Хай выюць ветры непагоды
І ходзяць хмары над зямлёй.
Свой горды лад твае народы
Нясуць у свет, край родны мой.
З кайданаў цемрадзі астрожнай
Да светлых дзён прышлі яны.
Гартуюць шлях на пядзі кожнай
Твае адданыя сыны.
Пяюць нямотныя пустыні,
Дзе пройдзе сіла нашых рот.
Вясна ўладарная не згіне, —
Дрымлівых рэк растопіць лёд.
І мэта, чым жывем і марым,
Не згубіць след, не страціць нас:
Тваім ахоплены пажарам,
Ўстае грымотнай славы час.
Ідуць хадою непакорных —
Пад сцяг апошняй барацьбы, —
Ўсе пасынкі стагоддзяў чорных,
Аплёванай зямлі рабы.
Заўсёды з імі наша думка,
І з намі — дбайнасць іхных тэм:
Патрон ваеннага падсумка
Мы на выпадак беражэм.
Мы п‘ем зару тваіх усмешак,
А нам усім вялікі лік…
На месяц злосць сваю адбрэша
Варожай прывязі язык.
Ў імгле драпежнага разбою
Слата над светам адымжыць…
О, край, мы выраслі з табою
Змагацца, будаваць і жыць!
Ў адзінай кузні гартавалі
Мы дужасць рук і стойкасць ног.
Наш правадыр — таварыш Сталін, —
Арганізатар перамог.
|