Радасна клічма

Крыніца: Божая ліра. Вільня, 1930

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Радасна клічма ўсе за-раз:
Бог любіць нас!
Для ўсіх пачаўся ласкі час —
Бог любіць нас!
Дык хай ня будзе горкіх сьлёз,
Бо сонца сьвеціць нам з нябёс —
Яго сьвет цемру ўжо панёс;
Бог любіць нас!
(:Бог любіць нас!:) — (2 разы)
(Прыпеў): Радасна клічма ўсе за-раз:
Бог любіць нас!

Грашнік хадзі з усіх старон,
Бог любіць нас!
Для ўсіх нябесны кінуў трон,
Бог любіць нас!
Ах, гляньце: зноў Хрыстос ідзе,
І крыж Яго ў зор грамадзе,
Знак выбаўленьня ўсім нясе!
Бог любіць нас!
(:Прыпеў іг.д.:).

Хай так грыміць нам голас рэх:
Бог любіць нас!
Хрыстос спакой нясе для ўсіх —
Бог любіць нас!
Дык вось пакуль яшчэ жывем,
Пакуль не ляжам ў вечным сьне —
Хрысту мы песьню-гімн пяем:
Бог любіць нас!
(:Прыпеў іг.д.:).