Раніца (Адамовіч)

Сьвет Раніца
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1924 год
Крыніца: Часопіс «Грамадзкі голас», № 18, 31 жніўня 1924 году, б. 2
Старая канава

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XVI.
Раніца.

Доўга ляжаў я з расплюшчанымі вачыма і ня мог заснуць. Ночка ўжо панавала над лесам, Сьвяцілі зоркі, ўзыходзіў месячык на неба. Дык, вось, яка легэнда пра Сьвета, якую я марыў учуць даўно, Ганчар і Караба смачна спалі, хутка і я заснуў…

Лёгкі туман пакрываў палянку, калі мяне разбудзіў голас Ганчара.

— Уставайце, сябра, сьнедаць! Караба ўжо яду дабыў!

Я расплюшчыў вочы.

Караба сядзеў накарачках і смажыў нейкую птушку на вуглёх. Я хутка ўскочыў на ногі. Халадок трохі прабіраў.

— Вось тутака, недалёка, ёсь крыніца, — паказаў мне Ганчар у бок лесу. — Ля асіны! — крыкнуў ён мне ўсьлед.

У лесе пачынала прачыхацца жыцьцё то там, то тутака недзе над маей галавою пачыналі варушыцца ў сваіх гнездах птушкі. Вось і асіна. Праўда, з-пад яе карэньняў выбягаў маленькі ручайчык і некім была зроблена ямка, каб балей было вады. Добра было памыцца халоднай вадою. Адразу зрабілася неяк лёгка і добра. Недзе здалёку крычалі жоравы і гусі. Туман пачаў гінуць, нарэшце, саўсім згінуў, адплыў кудысь у гушчар лесу. Я падайшоў да сяброў.

— Вось! гатова качка! — весела гаманіў Караба.

— Сядайце! — казаў ён. — Эх, добра раніцай у лесе! — сказаў Ганчар. — Ну! — падміргнуў адным вокам Караба Ганчару. — Давай, сябра, свайго зельля!

— А! — ўспомніў той і праз мінюту мы выпілі па дзьве чаркі добрага самагону.

— Гэта, — казаў Караба, -- каб было лепей нам сёньня дайсьці да трох крыжоў.

— Што за крыжы? — запытаў я.

— А, вось, самі пабачыце, як дайдзём да іх, — сказаў Караба.

Добра пасьнедаўшы, мы, загасіўшы рэштку агнішча, крануліся ў дарогу.

Дзяргач.