Працуймы, дзеткі, шчыра…
Працуймы, дзеткі, шчыра… Песня Аўтар: Ян Чачот Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html |
Працуймы, дзеткі, шчыра
У дому чы ў дварэ;
Не спіць чалавек добры
Пры рабоце нігдзе.
Нашто той прыганяты
З бізуном там стаіць?
Што Грышка пры рабоце,
Альбо Агатка спіць.
А Грышку і Агаце
Досыць Бог сілы даў,
Штоб тая не гультайка,
Той шчыра працаваў.
Ды яны ж не працуюць,
На іх карбач нясён;
А возьме ім у колей
Гануля і Сымон.
За іх няма нам долі,
За іх знаем бізун;
Не верыць пан і пані,
Стаіць войт і цівун.
Пашоў бы прыганяты
З намі разам араць,
Штоб толька пры рабоце
Грышэнька адвык спаць.
Працуймы ж, дзеткі, шчыра
У дому чы ў дварэ;
Не спіць чалавек добры
Пры рабоце нігдзе.