Прыгоды Мюнхаузена (1938)/2/Сутычка з мядзведзем
← Караблі, праглынутыя рыбай | Сутычка з мядзведзем Апавяданьне Аўтар: Рудольф Эрых Распэ, Карней Чукоўскі 1938 год Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785) |
СУТЫЧКА З МЯДЗВЕДЗЕМ
Але як толькі я вылез з лодкі, на мяне накінуўся велізарны мядзведзь.
Гэта быў страшэнны звер незвычайных размераў.
У адзін момант ён разарваў-бы мяне, але я схапіў яго за пярэднія лапы і так моцна сціснуў іх, што мядзведзь зароў ад болю.
Я ведаў, што калі я адпушчу яго, ён тут-жа разарве мяне, і таму трымаў яго лапы тры дні і тры
ночы, пакуль ён не памёр ад голаду. Так, ён памёр ад голаду, бо мядзведзі жывяцца толькі тым, што ссуць свае лапы. А гэты мядзведзь ніяк не мог пассаць сваіх лап і таму загінуў галоднай смерцю.
З гэтага часу ні адзін мядзведзь не адважваецца напасці на мяне.