Прозалаць (1926)/Шэлест радасьці/хто ня чуў

⁂ (о мне ісьці…) ⁂ (хто ня чуў)
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1926 год
Эпоманіон
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хто ня чуў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




о
хто
ня чуў
гул працы
на заводзе
калі вясна
праменьнямі гуляе ля машын
калі як пырскі серабра
стальны імглівіць пыл
той хараство жыцьця
няздолеў напаткаць
я чую сьпеў вясны
калі кіпіць завод
калі льле слёзы сталь
агнём халодна — сінім
твой сьпеў вясна — завод
а вольнасьць — сьпеў вясны
на заводзе
вясна мая
песьню
табе
пяю
я