Пракрычалі пеўні ўночы…

Пракрычалі пеўні ўночы…
Верш
Аўтар: Валеры Маракоў
1930
Крыніца: Вясна : штомес. літ. дадат. да газ. “Камуніст”. – 1930. – № 4. – С. 11.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пракрычалi пеўнi ўночы,
Месяц зноў, як твар каханай…
Хто мне сёньня напрарочыў
Пра журбу i пра туманы? 
Я пiшу ў сваiм пакоi…
Ноч, як сьнежная русалка…
Сьнiцца мне зусiм другое,
Што жадаю гэтак палка. 
Сьнiцца сон далiнных кветак,
Родны край ў вянках змаганьня.
I, наiўны сам падлетак,
Спатыкаю ў полi раньне…