Прамова Мікалая II Раманава (20 ліпеня 1914)
Прамова Гасудара Імператара Прамова Аўтар: Мікалай II Раманаў 20 ліпеня 1914 году Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 29, 25 ліпеня 1914 г., б. 2 |
Прамова Гасудара Імператара.
У Пецярбурзі ў Зімнім Дварцы пры ў прысутсвіі Гасудара прачытан маніфэст аб вайне і атпраўлена малебства аб дараваньні расейскаму воінству пабеды. Пасьля богослужэньня Гасудар сказаў вось што:
«Са спакоем і годнасьцю спаткала наша Вялікая Матка Русь ведамасць аб аб‘яўленьні нам вайны. Я веру, што с такім-жа пачуцьцём спакою мы давядзём вайну, якая-б яна не была, да канца. Я тут таржэственно заяўляю, што да тых пор не заміруся, пакуль апошні непрыяцельскі салдат ня выйдзе з нашай зямлі. Я звертаюся к вам, сабраным тут прадстаўнікам дарагіх мне войск гвардзіі і Пецярбурскаго ваеннаго округа, і ў вашых асобах к усей ядынароднай, ядынадушнай, моцнай, як сьцена гранітная, арміі Маей, і благаслаўляю яе на труд ратны».
У часе гэтых слоў Гасудара, усе прысуствуючые апусьціліся на калені і за тым загрымела «ура».