Пылінка (Порукс/Мялешка)
Пылінка Апавяданьне Аўтар: Яніс Порукс 1918 год Пераклад: Міхась Мялешка Крыніца: Газэта «Вольная Беларусь», № 36, 20 кастрычніка 1918 г., б. 271 |
Пылінка.
(З латышскаго).
Высока, высока ў паветры летаець пылінка. У праменні сонца яна блішчыць і пераліваецца рознакалёрнымі хварбамі, ціха спускаючыся усё бліжэй да зямлі.
— Як маешся, зямелька! Як маецеся, палеткі! Як маецеся, паля лугі!
Бывае, вецер паднімаець пылінку ўгору: пылінка пахі, валіцца аж покуль зьвечарэе і ціха стане паветро. Тагды пылінка, пры захадзе слонца, зыходзе на лісточак рожы.
— Добры вечар!—прыемна уздыхае рожа.
— Вечар добры!—шапоча пылінка.
— Адкуль?
— З неба!
Рожа чырванеець. У яе копачках заблішчэла сьлязінка.
— Што мая мамачка парабляець у небе?
— Цуець!
— А як маюцца мае сястрыцы?
— Цуюць… у ног Найвышняго.
— А мая малодшая сястрычка, зьвяушая у канцы мая, таксама там?
— Яна там… цуець, румяная…
— А ці добрынька у небе?
— Мусі быць!
— Як! Няужо-ж ты не адчувала вышэйшаго кахання?
— Я—пылінка. Я згубілася у цудоуным нябесным зіянні. Нікім няугледжаная, не вартоуная, я вярнулася ізноу да зямлі.
Вечарковым дыханнем павеяло на рожу. Пылінка узьнялася да яловых галінак і апусьцілася пасярод зялёных хвояу. Адгэтуль адкрывауся шырокі прастор на лугі, на нівы і хмызьнякі.
Каля маладога ельніку знаходзіуся магільнік. Званар як раз адчыняу вокны каплічы.
— Бім-бом!—загудзелі званы.
Галінка елкі ціха ускалыхнуласяу вячэрнім паветры. Але пылінка моцна трымалася за хвойку.
Невялічкая мурашчка узабралася да самаго верху высокай галіны, каб абгледзіць гэту нязнаную частку сьвету, і убачыла блішчэушую у пурпуры захаду пылінку.
— Нягодная бадзяка!—запішчэла мурашка. Пылінка боязна глянула на мурашку і уздыхнула.
Так, яна і сапрауды была бадзяка, у гэтым яна і сама прызнавалася. Пылінка аблётала усё чысьценька небо, здаралося быць і на сонцы і на зорках,—але нідзе яна не магла прыснасьціцца, не магла сабе у жыцці знайсьці супакою. Усюды яна была толькі, як пылінкай. Зоркі прыляцелі з агнёвым грукатам, як вялізарныягалы, па сваіх пуцявінах. А яна, пылінка, асталася лёганькай удалёку за імі. Спрадвеку носячыся з аднаго мейсца на другое бяз гібелі, але і без сапрауднаго жыцця.
У глыбокай, глыбокай старыне, калі Найвышэйшы тварыу сьвет, пылінка у сваёй вялікай пагардзе адлучылася адна ад прыроды. Яна жадала зрабіцца асобным мірам. І сапрауды яна асталася адна, гэта гордая, непаслухмяная, непатрэбная пылінка.
Гэту ноч перакаратала пылінка на зялёнай галінцы елкі. Як настала раніца, званар прышоу на магільнік і абвясьціу, што прышла раніца нядзелі. Посьля ён стау прыбіраць галінамі хвояу сьвежа-выкапаную магілу. Сягоння павінны быць хаутуры ядынаго сына беднай мацеры.
Пылінка бачыла яшчэ прыменні сонца пры усходзе, калі званар падыйшоу да елкі з сякерай у руццэ.
„Кнікс! княкс!“—галінка звалілася да ног званара. Але пылінка моцна трымалася за зялёную хвойку.
Скора галінка хвойкі зьвісла над берагам магілы, а за зялёную хвойку моцна трымалася пылінка.
— Бім-бом!—званіу хаутурны звоню.
— З пэтраху ты узяуся і у пэтрах абернешся…
Старэнькая маці, сагнуушыся над краем магілы, глядзела на чорную дамавіну, стоячую на дне ямы…
Пасыпалася першая жменька пяску. У мацеры паліліся сьлёзы руччом.
Зазьвінелі рыдлёукі. Пясок з глухім стукам сыпауся на веко дамавіны. Звыдка звалілася у глыбокую магілу галінка елкі, а разам з ёй і пылінка…
— Сьпі на векі вечным сном, дарэмна жыушая на сьвеце пылінка!..
Пер. М. Мелешко.
Арыгінал: | Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму. |
---|---|
Пераклад: | Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш. Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў. |