Размова мітрапаліты з празбітарам

Размова аднаго мітрапаліты з празбітарам, каторы се называл шатан, а был пратапопам слонімскім
Аўтар: Дамінік Рудніцкі
Крыніца: http://khblit.narod.ru/arhiu/lib/rudnitski.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




– Чалом, чалом, шатане.
– Слава вашмосьці, міласцівы пане.
– Гдзе ж ты ездзіў, шатане?
– Па попах, міласцівы пане.
– Шчо ж ты чыніў, шатане?
– Грошы збераў, міласцівы пане.
– Чы не крыўдзіш ты каго, шатане?
– Табе нічога да тога, міласцівы пане.
– Чы многа ж ты прывёз грошы, шатане?
– Сто таляраў бітых, міласцівы пане.
– Сабе ж ты чы многа ўзяў, шатане?
– Толькі ж такі (?), міласцівы пане.
– А многа ж то на цябе, шатане?
– А естэм пратапопам, міласцівы пане.
– Скаржуць ся многа на цябе, шатане!
– Табе ж то пажытак, міласцівы пане.
– Кат цябе просіць а той пажытак, шатане.
– Мая то душа адкажэць, міласцівы пане.
– Чаму ж ты круціш-муціш, шатане?
– Неспакойная мая галава, міласцівы пане.
– Чаму ж ты очыма мругаеш, шатане?
– Праўда очы колет, міласцівы пане.
– Чаму ж ты шальберуеш, шатане?
– Праўдаю не пажыўлюся, міласцівы пане.
– Чаму ж ты лакомы на грошы, шатане?
– То мая ўцеха, міласцівы пане.
– Чаму ж таке імя ліхое, шатане?
– Імя вэдлуг паступку, міласцівы пане.
– Прэце ты чы не помніш на смерць, шатане?
– Я смерці не баюся, міласцівы пане.
– Альбо ж ты не чалавек, шатане?
– Вшак ведаеш, што я, міласцівы пане.
– Абходзішся з людзьмі добра, шатане?
– Ішчэ калі каторы, міласцівы пане.
– Чаму ж ты не быў на кржцінах, шатане?
– Бо яўныя крыжы, міласцівы пане.
– За твае злосці трэба цябе ў турму, шатане.
– Змілуйся, на цябе сто коп, міласцівы пане.
– Чы не хочаш ты быць владыкаю, шатане?
– Амін, амін, міласцівы пане.
– Чаму ж ты не ласкаў на людзей, шатане?
– Убогі я, срамеюся іх, міласцівы пане.
– Чаму ж ты не добрага роду, шатане?
– Пад такою планетаю ўрадзіўся, міласцівы пане.
– Якая ж твая планета, шатане?
– З Блізнят Ураг да Шатан, міласцівы пане.
– Чы не брат твой Шайтан Баша, шатане?
– Аднаго ж то плоту кол, міласцівы пане.
– У імя Айца, Сына і Духа Св., проч ад мяне, шатане.
– Хоцьбысь хацеў адхрысціца, не адхрысцішся ад мяне, міласцівы пане.