Птушка (Пушкін/Глебка)

Птушка
Аўтар: Аляксандр Пушкін
1823
Пераклад: Пятро Глебка
Крыніца: http://knihi.com/Alaksandar_Puskin/Ptuska_hlebka.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Рупліва на чужыне дбаю
Пра родны звычай даўніны:
На волю птушку выпускаю
У свята светлае вясны.
Я стаў даступны суцяшэнню;
За што на бога наракаць,
Калі хоць аднаму стварэнню
Я волю мог падараваць!

1823