Прычыны палітычнага бунту ў Нямеччыне/Кірылізацыя

Прычыны палітычнага бунту ў Нямеччыне
Публіцыстыка
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1934 год
Крыніца: Кірылизацыя паводле часопіса «Новы шлях», № 4 (6) ад 18.VII.1934 г., б. 6
У артыкуле аўтар разважае пра ахвярааў Ночы доўгіх нажоў, якія ўважаліся нацыстоўскай прапагандай у Нямеччыне за «мяцежнікаў». Іншыя публікацыі гэтага твора: Прычыны палітычнага бунту ў Нямеччыне

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прычыны палітычнага бунту у Нямеччыне

Захапіць уладу ў Нямеччыне Гітлеру памагалі элемэнты левыя і рэакцыйныя. Гэтыя апошнія спадзяваліся, што Гітлер, выказываўшы баёвыя клічы супроць несправядлівасьці Вэрсальскага трактату, прычыніцца да вайны, якая, як і кожная вайна, дасьць карысьці капіталістам, а ў выпадку пэрамогі, вярне даўнейшыя граніцы і манархію.

Левыя колы — спадзяваліся зьдзейсьненьня тых сацыялістычных клічаў, якія агалашываў Гітлер.

30.1.1933 г. нац.-сацыялістычная рэвалюцыя захапіла ў Нямеччыне ўладу і ўзялася за рэвалюцыйнае будаўніцтва „Трэцяй Нямеччыны“. Гэтае будаўніцтва, дзякуючы таму, што нацыянальна-сацыялістычная пэрамога не адсунула цалком ад улады абшарнікаў і капіталістаў — напатыкае розныя труднасьці.

Нямецкія рэкцыянеры, прадстаўніком каторых ёсьць віцэканцлер вон Папэн — тармазяць ажыцьцяўленьне рэвалюцыйных рэформаў у зямельнай, прамысловай, гандлёвай гаспадарцы і ў іншых галінах грамадзкага жыцьця.

Удзел рэакцыйных колаў у ўладзе Гітлера прычыніўся да нездаваленьня і фэрмэнту левых элемэнтаў нац.-сацыялістычнай партыі.

З другога боку рэакцыйныя колы таксама бачылі, што Гітлер да вайны не зьбіраецца, а наадварот — дагаварываецца з суседзнямі і нават з ненавіджнай Польшчай, і пачынае хіліцца больш у лева. Гэта вызвала нездаваленьне да Гітлера з боку рэакцыі.

Гэтая абшарніцка-капіталістычная рэакцыя, вычуўшы нездавальненьне левых элемэнтаў нац.-сацыялістычнай партыі, пастанавіла выкарыстаць яго для сваіх мэтаў.

Яна спадзявалася панізіць у вачох масаў Гітлера, пазбавіць яго аўтарытэту і захапіць уладу рукамі левых элемэнтаў, ганебна іх ашуківаючы.

Але нямецкая рэацыя была надта недальнавіднай, ня бачыўшай слабасьці і нонсэнсу паразуменьня рэакцыйнага капіталу з левымі рабочымі з мэтай перавароту.

Яна так глупа думала захапіць уладу што навет не магла даць ніякага клічу для мас, якія хацела вясьці ў бой: ня выявіла ніякай дакладнай новай рэвалюцыйнай праграмы.

Бунт гэты выглядаў на барацьбу за звычайнае асабістае захапленьне ўлады, Нават 30 чэрвеня, у дзень бунту, ня было іншага клічу, як „штурмавікі, на вуліцу, камандзір і армія проці нас!“

Гітлер хутка і энэргічна здушыў бунт. Цяпер яму застаецца здушыць рэакцыю. Ад гэтага, як ён хутка яе здушыць і ці захоча здушыць, будзе залежыць лёс нямецкай нац.-сацыялістычнай партыі і яе палітычна—гаспадарчага будаўніцтва. Сілу-ж здушэньня рэакцыі Гітлер мае. Бо навет апрача 2-х мільённага ліку „штурмавікоў“, частка каторых рэакцыяй была збунтавана, ён мае шматлікіх сяброў партыі пад камандай Рудольфа Гэса і партыйныя арганізацыі: „Фронт Працы“ пад камандай Робэрта Лея, „Служба Працы“ пад кам. палкоўніка Гірля, „Гітлероўская Моладзь“ пад кам. Бальдура вон Шыраха і 100 тысячная баявая арганізацыя г. зв, „Ахаронныя Штафэты“ (СС) пад камандай самага Гітлера. Апрача гэтага ёсьць сільная адміністрацыя пад камандай нац.-сацыялістычнага міністра нутраных справ Фріка, палітычная паліцыя пад кам. нац. сацыяліста Курта Далюгэ і 30-тысячная армія пад кам. нац-сац. Гэрінга.

Маючы такія сілы і ўладу ў руках, нямецкая нац-сацыялістычная партыя можа і павінна здушыць усю нямецкую абшарніцка-капіталістычную рэакцыю таксама, як здушыла нядаўны бунт. Інакш рэакцыя ня перастане бунтаваць і або пабядзіць сілай, выкарыстаўшы ашуканствам працоўныя масы, або перацягне Гітлера на свой бок, давёўшы яго да здрады тым сацыялістычным клічам, якія ён галасіў перад захапленьнем улады.

Ка.