Прапаўшае дзіця
Аўтар: Янка Купала
Крыніца: Збор твораў у 9 т. Том 8 / Мінск, Маст. Літ., 2002

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нядаўна ў Маскве было такое здарэнне.

Да багатай пані і афіцэра, каторыя толькі што выйшлі з карэты, падыйшла дзяўчынка — убогая і працягнула да іх руку, каб падарылі. Пані стала даставаць грошы, пазіраючы на дзяўчынку. Яна ўдруг страшна закрычала і кінулася да дзяўчынкі, каторая зараз жа апынулася на руках пані і афіцэра. Сабралася многа цікавых, і вот яны што пачулі.

У час ляоянскай бітвы афіцэр камандаваў ротаю і жыў з жонкаю і дачкою ў кітайскім доме (фанзе). Як пачалося адступленне рускага войска, следам за японскімі салдатамі набеглі хунхузы і пачалі паліць афіцэрскія кватэры. У гэтай страшнай калатэчы дзяўчынка згубілася і папала да хунхузаў. Потым у стычцы пабілі часць хунхузаў, другія кінуліся ўцякаць і пакінулі дзяўчынку, каторую забралі нашы салдаты. Яе даглядаў салдат Грыцко. Раненага, яго адправілі ў Маскву. Ён узяў з сабою і дзяўчынку. У Маскве Грыцко доўга шукаў месца, дайшоў да торбы і стаў жабраваць з дзіцём. Нядаўна Грыцко памёр, а беднаму дзіцяці прыйшлося ісці на вуліцу, покі доля ізноў не звяла яе з бацькам і маткаю.