Прыгоды Мюнхаузена (1938)/1/Цудоўная куртка
← Васьміногі заяц | Цудоўная куртка Апавяданьне Аўтар: Рудольф Эрых Распэ, Карней Чукоўскі 1938 год Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785) |
Конь на стале → |
ЦУДОЎНАЯ КУРТКА
На жаль, даганяючы восьміногага зайца, мой верны сабака так стаміўся ад трохдзённай пагоні, што кінуўся на зямлю і праз гадзіну памёр.
Я ледзь не заплакаў ад гора і, каб захаваць памяць аб сваім памёршым сабаку, загадаў пашыць сабе з яго скуры паляўнічую куртну.
З таго часу мне ўно не трэба было ні стрэльбы, ні сабакі.
Кожны раз, калі я бываю ў лесе, мая куртка так і цягне мяне туды, дзе хаваецца воўк або заяц.
Калі я падыходжу да дзічыны на адлегласць стрэлу, ад курткі адрываецца гузік і, як куля, ляціць проста ў звера! Звер падае на месцы, забіты дзіўным гузікам!
Гэта куртка і цяпер на мне.
Вы, здаецца, не верыце мне, вы ўсміхаецеся? Але паглядзіце сюды і вы паверыце: хіба вы не бачыце сваімі вачыма, што цяпер на маёй куртцы асталося ўсяго два гузікі? Калі я зноў пайду на паляванне, я прышыю да яе не менш трох дзесяткаў.
Ото будуць зайздросціць мне другія паляўнічыя!