Раніца рыкае (1925)/Маладзіца/Раніца

Раніцу шчэбет пільнуе Раніца
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1925 год
Усьміхаецца раніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Раніца (Пушча).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАНІЦА

У сутоньні п‘яніцай
хістаецца пад плотам цень.
Умыўшыся яркай раніцай,
на сіні выган
выганяе
сонца пасьвіць дзень.

Плаксівую смугу
памялом
зьмяло,
і промень сонца па шляху
пабег ў сутулае сяло.

З сявенькай працы на плячох
ратай спаткаў яго:
уцеха хлынула з вачэй
і гойснула у сінь бягом.

Падшывалец-вецер
лапоча песьняй у лісьцьве:
разьбіўся мутны вечар
аб сонца ў сіняве!