Прадпісанне Найвышэйшай нарадовай рады аб паўсюднай арганізацыі парадкавых камісій

4 чэрвеня. Прадпісанне Найвышэйшай нарадовай рады аб паўсюднай арганізацыі парадкавых камісій
Аўтар: Рэч Паспалітая
Крыніца: http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/akty-rechy-paspalitay/akty-pa-stannya-i-vayny-1794-goda/4-chervenya-pradpisanne-nayvysheyshay-naradovay-rady-ab-pa-syudnay-arganizatsyi-paradkavykh-kamisiy/

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4 чэрвеня. Прадпісанне Найвышэйшай нарадовай рады аб паўсюднай арганізацыі парадкавых камісій

Найвышэйшая рада нарадовая.

Ужо маючы прапісаную да акта нарадовага паўстання агульную арганізацыю парадкавых камісій, але жадаючы яе мець з поспехам выкананай, пастанаўляе для належнай дзейнасці кожнай парадкавай камісіі правілы.

  1. Зараз адарваныя ад цела Рэчы Паспалітай ваяводствы, землі і паветы, якія будуць вернуты зброяй нашых братоў, згодна сваіх магістратур управяцца, а астатнія часткі тым часам падпарадкуюцца парадкавым камісіям, з якімі бліжэй мяжуюць.
  2. Прадпісанне 2-га пункта 1-га артыкула аб выбранні камісараў таго толькі тычыцца, дзе дагэтуль парадкавыя камісіі не абраны або не пастаўлены.
  3. Там, дзе парадкавыя камісары або абраны або ўжо пастаўлены, там новым выбарам абывацелям не належыць займацца.
  4. Калі б у якой-нібудзь існуючай парадкавай камісіі мелася асоб болыш прадпісанага арганізацыяй або не адпавядала тым вопісам ці укладам, там Найвышэйшая рада скароціць або дабавіць столькі асоб, колькі гэта будзе патрэбнна адпаведна згаданаму вопісу.
  5. Для гэтага ўсе зараз існуючыя парадкавыя камісіі павінны прыслаць не марудзячы радзе: 1 — лісты асоб, зараз іх склад фарміруючых, 2 — лісты асоб, якія былі выбраны у парадкавыя камісіі згодна прадпісанню канстытуцыйнага сейма.
  6. Па атрыманні такіх лістоў Найвышэйшая рада неадкладна дасць рэзалюцыю з якіх асоб будзе фарміравацца склад згаданых камісій, аднак пакуль тое наступіць, кожная парадкавая камісія не адступіцца выконваць прадпісаныя сабе абавязкі ў такім складзе асоб, у якім зараз знаходзіцца.
  7. Кожная парадкавая камісія, існуючая ў цяперашнім складзе, па атрыманні арганізацыі зараз жа падзеліцца на вызначаныя аддзелы. Кожны з тых аддзелаў мусіць фарміраваць асобныя рапарты сваіх чыннасцяў, якія камісія з далучэннем на пленуме сваіх рапартаў будзе разам адсылаць у Найвышэйшую раду, чаму ўсяму належыць збірацца ў Польшчы.
  8. У Літве жа парадкавыя камісіі свае рапарты падобным спосабам з-за асобнасці аддзелаў ЦД, а ЦД будзе адсылаць ННР з той агаворкай, што якія літоўскія парадкавыя камісіі бліжэй да Найвышэйшай рады, чым да ЦД знаходзяцца, тыя два згодныя рапарты сваіх чыннасцяў складуць і адзін у раду, а другі ў ЦД павіннны прыслаць.
  9. Паколькі актам нарадовага паўстання выбар асоб у крымінальны суд даручаны Найвышэйшай радзе і яго забяспечыць з асоб, якія на урад суддзяў былі выбраны праз земскія і гродскія выбары апошніх вольных сеймікаў, а дагэтуль кіруемыя справядлівай стараннасцю некаторыя ваяводствы і землі, не жадаючы цярпець доўга беспакаранымі ўчынкі супраць народа і паўстання, самі прыступілі да выбару пастаноўленых асоб і судоў, тады, каб злучыць іх дбайнасць з прадпісаннымі абавязкамі, загадваем усім парадкавым камісіям спісаць і прыслаць радзе лісты не толькі тых асоб, якія згаданымі апошнімі сеймікамі і гарадскімі элекцыямі вольна абраныя, але і тых, хто зараз у крымінальныя суды пастаўлены.

Даны у Варшаве на сесіі Нарадовай рады 4 чэрвеня 1794 г.

Ксёндз Гуга Калантай, старшыня

Томаш Чзх, сакратар ННР

БПАНК, спр. 1090, л. 3—3 адв.

Анішчанка, Я. К. Збор твораў: у 6 т. / Яўген Канстанцінавіч Анішчанка. — Мінск: В. Хурсік, 2004.

Т.1: Камісары Касцюшкі: Дакументы паўстання 1794 г. у Літоўскай правінцыі. — 2004. — С. 11—13.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.