Прамова русіна
Concio Ruthena (Прамова русіна) Проза першая паловы XVIII стагодзьдзя Крыніца: Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI — першая палова XVIII стагоддзя / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; Падрыхт. А. І. Богдан і інш. Навук. рэд. В. А. Чамярыцкі — Мн.: Бел. навука, 2003. — 1015 с. ISBN 985-08-0571-4 — стар. 847—848, 959 |
Твор мае антыклерыкальную скіраванасьць. Ён быў знойдзены толькі ў XX стагодзьдзі ў Вільні ў шматмоўным беларускім зборніку першае паловы XVIII стагодзьдзя. |
Хоцяшчых цягнець, не хочашчых валачэць на той свет. Калі я почну мысліці і розумом досці ўсе таемніцы небесные, ажно весь свет у мілосцівого Бога жорна подперает паўрыца — Пётр святы, тую паўрыцу подперает верацяно — Павел святы.
Але на чом тое верацяно стаіць? І до чого до тых жорон прыпято? Ах, вельмі мудро і грэх нешчыслёны помысліці. І прыставіць до тых жорон мілослівы Бог і закруціць тые жорна млоном — воляю сваёю святою. Як жэ не кажному аднаково здасце: аднаму з лускі адзерціся, другому на крупу здзерціся, трэцёму на муку сцерціся, чацвёртаму ў пыл прэцерціся, а другому і цалкам выскочыці.
От як цепер вясну голодну мой швагер Міклуч гэтак сцёрся, змяўся, што аж за горою заванеў. А пан Станкевіч, кіслы сват, под Радушкевічы з самою выскачыў, а не без того, што б што лускі не пацераць. І што ж мілослівы Бог з томі крупамі робіць в велькім бездэнным гаршку? Ласкі своёй святой варыць кашу, і засоліць тую кашу боязнёю сваю святую, і засоліць жэ тую кашу верую сваю святую. Да не доўго з тых прысмакоў прышло цешыціся, колі поганы чорт у тую кашу ўкінуў гатаўню[1] — прэклятой веры схізматыцкой у тую кашу наполоніў.
Просімо ж нінейшого пражніка[2] — святого Мікулы, што тую гатаўню выняў і ўкінуў у пекло. Няхай она на векі згарыць. Плюнце ж усе і ногамі патрыце. Амін, алілуя, амін.
Стойце… не амін. Кажуць то, што з велікого глаголеня бываець малое спасене. Ешчо вам скажу. Калі Господа Бога Ісуса жыдове ўзялі на мукі і ўсадзілі ў піўніцу, там найпервей прыходзіць лях і скажэць: «Господзі Ісусе, што тут вашмосць робіць?» Одкажэт Господ Ісус, што «жыдове мяне ўсадзілі на мукі». Одкажэт лях Господу Ісусе: «Я гэтых смярдзюхоў жыдоў усіх павыцінаў і цябе адсюль выведу». Одкажэт Господ, што «мая мілосць незглоболаная[3] прэ тым народу чоловечыньского не можэт того перэстаці, дабы за народ чоловечыньскі не мусяў умерці, дабы да народу чоловечыньского од вечного затрацэня[4] не мусяў адкупіць. А табе за тую адвагу даю тот талент, што ты і ўвесь твой народ будзець смелы, бітны, ваенны».
Потым прыходзіць немец і скажэць: «Вас махтер[5], гер Езу Хрысце? Што тут вассер[6] робіць?» Одкажэць Господ Бог, што «мяне ўсадзілі жыдове на мукі». Одкажэць немец: «Господзі маю, дай немалую сунму грошы, адгэтуль цябе выкуплю». Одкажэць Господ так, як ляху: «А тобе за тую ахвоту даю тот талент, што ты і народ твой будзець гандлёўны, богаты і грошовіты».
А потым настатку прыходзіць русін і спытаецца: «Господу Ісусе, што туг вашэць робіць?» Одкажэць Господ, што «мене жыдове ўсадзілі на мукі». Одкажэць русін: «Пожджы ты, Господзі, к вечэру, я одтуль цебе выкраду». Одкажэць Господ так, як ляху: «А тобе за тую ахвоту даю тот талент, што ты і ўвесь народ твой будзець красці». От незбежны[7] русін выпрасіў талент, за каторы не адзін на шыбеніцы вісіць. Просімы ж нінейшого пражніка — святого Мікулы, штоб тот талент адняў ад нас хоць не ў час. Амін, алілуя.