Раніца рыкае (1925)/Песьня/Фантазія ня ў Азіі, а на Беларусі

Прывітаньне табе Фантазія ня ў Азіі, а на Беларусі
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1925 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Фантазія ня ў Азіі, а на Беларусі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ФАНТАЗІЯ НЯ Ў АЗІІ, А НА БЕЛАРУСІ

Сыгналы,
гудкі
і электра-бляск
наўзавады мчацца ў цэмэнта-бэтон.
Сталёва-аўтобусны лязг
нашых дзён камэртон.
Самалёты
матораць паветра;
кожны быць хоча пілётам,
узьняцца за хмары,
як птах:
Тра-та-та!
Тра-та-тах!
Мы канцавосьсі зямлі перавернем, —
хоць учора
у горы
ніхто і ня марыў.
Век трактара
ў полі
ужо тарарахкае
і коні ня рзуць к вадапою —
а радыо ніжа
ўсё ніжай
і ніжай
камуны праменьні
у вогнева-крэмні.
І гэта ў лапцюжнай краіне,
дзе
белакудры ўсьміхаецца дзень.
Эх, вецер, у намагнічаных, крыльлях,
я ў песьні бронь сонца адзеў!