Разгаворъ Данилы и Сьцепана (про волю)

Разгаворъ Данилы и Сьцепана (про волю)
Гутарка

1886 год
Крыніца: Мікола Хаўстовіч. Гутарка Данілы са Сцяпанам у кантэксце беларускай ананімнай літаратуры ХІХ стагоддзя // Acta Albaruthenica. — 2014. — Т. 14. — S. 15—37.
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гутарка Данілы са Сьцяпанам. Тэкст паводле публікацыі П. В. Шэйна ў часопісе «Русская старина» (1886, том 49), артыкул «Крепостное право в народных песнях».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Святого дня и харошае пагоды, Данила сь Сьцепаном:
Сошлися разомъ и сели себе подъ парканомъ,
Дай нужъ талкаваць, дай нужъ гаварыць:
Што далей зъ насъ будзе, якъ мы будзимъ жиць?
Говораць на свеце, ў голасъ талкуюць —
Атъ ксяндзоў, атъ жидоў — ўсе людзи чуюць,
Што вольнасьць намъ беднымъ дас’ьць Царъ — безъ откладу,
Што только съ панами не найдзе ёнъ ладу.
Чаго адны хочуць, то другимъ ня мила.
Царъ ихм паўтараиць, а яны хитруюць,
Згаварыўшись съ сабою, Цару такъ талкуюць:
Пане найясьнейшій, што зъ гэтаго будзиць,
Даўши ўсимъ вольнасьць, каженъ тоя згудзиць;
Бо мужикъ безъ пана быць ниякъ ня може —
Пабьютса, паколютца, сцеражи ты, Боже,
Надъ ими треба што дзень — съ кнутомъ стаяць надъ каркамъ,
Розги кабъ лежали зъ возамъ — за хвальваркомъ;
Гразʹы якъ ня будзе, атъ двара надъ хамамъ
Забьютца съ сабою на векъ векаў — амэнъ.
Мужикъ безъ гарелки пирабыцъ ня може,
А якъ станиць битца — кала яму треба,
Хаць дзицямъ ў хаце — нимашъ куска хлеба.
Бо знаиць ёнъ, што за ўсе панъ скарае, —
Съ хама ня будзиць ничога, якъ пана не мае.
Вотъ братка, якъ яны падлыгаць умеюць,
Перадъ Царомъ ў вочи на насъ плесьци смеюць!
Имъ гэта не смачна, костка у горле стане,
Якъ мужикъ отъ Цара вольнасьци достане,
Што хочуць — то баюць, лгуць, якъ сами знаюць —
Верыць имъ Царъ смела, яны, и ласку маюць.
А мы бедные цярпимъ скрозь няволю,
Праклинаимъ жицьцё сваё и горькую долю.
Праўда, что чули дзяды — ни айцове —
Штобъ надъ мужиками ня были панове.
Но цяперъ на свеце ўсё иначей строюць —
Ужо не сермяги, да сурдуты кроюць;
Треснуць яны, лопнуць, а на ихъ ня будзе,
Бо уже речи стали у Цара и судзе,
Кабы мужикъ быў воленъ, а Царъ яго панамъ,
И ня смеў бы николи, зваць панъ яго хамомъ.
Будзиць тоя браце, дажджомъ — мой Сьцепане —
Што панъ на насъ скажиць: „мой коханы пане!”
Мы на ихъ не глянимъ и шапки ня снимемъ.
Хоць близка насъ будзиць, не скланіўшись минемъ;
Годзя аканомамъ хванабэрію строиць,
Килбасы, пячени — на тарелцэ кроиць.
Перестануць кликаць сторожа-старожки,
Кабъ давали древекъ сухихъ падъ триножки,
Вады кабъ свежай прынясли изъ крыницы,
Кабъ гладыши памыли, цебры и дайницы,
Кабъ миски и лыжки падали бяленьки,
Саганы и рондли — як люстры ясьненьки,
Вычвараць ня будуць — за пражу, за ници,
Перестануць папихаць, таўчи и бици,
Ня будўць ганяць вайты атъ паўночи,
На пригонъ заміўшы гарелкою вочи,
Пакинуць насъ лаиць — за касьбу, аранне,
За жнива, грабленне и стагоў складанне.
Што часамъ спазниўся стаци на работы,
Што робишь памалу, якбы безъ ахоты,
А якъ часамъ придзешь, чаго папрасиць:
„Нимашъ чимъ араць, нимашъ чимъ касиць;
„Будзь ласкаў, паночку, паратуй ў пригодзе!”
Ажъ ёнъ крычиць, лаиць, нимашъ канца и годзе,
А каня, ци хлеба дастаць, вельми трудна,
Панъ самъ не здароу, пани нешта нудна.
Придзи другимъ разамъ; а тымъ часамъ ў поли
Ня зробишь у пару работы николи;
И ў дому — на поле ни за порогъ выйци,
Бо и на пригоне нимашъ чимъ рабици.
Идзи — хоць ты тресни, намъ не спагадаюць;
Поруць, бьюць, лаюць и ў каркъ пихаюць;
Дажджомъ — раби дома, а якъ пагода блысне,
То ў хаце — ни одна душа ня письне.
На пригонъ безъ счоту: съ сярпомъ и касою,
Зъ валами да арання, кони зъ бараною —
Тэй палиць вугалле, тэй рыбу лавиць,
Таму на сенажаци кусты цирабиць,
Тэй навязець водку, а тэй муку, збожже,
Загадаюць работъ, сциражи ты, Боже.
Таму сеиць, сена гресьць, таму стогъ складаци,
Таму тарпы класць, таму падаваци,
Згинь-пропадзи лиха, да чорта работы!
Дзива, что не станицъ часамъ и ахоты?
