Пятрова ночка невялічка

Пятрова ночка невялічка
Песня

Крыніца: Сайт клуба «Спадчына»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пятрова ночка невялічка,
Я ж, маладзенька, не ведала,
Было летка ці не было.
Мамка на вулку не пускала,
Нову святліцу замыкала.
Як адчыню ж я ваконачка,
Кіну-гляну на вуліцу:
Ці ўсе вулачкі памяцёны?
Усе вулачкі памяцёны,
А пад яворам не мецена.
А там мой мілы з торгам стаіць,
Таму-сяму таргуючы,
А мне, маладзе, даруючы.

(Запісана: 478. Гілевіч, 1974, с. 194—195. Зап. Л. Баран і Л. Вайцялёнак у в. Ілля Вілейскага раёна ад П. Вайцяшонак, 72 г.)