Расамахаю ночка ліпнёвая…

Расамахаю ночка ліпнёвая…
Аўтар: Паўлюк Трус
Крыніца: http://exussr.ru/vershy/rasamakhayu-nochka-lipn

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Расамахаю ночка ліпнёвая
Прытулілася тварам да долу,
Як запелі над вёскаю новаю
Піянеры — падмен камсамолу.

Яны сёння, начлежнікі вольныя,
Не спыняюцна… У далі прыгожыя
Іх дарогі квяціста-раздольныя!
Аб мінулым яны не варожаць!

На прастор сакалінымі ўзмахамі
Плытагоняць на крыллях вясенніх.
Засмяялася ноч расамахаю
І на дол прылягла ў задуменні.

Ой, не лес зашумеў асавелы,
Не дубняк малады грубіяніць, —
Гэта раць юных ленінцаў смела
Будзь гатоў! па-над лугам буяніць.

Распалілі агонь піянеры
На магіле струхнелага бору.
Колькі шчасця, надзеі і веры
У грудзях арлянятаў прастору!

І свабодныя песні наўкола
Пакаціліся вольна дубровай.
Гэй! на змену байцу-камсамолу,
Піянер, будзь заўсёды гатоў!