Полымя (часопіс)/1930/5-6/Вершы/Пажоўкнуў ліст… Прыгасьлі вочы…

Соленая ⁂ (Пажоўкнуў ліст… Прыгасьлі вочы…)
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
1930 год
Арыгінальная назва: Минають дні, минають ночі (1845)
Пераклад: Янка Купала
Крыніца: Полымя. — Май—чэрвень 1930. — №5-6. — С. 64-65
Песьняру
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пажоўкнуў ліст… Прыгаслі вочы… (Шаўчэнка/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

(З украінскага — Т. Шаўчэнкі)

Пажоўкнуў ліст… Прыгасьлі вочы.
Заснулі думы, сэрца сьпіць,
І ўсё заснула, і ня знаю
Ці я жыву, ці дажываю,
Ці так па сьвеце валачуся,
Бо ўжо ня плачу, не сьмяюся…

Дзе ты, доля? Дзе ты, доля?
Няма ніякой!
Калі добрай шкода, божа,
То дай хоць благой!

Ня дай спаць ты хадзячаму,
Сэрцам абмірацца,
І гнілою калодаю
Па сьвеце валяцца.

А дай жыць душою, сэрцам,
І цябе хваліць,
І твой сьвет нярукатворны,
І людзей любіць…

Страх упасьці у кайданы,
Мерці у няволі,
А яшчэ горш спаць бяздушна,
Ой, спаці на волі.

Каб, заснуўшы ва век векаў,
І сьледу ня кінуў
Ніякага і такога:
Ці жыў, ці загінуў.

Дзе ты, доля? Дзе ты, доля?
Няма ніякой!
Калі добрай шкода, божа,
То дай хоць благой!

1906 г.