Раніца рыкае (1925)/Маладзіца/Песьня сонцу

Усьміхаецца раніца Песьня сонцу
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1925 год
Вясновае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня сонцу (Пушча).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ СОНЦУ

То ня полымя ўсплывае ўгору,
а яснае сонейка з-за бору, бору:
Гэй, яснае сонейка
з-за бору, бору.

Прамяніся, сонейка, у полі —
крынічнай вадзіцай цябе мы напоім.
Гэй, крынічнай вадзіцай
цябе мы напоім.

Твая радасьць хай бліскаўкай льлецца
па лісьці залёненькім, буйненькім вецьці.
Гэй лісьці зялёненькім,
буйненькім вецьці.

Няхай схіліць галоўку дуброва
на павеках тваіх ой-да яснабровых.
На павеках тваіх
ой-да яснабровых.