Прыгоды Мюнхаузена (1938)/1/Лісіца на іголцы
← Курапаткі на шомпале | Лісіца на іголцы Апавяданьне Аўтар: Рудольф Эрых Распэ, Карней Чукоўскі 1938 год Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785) |
Сляпая свіння → |
ЛІСІЦА НА ІГОЛЦЫ
Так, здагадлівасць — самае галоўнае ў жыцці і не было на свеце чалавека больш здагадлівага за барона Мюнхаузена.
Аднойчы ў рускім непраходным лесе мне трапілася чорнабурая лісіца.
Скура гэтай лісіцы была такая прыгожая, што мне стала шкада псаваць яе куляй або шротам.
Не марудзячы ні хвіліны, я дастаў кулю з ствала і, набіўшы стрэльбу зноў доўгай шавецкай іголкай, стрэліў у гэту лісіцу. Лісіца стаяла пад дрэвам і іголка моцна прыбіла яе хвост да ствала.
Я, не спяшаючыся, падышоў да лісіцы і пачаў хвастаць яе бізуном.
Яна так ашалела ад болю, што — ці паверыце? — выскачыла з сваёй скуры і ўцякла ад мяне голай. А скура асталася мне цэлая, не папсаваная ні куляй, ні шротам.