Придзець восень — дай дзʹякла — гарцяюць
Грыбы, куры, яйца, тальки аббираюць.
Магазынъ отсыпъ, аддай да зернаци,
А самъ — безъ кусочка хлеба — оставайся ў хаци;
И чиншъ, и податки — оддавай безъ откладу,
На рекрутоў, паноў, складкамъ нима ладу,
На стойки, дароги — гонюць, что нядзели;
Кабъ яны и ў жиццʹю поцехи ня мели!
Чаму ты на старожу прійци спазниўся,
Чаму ты сяверы, рыдля — ўзяць забыўся.
Гдзе твой мехъ, вяроўки, решето и сечка?
За што тамъ съ войтамъ была такая спречка?
Броварную старожу аддавай безъ счёту,
Тамъ ў дзень и ў ночи ня скончишь работу.
У валоўня, якъ чортъ ў пекле таўчися,
Нимажъ тамъ спагаду — ци плачь ци малися;
Ци дожджъ, ци завея, ци марозъ найгорши,
Цимъ горше надворъе, то тымъ приказъ больши.
Вставай на работы парою безъ спречки
Выцигнуць съ падъ лавы, сьцягнуць цябе съ печки;
Ты идзи малациць, ты ў млынъ малоци,
Ты картофлю резаць, а ты идзи садзици;
Тому быдла пасвиць, а таму авечки,
Ты да копъ на варту, а ты идзи да гречки.
Ты ступай да кони, а ты за свиннями,
Малаго да качекъ, большаго за гусями;
Якъ чорта пхнуць ўсюды, слухаешь якъ треба,
А часта нимашъ часу зьесьць и кавьлка хлеба.
Днемъ — стравы цеплай николи не скаштуешь:
Сухимъ хлебамъ адзинъ другога частуешь.
Палудзень горки, стагнаць нимашъ часу,
Атъ цивуна, войта — многа крыку, галасу.
А урядникъ, якъ чортъ сярдзитый и злосны,
Паглядъ быстрый и голасъ даносны, —
Якъ станиць па своиму лаиць и крычаци,
То душа атъ цела мусиць разставаци,
А на злосьць якъ трапишь; то пачисциць зубы,
Схопишь оплявуху, ажъ кроў пайдзець зъ губы,
Чупрына ня пэўна, бо падскубиць куса,
Паправиць бараду и падкруциць вуса,
А што надасць па вуху, а што надрыжижся,
Ци скачи, ци плачь, — пирадъ имъ, ци янъ хочешь малися,
Ништо не паможиць, чакаць канца мусишь,
Хоць праўда и языка аднакъ пракусишь,
Зарасъ каркъ скруцʹюць, гэта имъ урветца.
Хванабэрство згине и паньство минетца,
Нихай тольки дасьць Бог, вольнасьци даждаци,
Будуць паны сами — слёзки поликаци;
На поли — гдзе кались сохъ было якъ маку,
Не знайдуць загоноў и роли ни знаку;
Усё ляжиць аблогамъ, лазы будуць воўку,
Звяжуць паны скора безъ людзей галоўку.
А па сенажаци — не прайдзешь за лесомъ,
Бо хтожъ будзиць касиць, хиба панъ зъ бесомъ?
Пригонъ якъ урветца, талаки не стане.
Скончитца атразу ихне пановане!
Тагды паны, хиба што, бяду познаюць,
Бо цяперъ николи намъ не спагадаюць,
„Идзи толька Хаме!” вотъ уся и гаворка,
А зъ нашей працы гроши скидаюць да ворка,
Дай намъ толька, Божа! — скарэнько приждаци,
Кабъ магли мы спакойна пасядзець ў хаци,
Пана не бояцца и войта загаду,
Было бъ у насъ больше и добра и ладу.
Не одзинъ сказаў бы: „мой пане Сьцепане! —
„Будзь ласкаў, сягодня, придзи на аранне;
„Заплачу, што хочешь, водкай пачастую,
„А для тваихъ дзетакъ — гасьцинца дарую.
„Кали ласка — заўтра падбяжи съ касою,
„Жонка, дочка — съ сярпомъ, а сынъ съ бараною,
„Напяродъ гроши дамъ, бо мне разъ плацици —
„Я цябе знаю няўмеишь скруцици”.
А вось кали лиха, якъ вужа прицисьниць,
Не адзинъ застогниць и не адзинъ письниць;
Бо годзя надъ нами здзекаватца срога
Придзець и на паноў каране отъ Бога.
Яны нас глумили, плакаць не давали,
Виненъ, ци нявиненъ — безъ каньца карали,
А цяперъ имъ самимъ тое достанетца,
Што намъ досʹюль было, то и ихъ стаўпетца.
Нихай дасьць Бог Цару нашаму здаровве,
Нихай нашей доли скаштуюць пановве!
Нихай Яго радню Богъ ў щасьццю гадуе.
Што Ёнъ нашихъ братцаў вольнасьццю даруе!
А тымъ нашымъ панамъ, што насъ дужа драли,
Даў бы Богъ, кабъ яны на сабе дазнали;
Галоднаму сытый спагадаць ня мусиць,
Пакуль чужой бяды самъ ў губу ня ўкусиць.
Авось тагды пазнаюць, пачаму фунтъ лиха,
Якъ воўкъ падъ лавай не усядзиць циха;
Паскрабець чупрыну, якъ не станиць хлеба.
Такъ Богъ и Царъ хочиць — мусиць так и треба.
Можабы и болей бъ пздурʹыў Сьцепанъ и Данило,
Але на пагибель — войта накруцило;
Якъ стаў загадъ строиць, якъ пачаў крычаць —
Мусили свой разгаворъ съ сабой перестаць.