф. Ф. И. Леонтовичем. Т. I. [Вып. 1 (1413—1498), Варшава, 1896 (№ 1 — № 427) і Вып. 2 (1499—1571), Варшава, 1897 (№ 428 — № 775)], №№ 322, 340, 341, 344, 542 і іншыя. (Далей прыводзяцца скарочана: «Акты Литовск. Метрики»).
  26. Ibid., № 542.
  27. Літоўская Мэтрыка. Кніга Запісаў XVI, ліст 128 адвар. і 129. (Далей прыводзіцца скарочана: «Кніга запісаў XVI»)
  28. Полоцкая ревизия, стар. 58, 68 і іншыя.
  29. Ibid., стар. 64, 72.
  30. Акты Зап. России, т. II, № 70.
  31. Ibid., т. I, № 159.
  32. Акты Лит.-Русск. государства, № 122—124.
  33. Ibid., т. I, № 98.
  34. Ibid., № 133. Проф. М. В. Довнар-Запольский. Государственное хозяйство великого княжества Литовского при Ягеллонах. Том I. Киев, 1901, стар. XXI.
  35. Акты Зап. России. т. I, № 159.
  36. Полоцкая ревизия, стар. 28.
  37. Акты Лит.-Русск. государства, № 84.
  38. Акты Зап. России. т. II, № 61.
  39. Акты Лит.-Русск. государства, № 191.
  40. Витебская старина. Составил и издал А. Сапунов, Том 1. Витебск, 1883, № 8. (Далей прыводзіцца скарочана: «Вит. Старина», т. 1).
  41. Ibid., № 11.
  42. Ibid., № 12. Акты Зап. России, т. I, № 159.
  43. Кніга запісаў XVI, ліст 148, 171.
  44. Акты Литовск. Метрики, № 77, 322, 340, 359, 477, 508, 513, 739.
  45. Кніга запісаў XVI, ліст 116 і 117.
  46. Акты Литовск. Метрики, № 508.
  47. Ibid., № 70, 227.
  48. Ibid., № 70, 227.
  49. Карский. Op. cit., стар. 410. Владимиров. Op. cit., стар. XVI.
  50. «Русск. Историч. Библиотека», т. XXXVII, стар. 26-27
  51. Акты Зап. России, т. II, № 152.
  52. Русск. Историч. Библиотека, т. XXXII. стар. 192—195.
  53. Іbіd., стар. 195—197.
  54. Полоцкая ревизия, стар 64-72.
  55. Іbіd., стар. 1--10.
  56. Акты Зап. России, т. ІІ, № 70.
  57. Русск. Историч. Библиотека, т. ХХVІІ, стар. 28.
  58. Акты Зап. России, т. ІІ, № 70.
  59. Kнігa зanіcaў, XVІ, лісты 152-153 і 159.
  60. Полоцкая ревизия, стар. 55, 61, 62, 65, 67, 68, 97, 114.
  61. Акты Литовск. Метрики, № 70, 161.
  62. Проф. М. К. Любавский. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. Изд. 2. Москва, 1915, стар. 327-328 (дадаткі).
  63. Русск. Историч. Библиотека, т. ХХVІІ, стар. 28-29.
  64. Іbіd. cap. 410-411.
  65. Іbіd., стар. 701-703. Акты Зап. России, т. І, № 159.
  66. Акты Зап. России, т. 1, № 159, стар. 180.
  67. Іbіd., стар. 181.
  68. Іbіd., стар. 180.
  69. Іbіd., стар. 181.
  70. Іbіdem
  71. Іbіd., стар. 180.
  72. Іbіd., стар. 181.
  73. Іbіdem
  74. Іbіdem
  75. Іbld., стар. 179-180.
  76. Іbіd., № 175.
  77. Іbld., стар. 200.
  78. Русск. Историч. Библиотека, т. XXVІІ, стар. 785-787.
  79. Акты Зап. России, т. 1, № 209.
  80. Русск. Историч. Библиотека, т. ХХVІІ, стар. 814-817.
  81. Іbіd., стар. 836-838.
  82. Акты Зам. России, т. ІІ, № 61.
  83. Іbіd., № 70.
  84. Іbіd., N 147.
  85. Акты Лит.-Русск. государства, № 191.
  86. М. К. Любавский. Областное деление, стар. 254. У пачатку XVІ ставецьця ваяводамі былі: Станіслаў Глебавіч, Войцэх Гаштольд, Ян Глебавіч, Петра, сын Станіслава, Кішка, Петра Корсак.
  87. Акты Зап. России, т. ІІ. № 70.
  88. Полацкая ревизия, стар. 28.
  89. Русск. Историч. Библиот., т. XXVІ, стар. 28-29.
  90. Акты Зап. России, т. ІІ, № 70, стар. 59.
  91. Іbіd., т. І, N 175.
  92. Іbіd., T. ІІ, № 61.
  93. Іbіd, № 747.
  94. Проф. М. К. Любавский."Областное деление", стар. 865.
  95. Кніга запісаў ХVІ, лісты 131, 134, 135, 136, 137, 139, 142 і інш.
  96. Іbіd., лісты 138-140. Проф. М.К.Любавский "Областное деление", стар. 872.
  97. Іbіd.. лісты 138-140.
  98. Іbіd., ліст 289. Проф. М. К. Любавский, "Областкое деление". стар. 875.
  99. Акты Зап. России, т. 11, № 70.
  100. Іbіd., т. 1, № 204.
  101. Вит. старина, т. І, № 17.
  102. Витебская старина, т. V. Материалы для история Полоцкой епархии. Составил и издал А. Сапунов. Витебск. 1888, № 24. (далей прыводзіцца скарочана: "Вит. Старина. т. V")
  103. Іbіd., № 27.
  104. Вит. Старина, т. 1, № 14.
  105. Вит Старина, т. V, № 32.
  106. Іbіd., № 33.
  107. Вит. Старина, т. І, № 8.
  108. Іbіd., N 19.
  109. Іbіd., № 20.
  110. Вит. Старина., т. V. № 7.
  111. Полоцкая ревизия, стар. 167.
  112. Акты Зап. России, т. ІІ, № 70.
  113. Іbіd., т. І, N 192. стар. 235.
 

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.