Прамова Баляслава Друцкага-Падбярэскага (1927)

Прамова Баляслава Друцкага-Падбярэскага
Прамова
Аўтар: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
1927 год
Крыніца: Часопіс «Беларускі Радны», № 1 (12), 16 лютага 1929 г., б. 6
Прамова адбылася на зьезьдзе гмінных радных-беларусаў у Вільні ў 1927 годзе. У выніку памылкі друку арыгінальнай публікацыі, сюды твор ня трапіў цалкам.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прамова п. Друцкага-Падбярэскага.

Грамадзяне—Радныя! Як скрыгат жалеза па шклу, ў спакойнай, дзелавой атмасфэры нашага Зьезду прагучэў сяньня гістэрычна-дэмагогічны выпад п. Мамонькі. Што яму трэба? Яшчэ ўчора ён вітаў Зьезд, жадаў памыснай працы… Крыху тлумачэньня знаходзім у лістоўцы, якую нам пакінуў п. Мамонька: ён і яго кумпанія хоча сарваць Зьезд… Гледзячы на подпісы — можна не дзівіцца гэтай выходцы. Бо-ж хто яе падпісаў? Мамонька — былы эс-эр. Чалавек, які ўсё жыцьцё нічога не робіў, а толькі шкодзіў другім у рабоце Радны — Крук, які так сама вітаў учора Вас — прайшоў па бальшавіцкаму сьпіску. Пасол Шапель, б. вызваленец, пасьля камунізуючы НПХ-овец, сябра польскіх ультра—левых партыяў, які пралез у Сойм беларускімі галасамі, але да беларускасьці прызнаўся толькі тады, калі затрашчаў мандат, а ягоныя „ідэолёгія“ НПХ-оўца аб’яўлена антыпаньствовай. Далей ідзе Міткевіч… О! гэта ўжо зусім вядомая вялікасьць… з выбараў у Сойм у 22 г., калі ён разьбіваў белар еднасьць… Аб іншых — гутарыць няма чаго: нейкія 000.

Але вось іншая справа — другая лістоўка, падпісаная п. Умястоўскім. Іншая не дзеля таго, што п. Умястоўскі палітычна мае большую вартасьць, ці вагу ад тых, з кім сяньня выступіў „адзіным фронтам“. Але дзеля таго, што п. Умястоўскі, як ён сам сябе зарэкамэндаваў учора пры павітаньні Вас — стары беларускі пісьменнік. Ягонае выступленьне проці Зьезду — проста нейкая дзіцячая выхадка. Рарэклямаваўшы гэтак сябе ўчора, ён сяньне бы дзіцяне мармоча: „прывітаў… але… памыліўся“… „прыняў за Зьезд — жменю людзей“…

Паны! Калі хто бярэцца за палітыку, — гэтак мыляцца ня можна, а стараму ды яшчэ беларускаму пісьманніку — проста сорам выступаць гэтак проці I-га Зьезду сапраўды выбраных прадстаўнікоў Народу! Канешна ён выставіў сабе гэтым найлепшы