Сонца пачне гушкацца,
або з хмарай вадзіць карагод.
А рабочы бяз сонца за працай,
яго лашчыць толькі смурод.
Шыпяць рамяні з машынай,
у катле шуміць-пеніцца вар.
У падвале, у печцы дымнай
крычыць малінавы жар,
І сталь і чыгун заскрыгочаць,
заскрыгоча жалеза, бэтон,
Запяе з імі песьню рабочы
і дынамо кіпе свой стогн.
Вечны працы звон на заводзе…
люблю песьню заводу свайго!
А сонца ў «вялікім паходзе» —
у завод і ня ступіць нагой.
Ну што-ж, няхай гуляе,
бо як толькі ўзлуешся — бяда.
Паўстаньне, бунт уздымаюць, —
ну і сонца з імі ў ладах.
І гуляюць разам забавы…
«Вясёлы» народ, што й казаць.
На заводзе кашлям крывавым
рве грудзі рабочая раць.
Прывозяць вагонамі камень
выгружаць рабочы ідзе
Узьвіваецца пыл слупамі
ў грудзёх рабочых гудзе.
А рабочыя песьні сьпяваюць,
ні куточка ня знойдзеш цішы.
Няхай сонца панкоў забаўляе,
наша сонца — песьня машын
Няхай сонца званіцы ліжа,
а нас электрычнасьці сьвет.
Наша мэта ўсё бліжай і бліжай,
яна вабіць, yа перад заве!
24/III—25 г.
|