Размовы:Размова хлопаў (Баршчэўскі)
Варыянт вершу, што ўнесены бардзошаноўным анонімам 176.60.21.38
<poem> Як французская сіла Із-за Дзвіны наступіла, Нам стала карціць, Штоб парадак прыўраціць.
Аднака ж сядзелі ціха. Аж тут прыносіць ліха Французаў у наш двор – І ну-тка дзелаць збор.
Клеці паразбівалі, Паноў нашых сагналі, Нас казалі пазбіраць І гарэлку піць, і браць.
Французы нас пахвалялі, Аб нашым краі пыталі І на мігі нас прасілі, Каб мы з імі двор лупілі.
І мы доўга там гулялі, Што хацелі, пілі, бралі…
Той браў плацце на вяроўку, Чым абшыць жонцы шнуроўку, Цыны, медзі, колькі мог, Чым абліць дуду і рог…
Іншы быдла занімае, Другі адзенне хапае, Іншы толькі есць і п’е, Другі шабляй куры б’е.
Калі ўжо так гуляюць, Пачулі: з пушак страляюць. «Галён! галён!» – закрычалі І ўсе з двору высыпалі.
У Клясціцах, а дзве мілі, Крывавую вайну чынілі.
Як французы выйшлі, самі Мужыкі былі панамі. І калі так пагулялі, Раду сабе укладалі.
Першы Мінка сеў за стол, Ў куты глядзіць, як сакол На крэсле, дзе сядзеў пан – Пуза, як барабан.
А ногі як разапнець, Хоць з калёсамі праедзь.
«Помню я тые векі, Як жылі паноў прэдкі: Нас у рэкруты не бралі. Ах, што за паны бывалі!
Хоць на лбе валос і нет, Ды ўжо ж вусы на ўвесь свет! Два рукавы мелі красных І яшчэ два ззаду запасных.
З адной палы ў тых паноў Семера б пашыў штаноў! А гэтыя і нас паелі, І самі ўжо згалелі.
Полы сабе паабразалі, Хвасты ззаду паадсякалі, І цяпер ужо усякай Кусай ззаду [сраку].
Прыйдзеш у двор, баішся, Пакуль к пану збліжышся, Доўга галаву скрабеш. …………………………
Яшчэ гэта не канец: Палажы ж на стол яец. І тут яшчэ страх бярэць Ждаць, што пан запяець…
Калі прапусціш хоць дзень, Дадуць – як у берасцень!.. Хай мне хоць праб’юць штаны, Ды ўжо ж не будуць паны!..
Гэй, каб нам быць весялей! Гэй, каб нам быць пасмялей! Пойдзем, братцы, ў кабачок, Вып’ем гарэлкі кручок.
Водка крэпка, мера спора, Будзем піць, забудзем гора, Братцы, як у добры год, Завядзём тут карагод.
Пойдзем ад хаты да хаты, Ці галыш хто, ці багаты; Калі будзе весяло, К нам збярэцца ўсё сяло…
Пілі бацькі і дзяды, І мы ступім у іх сляды: Яны гора не знавалі, Гарэлку добра сцябалі.
Чалом, Грышка! Чалом, Дзёма! Чалом, Кузьма! Заві Пахома! Чаго яшчэ будзем чакаць? Пара гарэлку піць, скакаць.
Памаўчы лепш, не сварыся, З намі йдзі скакаць, Марыся! Замаўчы й ты, Селівон! Не замоўчыш, пойдзеш вон!»
Дзядзька сядзіць, піпку курыць, П’е гарэлку, вачмі жмурыць, А дзядзіна не ўважае, Цалкам чарачкі глытае.
Саўка скача, піша, пыша, Умарыўся, ледзьве дыша. Барыс – строгі целялёг, Упіўшыся, пад лаўку лёг.
На ліха вось тут аканом Уляцеў, награнуў з бізуном… Рассыпалісь нашы розна, Куды папала, куды можна.
Адзін схаваўся быў пад стол, Яго аконам – за хахол.
Відзіць Мінка, што тут худа!.. Абярнуўся туды-сюды, Бедны, наўцёкі дзярэ: А куды відзіць – туды бярэ…
Пачаць новую размову пра старонку «Размова хлопаў (Баршчэўскі)».
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікікрыніц лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Размова хлопаў (Баршчэўскі).