Пунсовае раньне (1926)/Я. Туміловіч/Пастух

Там Пастух
Верш
Аўтар: Янка Туміловіч
1926 год
Завод

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАСТУХ

Расхіліла кудлы раніца,
Дыміць параю зямелька,
Мурава сьлязіцца п‘яніцай,
Грае ў полі дзесь жалейка.

Зык разносіцца лагчынаю,
Увасланай коўдрай зелені;
Няма часу — хоча легчы ён
На мурожнае пасьцелі;

Няма часу прытуліцца…
Строчыць крокамі за быдлам;
Весялей жалейка льліся,
Пастухом быць не абрыдла.

На грудзёх упіўся ў шэрую —
Малады, юнацкі „КІМ“,
Ці-ж яму пастух ня верыць?..
Або ён яго ня сын?

Ня сумуе — яму весела,
Думак рой — арліны лёт;
Гляне вечар — торбу зьвесіў
І пільней у карагод.

Расхіліла кудлы раніца,
Промень асьвяціў зямельку
Раць бунтарская — буяніцца,
Грае новы лад жалейка.