Пушкін (Таўбін)
Пушкін Верш Аўтар: Юлі Таўбін 1930 Крыніца: [1] |
Маркотны мрок над мутнаю Нявой
І постаць нізкая над скрыўленым бар’ерам.
Радкі сціскаюцца засмучаным размерам,
Адхваляваўшыся пявучасцю жывой.
І ямбы сціслыя няроўнаю чаргой
Даверваюцца збэшчаным паперам...
І нікне дзень у зіхаценні шэрым,
І вобраз Пушкіна зліваецца з вадой.
Мне гэта ўсё згадалася раптоўна...
Я праглядаў знаёмых песень строй...
Напоўненыя мяккасцю чароўнай,
Яны ўзнялі узрушаны настрой —
І гэты верш — хоць хілкі і няяўны,
Ўсё ж будзе водбрызкам ягонай цені слаўнай.
15.ІІ.1930 г., Менск