Прозалаць (1926)/Шэлест радасьці/Вечар

Паднявольным Вечар
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1926 год
⁂ (Беларусь такой невялікай)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечар (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧАР

Слухмяным хлопчыкам прышоў
у горад
вечар…
Веча
зорак
тчэ павуціну сноў.
А ў глухой прасторнай сіні — ўзвышшы
вечар вольнасьць нашу
чырвонай ніткай вышыў.
Подых ветру вабіць радасьцю рабочай,
чырвань вуліц цешыць сьпевам барацьбы.
Сэрца ціха-ціха, шэпча мне, прарочыць:
— хутка мы павінны у Заходняй быць!..