Пялёсткі (1926)/Шастаньне дубоў/Эх ты, поле

Над сінім лесам Эх ты, поле
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1926 год
Зялёны месяц
Іншыя публікацыі гэтага твора: Эх ты, поле, шырокае поле…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Эх ты, поле, шырокае поле
Звоніць песьняй вясновых надзей,
Маё сэрца пад ветры прывольля
Парываецца з палкіх грудзей.

Зноў лясы, сенажаці й дубровы!
Так, здаецца, пусьціўся-бы ў скок.
Тут калісьці пад сонцам вясновым
Расквітала жыцьцё васільком.

Тут калісьці дзяўчаты і нівы
Мае грудзі паілі агнём.
І ня знаў я, што ў травах тужлівых
Ёсьць і хмель, ёсьць разгул і віно!

А цяпер ўсё так проста, ўсё ясна,
Толькі сілы ранейшай няма.
І дзяўчаты з гадамі пагасьлі,
Як пад восень жыцьцёвы размах.

І цяпер я так хочу да болю
Хоць зямлю каля рэчкі абняць,
Гэй, ты, поле, шырокае поле…
Сыпле кветкі на грудзі вясна.