Піонэрская восень (Маракоў)
Піянерская восень Верш Аўтар: Валеры Маракоў 1925 Крыніца: Беларус. піянер. — 1925. — № 11. — С. 8. |
Хай восень плача, вецер стогне,
І хмары сцелюць цемрай дол —
Мы піянерскі сцяг сягоння
З табой узнімем, Камсамол!
І нашы песні юнай раці
Запаляць чырванню блакіт,
І ясным сонцам кожнай хаце
Адчыняць новыя вякі.
Мы праз навуку шлях праложым,
Дзе ззяе свет — душа гарыць,
Ніхто спыніць ужо не зможа
Юнацкай вольнай грамады.
Хай восень плача, вецер стогне,
І хмары сцелюць цемрай дол —
Мы піянерскі сцяг сягоння
З табой узнімем, Камсамол!