Прывітальны ліст Сп. Гэнэральнага Камісара
Прывітальны ліст Сп. Гэнэральнага Камісара Ліст Аўтар: Вільгельм Кубэ у ліпеньскім нумары часопіса «Жыве Беларусь!» датуецца 14 жніўня 1943 году Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 1, ліпень, б. 2 |
Менск, 14 жніўня 1943
Найлепшымі пажаданьнямі вітаю першы нумар новага часапісу моладзі «Жыве Беларусь».
Гэты часапіс павінен выходзіць, як орган кіраўнікоў Саюзу Беларускае Моладзі. Ён павінен даваць кіраўніком і кіраўнічкам беларускае моладзі, якія на груньце Новай Эўропы змагаюцца супроць бальшавізму, нагоду да абмену думкамі. Часапіс павінен у добра прадуманых артыкулах выражаць супольны скарб ідэяў кадраў кіраўнікоў і быць для беларускае моладзі зброяй у змаганьні супроць бальшавізму і жыдоўства.
У ім павінен выражацца здаровы дух моладзі Новай Эўропы і культывавацца сувязь і вернасьць да нямецкага народу і да Правадыра Адольфа Гітлера. Разам з гэтым, зьместам новага часапісу павінна быць любасьць да беларускае Бацькаўшчыны і Беларускага народу.
Хай-жа ён дапамагае у службе беларускай моладзі і няхай ягонае змаганьне за Новую Эўропу прывядзе да перамогі на беларускім груньце.
Шлю свае найлепшыя пажаданьні беларускай моладзі і ейнай працы. Хай-жа станецца сымбалем тое вызнаньне,якое часапіс бярэ за сваё імя:
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Гэнэральны Камісар у Менску
Вілгэльм КУБЭ