Псалм СХХХVI (Дарашкевіч)
Псалм СХХХVI Аўтар: [[Аўтар:|]] Пераклад: Янук Дарашкевіч Крыніца: Маркотныя зоркі, 2014 |
Мы з плачам сядзелі ля вод Вавілона,
Ў маркотны сабраўшысь кружок,
І там ўспаміналі цябе, о Сыоне!
Цябе, мілы сэрцу куток!
Спакойна і ціха каціліся воды
Між кветных чужых берагоў…
Дарэмна! Мінуўшай Сыонскай свабоды
Не выплакаць нам у ўрагоў!
Пакуль з безгранічнай журбой мы глядзелі
На чыстыя воды — яны
З насмешкай прасілі, каб песню мы спелі
Аб муках сваёй стараны.
Не, вораг-мучыцель не ўчуе ніколі
Той песні пра родны Сыон,
Ні голасу арфы — бо песня без волі —
Арла змардаванага стогн.
Адсохнуць мае спрацаваны хай рукі,
Як чэпляць за струнны арган,
І выдадуць грудзі сардэчныя мукі
На смех і на здзекі ўрагам!
Мы ў болем павесілі арфы на лозы,
Ды песні пра родны Сыон
Нішто не заглушыць — ні мукі, ні слёзы,
Ні душу ўзрываючы стогн…